Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы

Здесь есть возможность читать онлайн «Тарас Рыгоравіч - Вершы. Паэмы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вершы. Паэмы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вершы. Паэмы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Т. Шаўчэнкі (1814—1861), чыё 175-годдзе адзначана ў 1989 годзе, сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай накіраванасцю зрабіла ўплыў на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.
З паэзіяй вялікага Кабзара беларускі чытач знаёміцца па перакладах Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова і інш. Шмат вершаў і паэм даюцца ў новых перакладах.

Вершы. Паэмы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вершы. Паэмы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

III

I вось пражыў Давід на свеце
Ужо нямала год.
Абнядужаў, пакрывалі
Старога рызамі яго.
А ўсё ж такі не награвалі
Ката блудлівага свайго.
Вось хлопцы і прымеркавалі
(Натуру воўка добра зналі!)
I, каб нагрэць яго, ўзялі
Найлепшых за царыц красою
Дзяўчат старому навялі —
Хай грэюць кроўю маладою
Свайго цара. I прэч пайшлі,
Замкнуўшы дзверы за сабою.
Аблізаўся кот нядошлы
I распусціў сліны.
Кіпцюры распасцірае
Да Саманцяніны [160] Саманцяніна — Авісага Сунаміцянка, дзяўчына з палесцінскага племені сунаміцян. ,
Бо была сабе на ліха
Лепшая між імі,
Між дзяўчат,— нібы лілея
Пышная ў даліне
Паміж кветак. Ды яна вось
I грэла сабою
Цара свайго, а дзяўчаты
Між сабой гулялі
Голенькія. Як яна там
Грэла, я не знаю,
Знаю толькі, што цар грэўся
I... і не позна ю [161] Ю (царк.-слав.) — яе. .

IV

Па двары ціха пахаджае
Стары вясёлы Рагвалод [162] Рагвалод — полацкі князь канца X ст. ,
Дружына, юнакі, народ
У золаце навокал ззяюць.
У князя свята: выглядае
З Літвы ён князя-жаніха
У сваты да дачкі Рагнеды [163] Рагнеда — дачка Рагвалода. .

Перад багамі Лель і Лада [164] Перад багамі Лель і Лада — у славян Лада — багіня вясны і кахання, Лель — яе сын.
Агонь Рагнеда развяла,
Алеем пахкім паліла
I сыпала на вугаль ладан,
Нібы валькірыі [165] Валькірыі — у скандынаўскай міфалогіі ваяўнічыя дзевы, якія пераносілі душы загінуўшых герояў з поля бою ў Вальхалу — мясціну, дзе жылі багі. , навокал
Танцуюць, цешацца дзяўчаты
і прыпяваюць:
«Гой, гоя, гоя!
Новыя пакоі
Кветкамі ўбіраці
Ды гасцей чакаці!

За Полацкам, як тая хмара,
Чарнее пыл. Бягом ляцяць
Хлапцы і сівыя баяры
З Літвы вясельных сустракаць.
Сама Рагнеда з Рагвалодам
Пайшла з дзяўчатамі, з народам.

Не з Літвы йдзе князь спадзяваны,
Шчэ незнаёмы, ды чаканы,
А там з Кіева турам-буйвалам
Па Рагнеду йдзе, ідзе вепрышчам
Владзімір [166] Уладзімір — вялікі князь кіеўскі. З яго імем звязана хрышчэнне Русі. Царква абвясціла яго святым. князь з кіяўлянамі.

Прыйшлі, і горад абступілі
Кругом, і горад запалілі,
Владзімір князь перад народам
Забіў старога Рагвалода,
Паця [167] Паця (царк.-слав.) — парэзаў, пабіў. народ, княжну пая [168] Пая (царкв.-слав.) — узяў. Растлі ю — згвалціў яе. Пражане ю — прагнаў яе. .
Адыдзе ў воласці свая —
Адыдзе з шумам. I растлі ю,
Рагнеду тую маладую,
I пражане ю, і княжна
Па свеце блукае адна,
Не зробіць з ворагам нічога.
Дык вось наколькі ў іх святога
У тых царах!

V

Бадай іх каты расціналі
Усіх цароў, гадзюк людскіх!
Дакука з імі, каб вы зналі!
Як дурань ходзіш каля іх,
Не знаеш, як і дзе ступіці!
Дык што, парайце, мне рабіці
Цяпер з паганымі? Скажы,
Сястра старая Апалона!
Наўчы, галубка! Памажы
Палазіць трохі каля трона!
Каралечкі, як зараблю,
Табе к Вялікадню куплю.
Дык пададзімся ж у лакеі
I дбайна ў новенькай ліўрэі
Пачнем цароў сваіх любіць.
Шкада і алавок тупіць,
Бо дзе няма святое волі,
Не будзе там дабра ніколі.
Навошта ж нам сябе дурыць?
Хадзем у селішчы, там людзі,
А там, дзе людзі,— добра будзе;
Там будзем жыць, людзей любіць,
Святога госпада хваліць!

Кос-Арал 1848
С.-Пецярбург (?) 1858

***

Дабро, хто мае сам хаціну,
А ў той хаціне ёсць сястра
Ці маці добрая. Дабра,
Дабра такога і ў паміне
Ў мяне ад роду не было,
А так сабе жыццё ішло...
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
I давялося неяк мне
Ў чужой далёкай старане
Заплакаць, што няма радзіны,
Няма прыстанішча, хаціны!
. . . . . . . . . . . . . . . . . .
Мы доўга ў моры прападалі;
Прыйшлі ў Дар’ю [169] Прыйшлі ў Дар’ю — маецца на ўвазе рака Сырдар’я, якая ўпадае ў Аральскае мора. , на якар сталі;
З Ватагі [170] Ватага — у дадзеным выпадку рыбацкі зімоўнік, у якім размяшчалася Аральская экспедыцыя. У якасці мастака да экспедыцыі быў прыкамандзіраваны і Шаўчэнка. пісьмы падалі.
I ўсе паціху зачыталі.
А мы з калегам прыляглі,
Ды штось такое размаўлялі.
Я думаў: дзе б таго дабра,
Пісьмо ці маці ўзяць на свеце?
А ты, брат, маеш? «Жонка й дзеці.
I дом, і маці, і сястра,—
А пісьма няма...»
. . . . . . . . . . . . . . . . . .

Кос-Арал
1848

***

Як за падатак, абступілі
Мяне ў чужацкай старане:
Туга і восень. Божа мілы!
Куды ж ад іх схавацца мне?
Што мне рабіць? Ужо й гуляю
Па тым Арале; і пішу,
Складаю вершыкі, грашу,
Выпадкі даўнія без краю
Ў душы сваёй перабіраю
Ды спісваю,— каб сум і жаль
Не перліся, як той маскаль,
Ў душу самоты. Люты злодзей
Упарта прэцца ўсё ж, і годзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вершы. Паэмы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вершы. Паэмы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вершы. Паэмы»

Обсуждение, отзывы о книге «Вершы. Паэмы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.