Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мінск назаўжды (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мінск назаўжды (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма Мінска ў сучаснай літаратуры набірае папулярнасць.
Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах – але абавязкова ён.
У межах спецпраекта кніжнага фестывалю «Горад і Кнігі» дзесяць ужо сталых у мастацкім плане аўтараў папрасілі напісаць апавяданні пра Мінск. А яшчэ на 10 апавяданняў быў абвешчаны конкурс для аўтараў-пачаткоўцаў.
Усе яны сустрэліся пад адной вокладкай гэтага зборніка. Розныя аўтары, розныя тэмы, але адзін Мінск.

Мінск назаўжды (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мінск назаўжды (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даўно няма ў Асмалоўцы ні Шуры Шрота, ні Вадзіка Перацяцькі, а цень Віці Грыба ўсё яшчэ з’яўляецца на вузенькіх сцежках каля жаўтасценных двухпавярховых дамкоў і ўсё яшчэ прапаноўвае прахожым выпіць разам з ім бутэльку выменянай за піва гарэлкі.

Лес, папараць-кветка, золата

Жыла ў Асмалоўцы доўгі час бяздзетная пара – Яўген і Рыта Дзічкі. Гадоў дзесяць пражылі, пакуль не нарадзілася ў іх дачка. Назвалі Златай. Звычайная сям’я, звычайнае дзіцятка ў звычайным горадзе… Пра што далей казаць? Пра дзівоснае.

Кожны год на Купалле Рыта і Яўген ездзілі ў лес, каб у зарасніку папараці знайсці чароўную кветку. Той, хто трымае ў руцэ папараць-кветку, бачыць месцы, дзе ў зямлю пазакопвана золата! Пасля нараджэння дачкі Яўген адзін паехаў шукаць папараць-кветку. Шукаў, блукаў і знайшоў. Загарнуў яе ў чырвоную хустачку і прывёз у Асмалоўку.

Зайшоў у кватэру. У дзвярах яго сустрэла жонка. Мужчына перадаў ёй знаходку і пайшоў прымаць душ. Ён страшэнна стаміўся ад начной вандроўкі. Думаў: памыецца, пап’е гарачай гарбаты з малінавым варэннем і разам з Рытай палюбуецца кветкай. Выйшаў мужчына з ванны, а ў кватэры ціха-ціха і зусім цёмна. Пайшоў у спальню. Дачка спіць і жонка спіць. Пабудзіў Яўген сваю Рыту, а тая і ведаць нічога не ведае пра дзівосную кветку. Чорт даў Яўгену пагуляцца з папараць-кветкай, а потым ператварыўся ў жонку і забраў забаўку.

Так усе ў Асмалоўцы думалі і казалі: «Чорт даў – і забраў чорт». Я не спрачаюся. Ёсць у сям’і Дзічак дзяўчынка, гэта не горш за падземныя скарбы з золатам. Нават лепш за іх. Цяпер Купалле Дзічкі святкуюць толькі ў горадзе, у лес па кветку не ездзяць, гадуюць Злату.

Вулічнік, бутэлька, Хатнік

У кожнай мясціне свае адметныя здані, духі і пачвары. Ёсць і ў Асмалоўцы цікавыя постаці, што прыходзяць у наш свет са свету іншага. Адну такую пачвару асмалоўцы клічуць Вулічнік. Ён носіць доўгі, ніжэй за калена, плашчык, на галаве ў яго шэры капялюш. На твары – нос-бульбіна і песняроўскія сіваватыя вусы. Вочы ў Вулічніка – чысцюткі блакіт і круглыя, як у Мулявіна. Сустрэнеш такога і падумаеш: пэўна, гэта артыст з опернага тэатра, балазе тэатр той побач стаіць. Лепей Вулічніка не сустракаць, бо зловіць твой позірк на сабе, зазірне ў вочы, падыдзе і прапануе разам выпіць. Вулічнік выцягне з рукава пляшку з гарэлкай і скажа, што трэба прайсці два крокі, там у яго ўтульная кватэрка, у якой можна будзе спакойна пасядзець, выпіць і пагаварыць пра жыццё-быццё. Па дарозе да кватэркі Вулічнік звычайна расказвае будучаму сабутэльніку смешныя показкі. Чалавек ідзе і ідзе за Вулічнікам, ідзе і не заўважае, што прайшоў не два крокі, а чорт ведае колькі. Можна так цэлую ноч прабадзяцца па горадзе. Адно добра, што показак наслухаешся і насмяешся на тры гады наперад.

Толік Бараноўскі з трыццатага дома прахадзіў за Вулічнікам ажно пяць гадзін. Алесь Лосік з дваццаць восьмага толькі а шостай раніцы дамоў вярнуўся, а Вулічніка ён сустрэў а восьмай вечара, калі з крамы «Суседзі» выходзіў. Васілю Казловічу з трыццаць другога пашанцавала, бо каля вайсковага вучылішча іх спыніў Хатнік. Ён прагнаў Вулічніка і завёў п’янага Казловіча дамоў. Трэба сказаць, што ўсе мужчыны былі на моцным падпітку. Да цвярозых людзей Вулічнік не чапляецца. Каб ён вадзіў па Мінску жанчыну ці падлетка, пра такое ў Асмалоўцы ніхто не казаў. Вулічнік гуляе выключна ў мужчынскія гульні, мусіць, ён яшчэ не чуў пра гендарны баланс. Але гэты пачуе: такія пачвары маюць добры слых і хутка прыстасоўваюцца да новых варункаў у новым часе. І яшчэ… Пазнаць Вулічніка прасцей простага, бо ў яго на руках не па пяць пальцаў, як у людзей, а па тры.

Аловак, майстэрня, возера…

Кастусь Шаранговіч маляваць не любіў, але мастаком стаў. Трэба сказаць, што ў мастакі Кастусь пайшоў невыпадкова. Старэйшы брат хадзіў у мастаках, бацькі ўгаворвалі ісці за старэйшым братам, і самае галоўнае – вадзяны чорт падараваў хлопцу чароўны аловак.

Здарылася тое на беразе Свіслачы. Кастусь сядзеў у парку каля самай вады і старанна маляваў. Рэчку і старыя вербы над вадою. Маляваў, бо старэйшы брат загадаў. Свіслач плыла павольна, над плынню ціха пагойдваліся тонкія срэбралістыя галінкі. Хлопца пацягнула на сон. Ён заплюшчыў вочы і схіліў галаву. Аловак выслізнуў з вялых пальцаў і боўтнуўся ў ваду. Гэта быў дарагі цяжкі металічны аловак з устаўным стрыжнем, таму ён імгненна пайшоў на дно. Кастусь пачуў, як боўтнуўся аловак, і прахапіўся. Каб Шаранговіч сядзеў над плыткім месцам, ён мог бы палезці ў Свіслач і пашукаць згубленую рэч, але таго разу Кастусь выбраў месца над глыбокай ямінай. Знайсці аловак шанцаў не было.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мінск назаўжды (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мінск назаўжды (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мінск назаўжды (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Мінск назаўжды (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x