У гэтых матэрыялах, якія сабраў цяперашні працэс, прышлы гісторык ня знойдзе праўды, — бо яе тут няма.
Прыгавар у справе Грамады
Голас Працы №13, 26 траўня 1928.
Працэс Грамады кончаны. 22 траўня г.г. у 12 гадзіне дня, у салі Акружнога Суда ў Вільні быў адчытаны прыгавар суда над "Грамадой".
Яшчэ зрана судовы будынак і калідоры былі абстаўлены лічбова павялічанай паліцыяй. Судовыя кулуары напаўняюцца публікай. Настрой падвышавы. Усе дэбатуюць, (прадугадваюць) аб прыгаворы.
Пропускі ў салю Суда пераглядаюцца вельмі ўважна. 12 я гадзіна. Публіка ўпускаецца ў салю Суда, якая запаўняецца ёю аж да цеснаты.
Паўгадзіны наперад былі ўведзены падсудныя. Твары іх зьдзержаныя, зьлёгка толькі прабівае праз іх знэнваваньне. Былы пасол Мятла і Клаўдзія Гоцька — у беларускай нацыянальнай вопратцы.
У 12 і 30 мінут раздаецца званок. Уваходзіць суд у асобах старшыні Аўсянкі і судзьдзяў Ёдзевіча, Барэйкі і Бжозоўскага. Некалькі мінут пануе поўная цішыня.
Старшыня Аўсянка чытае прыгавор, сілай каторага на моцы арт. 102. II час. К. К. засуджаны за "з'арганізаваньне сьпіску" пад назовам "Беларуская Сялянска — Работніцкая Грамада" на 12 гадоўцяжкага вастрогу былыя паслы: Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Павал Валошыні Пётра Мятла;
На 8 гадоўцяжкага вастрогу: Максім Бурсэвіч, былы сакратар Цэнтральнага Сакратарыяту "Грамады" і Фабіян Акінчыц, б. юрысконсульт "Грамады";
На 6 гадоўцямкага вастрогу: Кузьміч(з Наваградчыны), Якімовіч, Шушкевіч, Паддубік(з Горадні), Гелда(з Саколішчыны), Саванец(з Слонімшчыны), Куліна-Куліноўскі(з Маладэчна);
На 5 гадоўцяжкага вастрогу: Патапчук(з Пружаншчыны), Сіняк, Якубчык, Якімовічі Шацько(з Слонімшчыны), Драгун(з Горадзеншчыны), Козіч(з Сакольшчыны), Лабунька(з Дзісьненшчыны) і Антановіч(з Вялейшчыны);
Ка 4 гадыцяжкага вастрогу: Клаўдзія Гоцька(з Наваградчыны), Я. Баліцкі(з Горадзеншчыны), Каўпакі Кот(з Пружаншчыны), Салыга(з Лідчыны), Шчыглінскі(з Ваўкавышчыны), Нікіфароўскіі Даніловіч(з Дзісьненшчыны) і Беламызыі Зданюк(з Сакольшчыны);
На 3 гадыцяжнага вастрогу: Патоцкі, Харкевічі Янкоўскі(з Ваўкавышчыны) і Марчык(з Слонімшчыны).
Унявіняны наступныя асобы: Антон Луцкевіч — старш. Нав. Т-ва, Р. Астроўскі -былы дырэктар белар. гімназіі ў Вільні і Банку. Шаркевіч, сэкрэтар Гал. Управы Т-ва Бел. Шк. Коўш (сьвяшчэньнік), Навакоўскі, Міськевіч, Гурын (?), два Варанковічы, Кавалёў, Казачонак, Кавалевіч, Карніловіч, Сакалоўскі, Стоцік, Смакіла, Шавель, Крупіца і Мармыш. У ліку апраўданых знаходзяцца 4 абвінавачваныя, западозраныя ў забойстве канфідэнта Івашкевіча.
Абвіненьне з 110 арт. аб забавязаньні суседняй дзяржаве — суд адкінуў.
Судовыя кошты, згодна з прыгаворам, маюць сумесна заплаціць засуджаныя.
Засуджаныя прынялі прыгавор з поўным стаіцызмам (мужна, спакойна). З няменьшай годнасьцю прынялі яго і іх сем'і.
Праз хвілю цішыні старшыня пытаецца пракуратара аб яго ўнёску ў справе "środka zapobiegawczego", пасьля чаго дае распараджэньне "bezwzględnego" арэшту для засуджаных. Адначасна паведамляе, што апраўданыя будуць вечарам выпушчаны з вастрогу на волю.
Суд выходзіць. У гэты момант сярод цесна напаўняючай судовую салю публікі раздаюцца галасныя вокрыкі на чэсьць засуджаных. Няхай жывуць павадыры белар. народу і інш. Засуджаныя запяялі "Ад веку мы спалі". Усе прысутныя, як беларуская публіка, так і ўрадоўцы, паліцыянты і навет шпікі паўставалі; цывільная публіка — з пашаны і спачуцьця; урадоўцы ад уражаньня дэмастрацыі засуджаных і спачуцьця публікі, выявіўшайся ў кіданьні кветак на засуджаных. Адначасна на галовы засуджаных пасыпаліся белыя і чырвоныя кветкі, як падае прэса — кідае іх публічнасьць і, найбольш, прысутныя беларускія паслы д-р Дварчанін і Валынец. Паліцыя пачынае "ўсоўваць" публіку — перш-на-перш арыштоўвае грам. Сіняўскага, былога вучыцеля I Беларускай Гімназіі ў Вільні за кіданьне кветак. Пры арышце грам. Сіняўскага некалькі разоў ударыў прысутны там агэнт тайнай паліцыі. Паслоў, д-ра Дварчаніна і Валынца паліцыя таксама "выкідае" з салі. Калі ў пярэдняй пас. Дварчанін хацеў зрабіць інтэрвэнцыю ў справе арыштаваньня грам. Сіняўскага, гэты паліцыянт заступіў яму дарогу. Пасол запытаў яго, на чый прыказ ён гэта робіць, дык паліцыянт кінуўся да яго з насаджаным на стрэльбу штыхом. Нейкі "начальнік" прыказаў вывесьці пасла. Пасьля гэтага, настаўляючы штык, паліцыянт (№1279) пхнуў пасла на сходы і пасол удзяржаўся толькі дзякуючы таму, што ўхапіўся рукою за наручу сходаў.
Читать дальше