Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прамова адв. праф. Пятрусэвіча. Паны судзьдзі! 10 сакавіка 1864 г. вось тут, на гэтым пляцу, перад гэтым-жа будынкам, у якім цяпер адбываецца працэс Бел. Сял.-Раб. Грамады, зьгінулі мучанікі "за нашу і вашу вольнасьць". На гэтым пляцу зьгінуў Кастусь Каліноўскі, першы выдавец беларускае часопісі пад наз. "Мужыцкая Праўда". Каліноўскі пакінуў па сабе тастамэнт, у якім заклікае беларускі народ да злучэння свайго лёсу з паўстаньнем, асьцерагаючы адначасова перад найстрашнейшым ворагам — Масквой.

Але паўстанне было ўтоплена ў моры крыві. Тыя, што змагаліся "за нашу і вашу вольнасьць" — знайшліся ў вастрогах і тайгах Сыбіры. А іхняе прышлае пакаленьне зьмяніла лозунг "за нашу і вашу вольнасьць" на іншы — лозунг працы арганічнае. Бо гэтага вымагала хвіля.

Я цьвярджу, паны судзьдзі, што каб навет зусім ня было беларускага руху, дык і то трэба было-б яго выклікаць. Але гэты рух нарадзіўся сам і першымі піянэрамі яго была польская шляхта. Ці гэта будзе Рыпінскі, ці Чачот, ці Дунін-Марцінкевіч — усе яны былі прадстаўнікамі гэтага маладога руху і разумелі, што пачуцьцё народнае асаблівасьці трэба абудзіць, бо на народзе беларускім усё больш і больш выігрывала Масква.

Паны судзьдзі, пакуль будзе існаваць Польшча, датуль будзе і змаганьне паміж Варшавай і Масквой. I мы не павінны забывацца, што паміж Масквой і Варшавай ляжыць вялізарная раўніна, заселеная беларускім народам.

Бяз сумліву, паканае той, хто будзе мець за сабой беларускі народ. А ціж беларускі народ варожа спатыкаў польскія войскі? Не, спатыкаў іх з хлебам і сольлю.

Беларускія дзеячы таксама орыентаваліся на Польшчу. Луцкевіч едзе да Парыжу.

Былі ўсе варункі, каб паканаў Рым, а не Візантыя. Але што Польшча зрабіла ў гэтайбалючай справе? Нічога. Я не зьяўляюся максымалістам і мне сёньня выдаецца гасла "за нашу і вашу вольнасьць" максымальным. Але я цьвярджу, што пакуль Польшча існуе, яна мусіць мець "Крэсы", бо гэта — квэстыя яе існаваньня. I канстытуцыя — гэта ня кусок паперы. У ёй ёсьць арт. 109 і 110. Калі народ беларускі хоча мець свае школы, дык трэба іх яму даць. Трэба памятаць, што ў гэтай мове быў пісаны Літоўскі Статут, гэта вялікая кадыфікацыя, хаця прадстаўніка гэтага народу пракурор назваў "barbarzyńcą". Тварэньне масавых працэсаў добрых рэзультатаў не дае.

П. пракурор, кажучы аб словах Пэтронія да Вініцыя (раман Сянкевіча "Quo Vadis") "ты шчасьлівы", забыўся дадаць, што ён таму чуўся шчасьлівым, што зьяўляецца рымскім паўнапраўным грамадзянінам. А як-жаж чуецца той, хто гэтага аб сабе сказаць ня можа; той, над кім была распачата апека дакучлівая і неразумная. Гэтая апека зьяўляецца мамэнтам, які найбольш зашкодзіў і папсуў адносіны паміж польскай дзяржаўнасьцю і беларускім народам. Квэстыя беларуская ўсьцяж стаіць у-ва ўсей сваей велічыне. Аб павазе яе сьведчыць хоць-бы лічба 200 тысяч (?) галасоў, адданых на беларускія сьпіскі падчас апошніх выбараў у Сойм. з гэтым трэба лічыцца.

Далей праф. Пятрусэвіч у глыбокіх і навуковых вывадах, апіраючыся на Кодэксах іншых дзяржаў і на праўна-судовай практыцы, адкідае магчымасьць абвінавачаньня ў гэтай справе па 102 арт. К. К.

П. пракурор, — кажа праф. Пятрусэвіч, чытаючы. "Quo Vadis", не зразумеў добра яе зьместу, бо інакш пераканаўся-б, што права дамаганьня амнэстыі ёсьць правам абсалютным. Ці-ж сам Пэтроні ня змушае Нэрона, каб даў амнэстыю? А калі ходзіць аб помач вязьням, дык ці-ж Пэтроні пакідае Лігію без апекі?

Абарона і палітычныя працэсы. Я вельмі дзякую п. пракурору, што не падаў прозьвішча адваката, які прыходзіў з помачу палітычным вязьням. Адв. Родзевіч цешыцца такой павагай, што гэта-б яму шкоды не прынясло. Ен можа толькі гардзіцца, што выступаў у палітычных працэсах па просьбе беларускіх паслоў. Ці п. пракурор можа цьвярдзіць, што ніхто з гэтага працэсу ня выйдзе жывым? Калі не, дык мы тут зьяўляемся патрэбнымі. Калі да лекара ў хвілі небясьпекі прыходзіць хворы — ці лекар можа адмовіцца ад помачы яму? Зусім непатрэбна дзеля гэтага знайшоўся ў акце абвінавачаньня параграф аб амнэстыі. Усе мы добра ведаем, чым была шлісэльбурская турма. У ёй хавалі людзей. Там ня было прозьвішчаў, а толькі нумары. I вось кн. Дундукова пасьвядчае ўсё свае жыцьцё, каб ратаваць людзей, якія туды папаліся. I ёй трэба дзякаваць, што тут у Вільні мы маем прафэсара на U.S.В. [1] Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільне — Л.Л. , які, хоць прасядзеў 20 гадоў у гэтым вастрозе, усё ж такі быў ратаваны для жыцьця і навукі.

Абв. Астроўскі і Бел. Банк. Праф. Пятрусэвіч характэрызуе панярэднюю дзеяльнасьць Астроўскага і абгаварвае паказаньне сьведак, датычучыя Астроўскага. Пасьля пераходзе да Бел. Банку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x