Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сьв. сэнатар Багдановіч займае шмат часу, гаворыць аб расколе Белар. Пасольск. Клюбу, з якога і паўстала "Грамада". Раскол стаўся па аснове рознага разуменьня справы працы Пасольскага Клюбу.

Грамадаўскія паслы лічылі незадавальняючай працу на соймавым груньце і дамагаліся працы па-за Соймам. Жалезны капітал клюбу пасьля разлому быў падзелены прапарцыянальна. У справе Беларуск. Банку ў Вільні, кажа, што складкі сяброў былі ў суме 50 зл. Даход меў банк асабліва з транзакцыяў пераказаў з Рыгі. Да гэтага часу справы банку стаялі дрэнна. Коўш камуністым быць ня мог. Знаў яго, як чалавека энэргічнага і практычнага.

Прак. Раўзэ. Тварцамі банку былі і Ярэміч і Кс. Станкевіч, чаму яны пазьней выступілі?

Сьв. Паўсталі непаразуменьні, абв. Астроўскі як больш энэргічны застаўся.

Сьв. адв. Родзевіч гаворыць, што была ўмова аб абароне з Сабалеўскім, але спэцыяльнай канцэлярыі дзеля абароны Грамадаўцаў ня было.

Сьв. Блізьнянскі (жыд) б. вучань Белар. Гімн. пасьля працаўнік Цэнтр. Сэкр. Грамады. Вышаўшы з Гімназіі чытаў беларускія кніжкі і вельмі зацікавіўся беларускім рухам, чытаў усе белар. газеты Урэшце прышоў да перакананьня, што толькі "Грамада" ёсьць ідэёвай партыяй. Астальныя беларускія партыі кіруюцца кар'ерызмам.

Паказаньні сьв. сьв. Карпа, Э. Залкінда, В. Грыца і інш. нічога цікавага ня прыносяць.

10-ты дзень працэсу.

Воля Працы, №5, 28 сакавіка 1928.

Першым даваў сваю справаздачу ў гэты дзень працэсу Александровіч, заступнік Камісара Ураду на м. Вільня. У даволі доўгай прамове схарактэрызаваў ён дзейнасьць "Грамады", кладучы націск на прававую старану (быў у той час рэфэрэнтам прэсавага аддзелу г. ё. цэнзарам), адчытываючы амаль-што ўсе артыкулы сканфіскаваных газэтаў. як: "Нашай Справы", "Нашага Голасу", "Нашай Долі" і г. д.; пры гэтым зазначыў, што некаторыя з рэдактароў былі амаль-што анальфабэтамі. Калі пры гэтым Рак-Міхайлоўскі запытаўся яго, на якой падставе, ці з якіх даных называе сьведка рэдактараў анальфабэтамі, ён адказаў: "подпіс рабіў такое ўражаньне". Падсудны Рак-Міхайлоўскі выясьняе, што ўсе вымененыя праз сьведку рэдактары, былі сярэдняй адукацыі, як Шыла, Касяк, які ў цяперашнія часы мае права быць навет вучыцелем гімназіі. (Вось і падпішыся ты дзе небудзь нявыразна, або мей благі характар! — Рэд.).

Сьведка I. Ліндэ, падае, што ён зьяўляецца работнікам на шклянай гуце, у якой працавала 300 чалавек, з якіх 70 проц. было беларусаў, што большая палова ўсіх работнікаў належала да "Грамады". Сам ён паляк і запісаўся туды "дабравольна, праз нікога не намаўляны". Што тры разы атрымаў ён ад свайго гуртка газэты, але бачыў падчас сходкі, як зьбіраліся грошы ў шапку, за якія, выясьняе падсудны Акінчыц, і былі высыланыя газэты. На сходцы, на якой ён быў, прамаўлялі Мятла і Тарашкевіч. Ён зразумеў з прамовы, што хадзіла аб школьніцтва і беларускую "народовосьць".

"Найцікавейшым" можа будзе "зазнане" Студніцкага, дырэктара мясцовага архіву ў Вільні. Найбольш у яго зазначылася пэўная тэндэнцыйнасьць, пэўнае ўкрытае жала, скіраванае проці беларускага руху, а найбольш да асобаў Яна (які ўжо памер) і Антона Луцкевічаў, з якім (Антонам) лучылі яго калісьці прыязныя адносіны. (Прыяцелем быў яго тады, як знаходзіліся ў аднолькавых варунках: калі большая частка Польшчы, а таксама і Беларусі былі пад ярмом расейскага царату; цяпер, калі варункі зьмяніліся... зьмяніліся і адносіны, бо супольная ідэя калісь застала зрэалівавана адносна аднэй стараны — Рэд.). Абкідываючы брудам Луцкевіча, называе яго найцямнейшым індувідуумам, (не заўсёды праўдзівай бывае прыказка: "ляжачага ня б'юць"), і нічога дзіўнага, што гэта выклікае агульны пратэст абаронцаў (адвакатаў), а адвакат Гонігвіль у абурэньні выклікнуў: "to — bezczelność".

Сьведка закідае Луцкевічу, што ён падчас нямецкай акупацыі працаваў за грошы нямецкага генеральнага штабу, выдаючы сьпярша лацінкай, а пасьля кірыліцай ("бо мы беларусы, а не белаляхі, сказаў мне тады Луцкевіч" — словы сьведкі) беларускую часопісь "Гоман", маючы дырэктывы, што да кірунку гэтае газеты, ад гэтага ж штабу.

Адв. Сьмяроўскі: ці ведаець сьведка, як гісторык, газету "Godzina Polska", якая выходзіла ў Варшаве за нямецкія грошы, званая папулярна "гадзіна" і ці не фігуравала ў ёй прозьвішча "Студніцкі".

Сьведка ня ведае, за чые грошы гэтая часопісь выходзіла, а што да прозьвішча "Студніцкі", выяўляе, што гэта быў яго брат.

Адв. Сьмяроўскі: "ці закідвалі брату сьведкі тое, што закідвае цяпер сьведка Луцкевічу" — старшыня суда Аўсянка ўхіляе гэтае пытаньне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x