Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Характарызуючы асобных дзеячоў Ясінскі адзначыў, што на мітынгах Валошын гаварыў падбураючыя мовы проціў ураду Пілсудзкага. "Права трэба браць самым, а не чакаць" — заклікаў Валошын. У Лунне пад уплывам агітацыі пробавана разаружаць паліцыю. У гэтай працы бралі ўдзел: Міхайлоўскі, Рагуля, Балін і Сабалеўскі. Тарашкевіч кіраваў усім рухам.

Прак. Раўзэ. — У якім характары ўвайшоў Тарашкевіч у К.П.З.Б.?

Ясінскі. — Як давераная асоба Камінтэрну.

Адв. Сьмяроўскі. — Гэтыя весткі атрымаў сьведка ад Гурына, ці сам здабыў?

Ясінскі. — Гурын іх даў, а я потым спраўдзіў праз сваіх людзей.

Адв. Эттынгер пытае, што было прычынаю рэваляцыйных паказаньняў Гурына.

Ясінскі. — Прысланы Камінтэрнам, як душа ўсёй працы, Гурын разачараваўся, пазнаўшы бліжэй адносіны.

Адв. Абрамовіч. — Ці была арганічная сувязь між NPCh і "Грамадою"?

Ясінскі. — Але. На канфэрэнцыі ў Вільні Тарашкевіч рабіў закіды Рагулі, што ён вельмі выразна вядзе камуністычную працу.

Абвінавачаныя Тарашкевіч, Астроўскі і Рак-Міхайлоўскі даюць некалькі пытаньняў, у адказе на якія Ясінскі кінуў у бок лаваў абвінавачаных: "Гурын мне казаў, што да Стаўпецкага нападу Камінтэрн прылажыў руку".

Па чарзе дае паказаньні сьведка.

Патрэба. Падцьвярджае, што пісаў пісьмо свайму брату ў СССР, у якім гаварыў аб "белым тэроры" ў Польшчы, дзякуючы якому на яго наложана адміністрацыйная кара ў 500 зл. за ўдзел у нелягальным сабраньні. Патрэба просіць брата прыслаць гэтую суму грошай і зварочваецца да "ўсіх таварышоў СССР", якія павінны памагчы, каб "ня згінуў у фашыстоўскім вастрозе".

У бегу паказавьняў Патрэбы прак. Калапскі заявіў, што Патрэба ўжо мае справу па 102 арт. К. К.

Наступны сьведка Дук паказаў, што чуў як Нікіфароўскі заклікаў уступаць у "Грамаду", пры гэтым гаварыў, што злучэньне з Савецкаю Беларусьсю будзе карысным для ўсіх. Брацьця Шульгі насілі ў СССР нейкія пачкі.

Васілеўскі, аьспірант палітычнай паліцыі, падцьвярджае агулам паказаньні Ясінскага. Падрабязна гаворыць аб узьнікнавеньні "Грамады" на абшарах Вільні і яе дзейнасьці. Сцьвярджае кантакт "Грамады" з ППС-лявіца, на чале якой стаялі камуністыя. Лучнікам тут быў Акінчыц. Васілеўскі сцьвярджае, што "Грамада" зьвярнула вялікую ўвагу на пашырэньне прэсы. На гэтую мэту выдана, па яго аблічэньнях, 190 тысяч злотых. Прэсаю кіраваў Луцкевіч, над якім чуваў цэнзар ад Камінтэрну. Першым цэнзарам быў Лагіновіч, потым: Гурын, Бабровіч, Цьветкоў. Агульнае кіраўніцтва прэсаю было ў руках "калегіі" — Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі і Луцкевіч. У Віленскай Беларускай Гімназіі зарганізавалася камуністычная "ячэйка" пад апекаю Астроўскага. Для Беларускага Банку субсыдыі давалі Саветы.

Далейшы працяг паказаньняў Васілеўскага адлож. па 6-ты дзень працэсу.

6-ты дзень працэсу, 29 лютага.

Воля Працы, №4, 22 сакавіка 1928.

Працяг паказаньняў асьпіранта Васілеўскага, дапаўняе ўжо сказаныя на пярэдадні паказаньніі і гаворыць аб маніфестацыях камсамольцаў і грамадаўцаў у Вільні. На пытаньне адв. Гонігвіля, адкуль мае інфармацыі аб даных 15 і 30 тысяч даляраў ка Беларускі Банк у Вільні, кажа, што ад Гурына і ад А.К. К.П.З.Б. у Вільні. Тарашкевіч: ці можна дапусьціць, каб такая паважная ўстанова, як Інбелкульт у Менску, была выдаўцом гумарыстачнай "Маланкі"?

Сьв. — калі ходзіць аб стварэньні фэрмэнту ў Польшчы дык так.

Луцкевіч: Мяне вы лічыця за ідэёвага павадыра Грамады?

Сьв. бязумоўна так.

Луцкевіч: Дык не К.П.З.Б. а я кіраваў Грамадой?

Сьв. Я гэта не кажу. Ведаю, што пан меў вялікія ўплывы на напрамак Грамады і не хацеў гэтага выкарыстаць. Сьв. цьвердзіў, што ўсе Беларускія ўстановы былі апанаваны Грамадой. Але, ня могучы вывязацца з усіх пытаньняў абароны на гэту тэму, кажа, што ня ходзіць толькі аб урады ўстаноў, а што і сябрамі ўстаноў былі Грамадаўцы.

Сьв. Глушын. Адбывае 3 гадовую кару. Адмаўляецца ад таго, што, як сказана ў Акце абвінавачаньня, гаварыў з Мятлой, які даручыў яму правясьці эвідэнцыю аружжа. Адмаўляецца ад таго, што быццам Мятла гаварыў яму аб паўстаньні і ад таго, што пры разглядзе на судзе ягонай справы падаваўся за конфідэнта паліцыі.

Абарона ўнясла прапазіцыю, каб адбыўшуюся справу Глушына залучыць да справы. Суд прапазіцыю адкінуў, на аснове таго, што цяперашні Старшыня Суда быў старшынёй і на працэсе Глушына.

Далей дае паказаньні, як сьв., кіраўнік экспозытуры II аддз. гэнеральнага штабу маёр Мэар. Абвяшчаецца перарыў на час выбараў да 12 марца.

Сялянская Ніва, №23(170), 14 сакавіка 1928.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x