Кожная арганізацыя — кажа праф. Пятрусэвіч — ці то нарадовая, ці грамадзкая, палітычная імкнецца да стварэньня асяродка гаспадарчага жыцьця. Нічога дзіўнага, калі і беларускае грамадзянства імкнулася да стварэньня свайго Банку. А што імкнулася, сьведчыць тое, што помач сваю ураду Сікорскага паставіла ў залежнасьць ад выданьня канцэсіі на банк. Калі ж канцэсіі не атрымала, дык залажыла свой Банк каапэратыўны. Усяго Банк выдаў 500 пазычак. I гэта называецца подкупам усей беларускае люднасьці! Гэта ёсьць непатрэбная апека над кожным пачынаньнем беларускага грамадзянства. Была тут вельмі цікавая экспэртыза Банку, зробленая пракурорам Раўзэ, які прыйшоў да вываду, што банкавая сумы — гэта тая сума, якая была атрымана ў Гданьску. Гэта вельмі дзіўная бугальтэрыя. Прак. Раўзэ казаў, што Коўш быў дрэнным бугальтэрам, бо яму перашкаджала тэолёгія. Я ня ведаю, што перашкаджала прак. Раўзэ зрабіцца добрым бугальтэрам, бо ён ёсьць дрэнным. Ня можна рэчаў, ня маючых супольнае меры, дадаваць, як напр. золата да людзей і пробаў да дзерава. Экспэрты сцьвердзілі, што ніякіх фікцыйных запісяў ня было, а пракурор гэтаму ня верыць. Абвіненьне, што Банк паўстаў, каб падкупляць беларускую люднасьць, беспаваротна разьвальваецца. Пасьля праф. Пятрусэвіч абгаварвае справу кантакту з Банкам ў Рызе і зьбівае закіды, быццам вучні белар. гімназіі з віны Астроўскага вялі дэструкцыйную працу.
Квэстыю учасьця абв. Астроўскага ў гданьскай канфэрэнцыі праф. Пятрусэвіч абгаварвае пры зачыненых дзьвярох. Паны судзьдзі, — кажа праф. Пятрусэвіч па абвешчаньні яўнасьці — прыступаю да закідаў, пастаўленых абв. Шнаркевічу, Сакалоўскаму, Стоціку. Калі адкінуць паказаньве Бабіча, дык проці іх няма ніякіх закідаў.
Кім ёсьць Бабіч. Асобу Бабіча добра ахарактарызаваў мой калега Сьмяроўскі. Бабіч, паны судзьдзі, — гэта натарычны ілгун. Ён ілжэ і ломіць прысягу на кожным шагу. Яго ўчасьце а курсах дывэрсантаў у Лошыцы, учасьце ў кангрэсе Камінтэрну, у канфэрэнцыях польскае і белар. кам. партыі — гэта адзін бесперарыўны ланцуг маны. I я гэта з пачуцьцём адказнасьці падаю пракурорскаму ўраду. Бабіч выстунае ў цэлым радзе працэсаў, але на Суд не зьяўляецца. Ён кажа аб сабе, што зьяўляецца будаўнічым — хіба што ў тым сэньсе, што будуе масавыя працэсы. Адносна да абв. Шнаркевіча, Сакалоўскага і Стоціка няма ня толькі доказаў віны, але навет падазрэньняў.
Абв. Луцкевіч. Мая роля зьяўляецца тут і лёгкай і труднай. Не прадстаўлена проціў яго ніякіх закідаў. Ен быў усім у руху беларускім. Калі-б навет быў радактарам і часопісі канфіскаваны за яго артыкулы, дык і тады яго можна б было абвіняць толькі па 129 арт., але ніколі па 102 К. К. Луцкевіч да "Грамады" не належаў і пратэставаў проціў ідэнтыфікацыі яго асобы з Грамадой. Закідваецца яму ідэёвае кіраўніцтва, але тварцы ідэёвых рухаў, не бяручыя ўчасьця ў практычнай дзеяльнасьці, ня могуць быць пацягнуты да адказнасьці. Ці Леў Толстой, карыфэй анархізму, адказваў за свае ідэі? Луцкевіч, як неналежачы да "Грамады", ня можа за яе дзеяльнасьць панасіць ніякае адказнасьці.
Луцкевіч ад 1922 г. зыходзіць з палітычнае арэны, бо хварэе на сухоты. Ён нездабываў сабе засобаў гандлем старасьвецкімі рэчамі. Пракурор казаў аб Луцкевічу, што ён зьяўляецца палякажэрцам, камуністым і г.д. Скуль пан пракурор узяў гэтыя дэфініцыі? Усё гэта паходзіць з палемічнага артыкулу новае фармацыі беларуса — Рагулі, але пан пракурор не дачытаў гэтага артыкула да канца, бо заканчэньне было гэткае: "Пане Луцкевіч, за тваю дзеяльнасьць Польшча паставіць табе памятнік, а народ белар. уб'ець кол у магілу". Гурын сцьвярджае, што сфэры камуністычныя адносіліся да Луцкевіча заўсёды варожа і хацелі яго пазбыцца.
Можа ён і зьяўляецца Макіявэльлем, можа навет бел. Бісмаркам, але за мыслі скрытыя ня можна судзіць. Калі аднаго разу рабілі рэвізію на граніцы ў валізцы Гэйнэ, дык ён сьмяяўся пасьля, што шукалі забароненых мысьляў, якіх ён мае поўную галаву, у валізцы. Або ізноў гэткія закіды, як што у Луцкевіча знойдзена дзьве кніжкі, выданыя ў Сав. Расеі? Ці гэта праступак? Або ізноў гісторыя з эвангеліяй пабеларуску? Гэта-ж сапраўды жарт, які павінен знайсьціся ў "Cyruliku" або "Маланцы". Панф судзьдзі, хачу падзяліцца з вамі ўвагамі, якія мне насунуў пераклад праз праф. Глэзэра кн. "Працэс Ісуса Хрыста". Мы прывыклі лічыць расьпяцьце Хрыста за морд. I вось дзіва! Працэс адбыўся пры спаўненьні ўсіх фармальнасьцей жыдоўскага права. Аднакжа ўся гісторыя, уся людзкасьць не сумляваецца, што зроблена вялікая памылка, што ўкрыжавана Бога.
Читать дальше