Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сьв інж. Нэканда-Трэпка, вучыцель Віл. Белар. Гімназіі і польскай тэхнічнай школы, быў дырэкт. Віл. Бел. Гімназіі ад 1922 г. да 1924 г. Характэрызуе ён братоў Луцкевічаў, як ідэйных працаўнікоў на полі Беларускага Адраджэнскага руху. Жылі яны ў нэндзы і ў нэндзы памер брат падсуднага Антона, Ян Луцкевіч, хоць меў свой уласны музэй вялікай вартасьці. Гэтыя людзі стаялі высока, што да маральнасьці: былі чыстымі і шчырымі. На груньце беларускага руху зьяўляюцца яны вельмі заслужонымі, бо яшчэ ў 1900 г. у Маскве побач з іншымі прычыніліся яны да стварэньня "Беларускай Сацыялістычнай Грамады", адзінай з першых арганізацыяў, якая адкрыта стала на груньце беларускім. Праз увесь час, аж да 1926 году вёў падсуд. Антон Луцкевіч культурна-асьветную працу і не належаў да ніводнай з партыйных арганізацыяў.

Сьв. Рэшатаў (наборшчык у друкарні Левіна, Нямецкая вул., 22) належаў да "Грамады". За яго працу ў друкарні выплачвала заўсёды адміністрацыя тэй газеты, што друкавалася ў друкарні. Друкавала там свае друкі і "Грамада", якая ня вельмі рэгулярна выплачвала яму, а таксама і яго калегам за працу, ня гледзячы на тое, што ў тыя часы ён атрымоўваў многа менш, чымся ў гэтым годзе, так што яны некалькі разоў дамагаліся, каб павялічыць ім стаўку.

Сьв. Іван Савіцкі, вучыцель Віл. Белар. Гімнаіі, старшыня Белар. Камітэту, сьведчыць, што "Белар. Т-ва помачы ахвярам вайны" атрымала з Менску ад Чырвонага Крыжа" ў 1926-1927 г. сьпярша 4 000 зл., а пасьля 15 000 зл. Да "Грамады" не належаў.

Сьв. Войцікова Людв., адміністратарка часопісі "Наша Справа", пэнсія месячная яе выносіла 100 зл. На пытаньне падсуд. Рак-Міхайлоўскага, колькі была ў другой палове 1926 г. падпісчыкаў на гэту газэту, падае, што было 8 000.

Сьв. Войцік Антон гаворыць пра кражу, якая адбылася ў рэдакцыі пры Віленскай вул. 12, пам. 6, у якой мае падазрэньне на Закрэўскага, экспэдытара гэтай жа рэдакцыі. Наагул характэрызуе яго, як ня вельмі пэўнага чалавека, у якога: "крадуць кажух, — калі купляе вясеньняе пальто, крадуць пальто, калі купляе вясной гумовы плашч".

На гэтым закончыўся 10-ты дзень працэсу.

11-ты, 12-ты, 13-ты і 14-ты дні працэсу.

Сялянская Ніва, №25(172), 28 лютага 1928.

Адзінаццаты дзень працэсу — 16 сакавіка. Адзінаццаты дзень працэсу можна назваць днём абвінавачаньня Мятлы, бо пераважная большасьць сьведкаў "даказвала" яго віну.

Сьведка Галіцкі гавора, што ў ваколіцах Крулеўшчыны чуў аб агітацыйнай працы "Грамады". Мятла на мітынгах запаведываў адарваньне беларускіх абшараў ад Польшчы, зазначаючы, што вясною 1927 году будзе паўстаньне.

Адв. Абрамовіч. Ці чулі вы, як гэта Мятла гаварыў?

Галіцкі адказвае: Не, гэтак людзі казалі.

Сьведка Якімовіч, з аднэй вёскі з Мятлою, гавора, што ў Мятлы было некалькі асобаў, але аб чым была гутарка, ня ведае. На сьледзтве-ж Якімовіч абцяжваў Мятлу сваімі паказаньнямі.

Прак. Калапскі пытае: Чаму вы тады гаварылі іначай?

Якімовіч адказвае: Бо гэтак гаварыць мне казалі ў паліцыі.

Кап. Міхальскі — дае паказаньні пры зачыненых дзьверах.

Паліцыянт Савіч — канфіскаваў 4000 брашураў "Таварышы работнікі і сяляне" ў памешканьні пры Віленскай в. 12.

Скулацкі — ведае, што Мятла вазіў адозвы ў Дзісну і даваў пропускі ў С.С.С.Р.

Прак. Калапскі. — У першым сьледзтве вы казалі аб "вырэзваньні паноў".

Скулацкі. — Гэтак мне загадаў сказаць камандант Майхроўскі.

Адв. Абрамовіч. — Ці ня былі вы канфідэнтам?

Скулацкі. — Не, але агульна мяне лічылі канфідэнтам.

Падкамісар Шышкевіч — даказваў лучнасьць Акінчыца з Пархімовічам з Міра і забойства канфідэнта Гладкага з сям'ёю сябрамі "Грамады" — Трошкаю і брацьцямі Будзейка.

Суд пастанавіў дапрасіць Пархімовіча, які адбывае кару ў Наваградзкім вастрозе.

Навакоўскі, кіраўнік сьледчай экспазытуры ў Вільні, падцьвердзіў агулам паказаньні асьпіранта Васілеўскага. Абшырна гаварыў аб транспартах літэратуры, якую Акінчыц высылаў у вайсковыя аддзелы м. Вільні і аб тым, што Акінчыц стала паразумяваўся з ППС-лявіцаю, цераз Аляйнічака, сябры КПЗБ. На падцьверджаньне лучнасьці "Грамады" з КПЗБ Навакоўскі паказаў суду плякат, які быў вывешаны ў дзень распачацьця працэсу. Напісы на гэтым плякаце гучэлі: "Прэч з судом над грамадоўцамі, жадаем звальненьня арыштаваных паслоў". Коўш быў савецкім эмісарам.

Адв. Мацьяш, — Адкуль вы ведаеце, што Коўш быў эмісарам?

Навакоўскі. — Мне казалі канфідэнты.

Дванаццаты і трынаццаты дзень працэсу — 17 і 20 сакавіка. Дванаццаты дзень працэсу быў пасьвечаны дапросу адв. Андрэева і заступніка начальніка бясьпечнасьці пры ваяводзкім урадзе, Ракоўскага. Паказаньні адв. Андрэева датыкаліся справы бюро для абароны грамадоўцаў і нічога новага не дадалі. Ракоўскі дапрашываўся пры зачыненых дзьверах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x