Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шосты дзень працэсу — 29 лютага. Шосты дзень працэсу пачаўся з таго, што старшыня Суду паказаў сьведку Патрэбе пісьмо, пісанае ім свайму брату ў СССР. Патрэба прызнаў гэтае пісьмо.

Дапрашываецца далей сьведка Васілеўскі, каторы выясьняе, што Акінчыц быў арыштаваны ня ў часе ліквідацыі "Грамады" а ў сьнежані 1926 г., калі ён браў удзел у дэманстрацыях, арганізаваных "Грамадою" і Камсамолам.

На пытаньні прак. Калапскага сьведка адказвае, што выдаўцом "Маланкі" быў Беларускі Інстытут Культуры ў Менску, грамадоўскаю-ж работаю ў унівэрсытэце Стэфана Баторага кіравалі М. Шавялянка і В. Макоўскі. У далейшым працягу сваіх паказаньняў Васілеўскі гаворыць аб руху мэтадыстых у Вільні. Мэтадыстыя памагалі Беларускай Гімназіі ў Вільні і давалі субсыдыі гімназіі ў Радашкавічах. Луцкевіч, Астроўскі і Коўш згадзіліся зрабіць пераклад бібліі на беларускую мову. Адказваючы на пытаньні пракурора Раўзэ, сьведка выясьняе, што Коўш згадзіўся тлумачыць біблію жаданьнем заработку, бо дзеля гэтага-ж ён быў і бугальтарам у Банку; Коўш купіў сабе дом за 760 даляраў і ўлажыў у рамонт яго 260 даляраў; Коўш мае справу ў Горадзенскім Акружным Судзе за падбураньне жыхарства.

Коўш пытаецца: Якая розьніца паміж бібліяй, прызначанай для праваслаўнага, католіка і мэтадыстага?

Старшыня Суду адхіляе гэтае пытаньне.

Адв. Гонігвіль пытае ў сьведкі: Адкуль сьведка ведаў аб кантакце Акінчыца з кіраўніком ППС-лявіцы Алейнічаком?

Васілеўскі адказвае: Над імі цягнулася абсэрвацыя праз цэлыя 24 гадз.

Адв. Гонігвіль. — Адкуль вы маеце інфармацыі аб субсыдыях К.П.З.Б. для Банку?

Васілеускі. — Аб гэтым казаў мне Гурын, апрача гэтага я меў канфідэндыйныя дадзеныя з АК-КПЗБ у Вільні.

Адв. Гонігвіль. — Дык вы мелі свайго чалавека ў АК-КПЗБ?

Васілеўскі. — На гэтае пытаньне не адкажу.

Гонігвіль просіць запратаколіць пытаньне і адказ.

Прак. Раўзэ. — Што вы ведаеце аб дзейнасьці Луцкевіча ў часе нямецкай акупацыі?

Васілеўскі. — Падтрымліваў ён кантакт з вывядоўчым аддзелам нямецкага генеральнага штабу.

Луцкевіч. — Адкуль ведама, што я быў у кантакце з контр-разьведкаю нямецкага генеральнага штабу?

Васілеўскі. — Гэта рэчы агульна ведамыя, а ў "Дзярж. Архіве" ёсьць дакуманты, што вы бралі ад Немцаў грошы.

Уводзіцца чарговы сьведка Францішак Глушын, які ўжо асуджаны на 3 гады цяжкага вастрогу па 129 арт. К. К. На сьледзтве Глушын паказаў, што Мятла даручыў яму зарганізаваць склад аружжа; на сваім судзе паказаў, што ён — канфідэнт паліцыі. Цяпер-жа ад усяго гэтага адмаўляецца.

Старшыня Суду падцьвярджае паказаньні Глушына, на яго асабістым судовым працэсе. Глушын будзе сканфрантованы з камісарам Кубарскім і паліцыянтам Здановічам. Сьведку выводзяць.

Наступным дапрашваўся пры зачыненых дзьвярох маёр Мэйер, кіраўнік экспазытуры II аддзелу генеральнага штабу.

Агульнае ўражэньне з салі суда.

Грамадзянін №2, 25 сакавіка 1928.

Працэс над "Грамадоўцамі" ідзе далей і канца быццам ня відаць.

Даволі вялікая саля паседжаньняў амаль што пустуе. Апрача 50 абвінавачаных, 13 іхніх абаронцаў, дый прадстаўнікоў прэсы толькі жонкі падсудных дый іхнія крэўныя сядзяць па мейсцах для публікі.

Уваход у салю па асобным білетам, якія спраўджаюцца пры ўваходзе паліцыяй.

За вялікім судзейскім сталом, які стаіць ўпоперак ўсёй салі, сядзяць 5 судзьдзяў, 2 пракуроры і 2 сэкрэтары. Правы бок салі, дзе сядзяць падсудныя, акружаны паліцыяй. Сярод падсудных — асобы рознага веку, больш веку сярэдняга. Ёсьць паміж імі і адна кабета. Галоўныя абвінавачаныя сядзяць на ўзвышшу: першым Тарашкевіч, пасьля Рак-Міхайлоўскі, Валошын, Мятла і Астроўскі. Рэшта падсудных сядзяць ніжэй іх на звычайных лаўках. Кідаецца ў вочы фігура сьвяшч. Каўша — ў расе з крыжам і Акінчыца у цёмных вакулярах. Усе падсудныя, хоць і відаць на іхніх тварах перазмарэньне, але выглядаюць ня надта кепска. Праўда ня голяныя і блядыя, але-ж больш гадавы вастрожны ражым мусіць налажыць сваю адзнаку. Адзіная сярод іх кабета выглядае нават добра. Антон Луцкевіч гэтак сама выглядае ня кепска. Гарэй ад іншых выглядаюць Астроўскі і Валошын.

Абаронцы на вышыне свайго фаху. Ніводны сьведка абвінавачання галаслоўем не адрабляецца і пасьля крыжавых запытаньняў абронцаў выходзіць як з лазьні, клянучы напэўна сябе, што сунуўся у гэтую справу.

За рэпорцёрскім сталом ад беларусаў відаць заўсёды прадстаўнікоў ад "грамадоўскай" газэты і эсэра Мамоньку. Часам сядзяць прадстаўнікі ад "Сялянскай Нівы" і "Грамадзяніна".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x