• Пожаловаться

Рыгор Барадулін: Парастак радка, галінка верша

Здесь есть возможность читать онлайн «Рыгор Барадулін: Парастак радка, галінка верша» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1987, категория: Публицистика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Рыгор Барадулін Парастак радка, галінка верша

Парастак радка, галінка верша: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парастак радка, галінка верша»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва.

Рыгор Барадулін: другие книги автора


Кто написал Парастак радка, галінка верша? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Парастак радка, галінка верша — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парастак радка, галінка верша», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маладыя шануюць давер, а не назойлівую апеку. Трэба маладых падтрымліваць, пакуль у іх цераз край і веры ў сябе і жадання працаваць. Пачнуць сумнявацца, па баках азірацца — канец надзеям!

— Як вы ставіцеся да крытыкі і літаратуразнаўства? Ці зрабіў на вас уплыў хто-небудзь з крытыкаў?

Вы часта самі выступаеце як крытык. Ці адчуваеце вы пэўную адаптацыю асобы, калі пішаце пра іншых? Ці суадпосіцеся з прыродай таленту мастака? Ці зыходзіце толькі са сваіх эстэтычных пазіцый, ці ўлічваеце ў першую чаргу пераконанні апанента? Ці знаходзіце нейкую раўнавагу?

— Калі не памыляюся, і ў нашым Саюзе пісьменнікаў, і ў шмат якіх іншых саюзах рэспублік, кожны трэці — крытык. Добра гэта ці блага, хай думаюць кіраўнікі саюзаў пісьменнікаў. Іх таксама багата ў пераліку на аднаго творцу. Шмат крытыкаў за кошт кандыдатаў гуманітарных навук. А вось уласна крытыкаў, даследчыкаў бягучага моманту літаратуры, літаратуразнаўцаў, што непасрэдна ўдзельнічаюць у літаратурным працэсе, мала.

Зрабілася да банальнага звычным паэтам лаяць крытыкаў за неразуменне прыроды паэзіі. А крытыка, як ні круці, усё роўна трэба, што барометр, каб літаратура, у тым ліку і паэзія, ведала, куды яе нясе, дзе яе заносіць, дзе яна пацаляе пальцам у неба, дзе ўдзячна адгукаецца ў душы чалавечай. Напрыклад, урокі самага дасведчанага знаўцы паэзіі крытыка Рыгора Бярозкіна далі мне шмат. Ён быў няшчадны і ніколі не памыляўся ў сваіх ацэнках. Ён жыў паэзіяй, дыхаў паэзіяй і дачасна згарэў, адстойваючы паэзію. Пасля Рыгора Бярозкіна ў нас быў яшчэ Варлен Бечык — тонкі і дакладны крытык, сапраўдны інтэлігент, сарамяжлівы і нязгіблівы. Такіх не стае нам. Крытычная змена расце марудна.

Назваць сябе крытыкам у адказным значэнні гэтага слова не маю смеласці і нахабства. Апошнім часам пісаў штосьці, сярэдняе паміж літаратурнымі замалёўкамі і ўласна рэцэнзіямі. Пры ацэнцы творчасці таварыша болей давяраюся свайму густу, сваёй эстэтычнай пазіцыі, улічваючы, вядома, пры гэтым і індывідуальнасць апанента, ягоныя прыёмы працы, ягоныя творчыя мажлівасці. У даважак, ці што, пішу падчас эпіграмы, пародыі — яны як звычайна ацэначныя.

— Вядома, што Пушкін на палях артыкула П. Вяземскага некалі падкрэсліў словы пра тое, што паэзія, бадай, вышэй за маральнасць, ва ўсялякім выпадку, гэтыя рэчы зусім розныя. А Леў Талстой мастацтва цаніў, паколькі яно абапіраецца на маральнасць. Праўда, вялікі паэт у іншым месцы лютасна пярэчыць супроць таго, «што і маральная пачварнасць можа быць мэтай жыцця».

Як вы разумееце гэтыя ўзаемаадносіны? I ў якой ступені яны змяняюцца з часам? Наколькі залежаць і наколькі не залежаць яны ад часу?

— Маральнасць, нораўнасць — аснова асноў любога віду мастацтва, а паэзіі тым болей. Твор можа быць паэтычным, але амаральным, бязнораўным, але тады ён паэтычны з чыста фармальнага боку. Маральнасць, нораўнасць — гэта тая балансіровачная жэрдка, той балансіровачны шост, з якім паэт ідзе па канаце над прорвай нізасці і подласці, напаўпраўды і праўды. Маральнасць, нораўнасць — вышэйшы эталон, раўнавага дабра і зла, якое, як ні стараецца, час не ў стане пахіснуць непапраўна.

— Тэма... калі яна прыходзіць стыхійна і калі, магчыма, у вялікіх паэмах — гэта прадуманая і вывераная заяўка? Як разумець сацыяльны заказ для паэта?

— Няма благіх тэм, ёсць благое выкананне. Кола тэм і шырокае і вузкае. Справа ў тым, якімі вачыма глядзець на тэму, як глыбока пад сэрцам выношваць яе — вось дзе розніца, якая імянуецца вялікай тэмай і драбнатэм'ем. Калі верш можна параўнаць з блізкім ці далёкім агеньчыкам, дык паэма — гэта ўжо электрыфікаваны пасёлак, добра спланаваны, па мажлівасці добраўпарадкаваны.

Шмат размоў вакол сацыяльнага заказу для паэта. У простым сэнсе, бачыце, заказалі, а ён напісаў. Нешта накшталт заказу ў атэлье! Але паэт болей ад іншых прадстаўнікоў літаратурнай «арцелі» чулы да змен у грамадстве, да новых з'яў, да нябачнага вагання сацыяльнага паветра. Галоўны і асноўны заказчык, у тым ліку і заказчык сацыяльны, і адначасова галоўны пастаўшчык «сыравіны» — час. На яго і працуе паэт. Са сваёй практыкі помню. Па намёку маёй мамы напісаў калыханку для сваёй жа дачушкі. Сацыяльным гэта лічыць заказам ці вузкаведамасным, дасюль не ведаю. У маёй практыцы быў непасрэдны заказ — напісаць паэму пра гераічных абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Так я напісаў «Баладу Брэсцкай крэпасці». I ўсё ж мне болей па душы мая «Блакада». Ну, тут я магу быць і суб'ектыўным.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парастак радка, галінка верша»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парастак радка, галінка верша» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Парастак радка, галінка верша»

Обсуждение, отзывы о книге «Парастак радка, галінка верша» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.