Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але, ня гледзячы на тое, што я быў арыштованы па даносу камуністаў (чл. Ц.К. К.П.З.Б. Богдака і іншых), якія далі польскай палітычнай паліцыі матар'ялы да раскансьпіраваньня мае асобы, маё захаваньне падчас сьледзтва, як у паліцыі, так і ў судзе, не выклікала за сабою а ніводнага арышту, чаго далёка не магу сказаць аб камуністых, якія сыпалі і сваіх і чужых, і направа, і налева. Толькі на шостым месяцы майго сядзеньня ў турме, калі дзякуючы розным праўдзівым правакатарам, якімі так багата КПЗБ, быў вылаўлены амаль ня ўвесь ЦК КПЗБ на чале в Артурам і Мэртэнсам, з якімі больш году ня меў нічога супольнага — і ў консьпірацыйныя сакрэты якіх ня мог быць утаямнічаны, — пазволіў я сабе разьвязаць язык і паставіць справу маю перад судом так, як яна ёсьць у сапраўднасьці. Я заявіў, што даўно парваў а маскоўскаю агентураю, змагаўся з ёю дзесяць месяцаў у падпольлі, як са шкоднаю зьяваю, адным словам, закамунікаваў суду тое, што лічыў патрэбным і падпісаў аб гэтым заяву на імя беластоцкага пракурора. Урэшце, пасьля маёвага перавароту, 8 чэрвеня я быў звольнены з прэвэнцыйнага арышту. Спробу камуністых зрабіць з мяне нейкага правакатара лічу проста сьмешнаю, бо ніколі ня быў ім і ў сваім жыцьці ніводнага дня не працаваў на два бакі, хоць і перажыў здраду адносна свае асобы з боку камуністаў і з боку аднаго вельмі вядомага беларуса, які расьцілаючыся перада мною ў сымпатыях, хацеў ашуканчым спосабам выдаць мяне ў ГПУ.

Я рваў з камуністамі — гэта так! Можа спачатку і не здаваў сабе добра справы, што моцна рву — і нарэшце парваў. I гэта я рабіў зусім шчыра, не хаваючыся ад іх і ні ад каго, хто мяне знаець. Тарашкевічу аб гэтым больш вядома, чымся іншым, бо перад самым зрывам, у сьнежні 1924 году, прапанаваў яму заснаваць у Польшчы шчырую, легальную радыкальную беларускую групу, у якую выказаў сваю згоду ўступіць — групу, якая б ня мела нічога супольнага з Масквою і камунізмам, групу чыста нацыянальную.

Але як-бы там ні было, я парваў з камуністамі ў канцы 1924 году — і гэта ашарашыла і іх і менскіх беларусаў. Толькі праз два месяцы на III зьезьдзе КПП, куды я не паехаў, хоць мяне і клікалі, я быў выключаны са сьпіску агентаў Комінтэрну і адначасна з гэтым ня толькі ў менскіх газэтах, але і ў "Правде", пачалася проціў мяне і іншых кампанія — і нават здаецца была выдана спэцыяльная адозва Выканаўчага Камітэту гэтага Камінтэрну да рабочых і сялян Заходняе Беларусі, заклікаючая іх ня слухаць "самазванцаў" і "раскольнікаў".

Далей "Грамада", фальшывая, двулічная "Грамада", ярым праціўнікам якое я быў, бо лічыў, што гэтая "Грамада" зьяўляецца масавай правакацыяй з мэтаю запакаваць нашымі сялянамі польскія турмы.

Ці-ж не спраўдзіліся мае прароцтвы? Трудна. Выкліканы, як адзін са сьведкаў у справе "Грамады" і гэтак знанае "Незалежнае Хлопскае Партыі" Ваявудзкага, дыфірамбаў ёй я таксама сьпяваць ня мог. Як ні шкадаваў я асабіста некаторых асоб з "Грамады", як напрыклад Мятлы, Рак-Міхайлоўскага і іншых, як ні балела сэрца, — аднак мусіў мець цывільную адвагу высказаць свой пагляд на сутнасьць "грамадаўшчыны", якую лічу шкоднаю перад усім для адраджэньня Беларусі. Ні ад каго гэтага ня крыў і ня крыю.

I я пытаюся ў маіх "пракурораў" з б. "Грамады", ці ёсьць правакацыяй тое, што чалавек, праціўнік арганізацыі з самага пачатку, чалавек, які сядзеў у турме, калі "Грамада" закладалася, чалавек, які ня быў ні на адным паседжаньні ня толькі ЦК "Грамады", але і самага апошняга вясковага гуртка, чалавек, які ніразу і ніколі ня прыкідваўся яе прыхільнікам, а наадварот — перасьцерагаў, ці маець хто права сказаць, што гэты чалавек правакатар, калі ён адкрыта, як у друку, так сама і перад судом выказвае свой пагляд. Маеце права назваць мяне сваім ворагам, нават ворагам у квадраце, якога трэба, з вашага пункту гледжаньня, забіць, зьніштожыць. Калі ласка, кажу я вам, — я ваш вораг! Прызнаюся ў гэтым ня толькі перад вамі, ступіўшымі на гіблы шлях, але і перад усім грамадзянствам. Вораг ваш таму, што вы пусьцілі ў свае рады розных прахадзімцаў і палітычных спэкулянтаў, вораг таму ваш, што на кожным кроку вы фальшывілі і ашуквалі народ, вораг ваш таму, што вы здрадзілі незалежніцкую ідэю беларускага руху і танна, вельмі танна прадалі яе на дзевятым годзе праслаўляемай вамі бальшавіцкай дэспотыі, дзе беларускі селянін ня маець ніякіх палітычных правоў і згодна прызнаньню самога Чарвякова носіць боты толькі ў вялікае сьвята.

Сьляпыя! — вы хочаце зрабіць сьляпцом і беларускі народ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x