Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сабатаж падаткаў, камасацыі, дэзэрцыя з войска і шпіёнства. Пераходжу да квэстыі неплачэньня падаткаў. Люднасьць зацягвала падаткі. Былі прыпадкі апору. Але-ж якое гэта мае значэньне для кваліфікацыі "śpisku"? Можа гэта падпадаць пад арт. 129, 125, але ніколі пад 102. Зацягваньне падаткаў гэта навет чыннасьць легальная. Платнік мае права не плаціць аж да хвілі, калі ня прыедзе экзэкутар. Тое самае і з камасацыяй. Па паўстаньню "Грамады" быццам перарвалася камасацыя. Але ж, паны судзьдзі, мы ведаем са справаздачаў мін. Станевіча, што якраз наадварот камасацыя грунтаў у 1926 г. дасягае свайго максымума.

Затрымаймася яшчэ над арганізацыяй "śpisku". Ці былі высыланы праз "Грамаду" акульнікі, заклікаючыя да дэзэрцыі? Гэтага ня сцьверджана. Ды і наагул, калі зачапіць справу дэзэрцыі, дык тут навет некаторыя сьведкі з боку абвінавачаньня цьвердзяць, што "Грамада" забараняла дэзэрцыі; напр. сьведка Валігурокі. Што ж датычыцца шпіёнства, дык на 87 тысяч сяброў Грамады было можа некалькі асоб, якія гэтым займаліся. Але-ж, ці палітычная арганізацыя спраўджае маральныя кваліфікацыі сваіх сяброў? Зразумелая рэч, што да "Грамады" ня прыймалі праз балятыроўку, як да клюбу. А дзеля таго, што мела месца некалькі выпадкаў шпіёнства, дык цьвярдзяць, што ўся "Грамада" гэтым займалася?

Лятуценьні аб непадлегласьці Беларусі. А затым мы бачым, што няма ніякіх канкрэтных повадаў для кваліфікацыі "śpisku". Аружжа няма, факт шпіёнства, напады адпадаюць і пракурор навет зрокся абвінавачваць з гэтага боку. А можа довадамі зьяўляецца тое, што дамагаліся амныстыі, ці тое, што пяялі народны беларускі гімн, ці можа ўрэшце лятуценьні аб незалежнасьці Беларусі? Але ж, павы судзьдзі, сьвядомасьць народная беларуская існуе, мы зьяўляемся сьведкамі прабуджэньня яе з доўгага сну, гэтае сьведамасьці — ніхто гэтага не затрэць. Змаганьне з ёй, апрача страт, нічога вам не прынясе. I мы ўсё перад 30 гадамі лятуцелі аб паўстаньню і жылі гэтымі лятуценьнямі. Тут таксама 87 тысячам людзеў здаецца, што могуць здабыць Незалежнасьць. Але гэта ў сучасны мамэнт толькі лятуценьні і я вам, паны судзьдзі, зусім ляяльна пастаўлю пытаньне — ці вы верыце ў тое, што на вясну 1927 г. магло выбухнуць паўстаньне? Я цьвярджу, што не.

Высокія Судзьдзі! Тарашкевіч у сваёй апошняй прамовай ў Сойме, у студзеню 1926 г. наваліваецца на тых, якія хочуць справакаваць паўстаньне, бо ведае, што ў моры пралітае крыві можна ўтапіць ідэю Незалежнае Беларусі.

"Грамада", як экспазытура Kominternu. Гэта трэцяя канцэпцыя. Заходзіць пытаньне — якой арганізацыяй была "Грамада"? "Грамада" была арганізацыяй палітычна-грамадзкай і нацыянальва-радыкальнай. Можа нам гэта не падабацца, але мы, як судзьдзі, як праўнікі, ня можам разглядаць справы ў гэткі спосаб. Есьць многа сутычнасьцяў у праграме Грамады і камун. партыі, але гэтых арганізацыяў ня можна ідэнтыфікаваць. Сьведка Ракоўскі казаў, што праграмы былі падобныя, але аб розьніцы дэцыдуе тактыка. А тактыка Грамады была зусім іншая — яўная, лозунгі легальныя. Ідэя беларуская становіцца сілай, з якой Польшча павінна лічыцца. У гэтым няма нічога карыгоднага. Компартыя імкнулася разьвіць свае ўплывы ў "Грамадзе". Але гэта самае яна робіць і ў іншых партыях. Згары можам сказаць, што гэтыя высілкі былі толькі на пэрыфэрыях, але ня ў цэнтры. Можна была зьліквідаваць гэтыя ўплывы, але гэтага ня зроблена. Чаму гэтак сталася? Ці ня дзеля таго, што адносна гэтых людзей ня можна было даказаць іх прыналежнасьці да КПЗБ? I ўсюды, дзе гэтае сувязі ня ўстаноўлена, там пацягнута да адказнасьці за прыналежнасьць да Грамады. Гэта не зьяўляецца судовым вырашэньнем справы.

Адналітасьць ідэолёгіі "Грамады" і Кам. партыі ня можа ўтрымацца з пункту гледжаньня пракурора. Усюды камуністы падтрымліваюць пачуцьце абасобленасьці і змагаюцца з ідэнтыфікацыяй. З свайго боку "Грамада" усувала тых сяброў, адосна якіх было сцьверджана, што належаць да іншых партый, ня выключаючы і камуністычнае. Што-ж датычыцца акцыі ўнутранай, то гэта — квэстыя палітыкі. Мы бачылі навет, што ў пэўных хвілях і нарадовая дэмакрацыя (эндэкі) не змагалася з камуністамі, калі гэта з палітычных поглядаў было выгадна. Гэтак было пры апошніх выбарах у Сойм.

І гэта — трэцяя канцэпцыя — распадаецца, як і дзьве папярэднія.

Што-ж астаецца? Грамада — гэта легальная арганізацыя. Ніякага "śpisku", залежнага ад кам. партыі, ня было. Пазастаецца толькі праступак, прадугледжаны 110 арт. К. К.

Беларуская прэса. Адным з довадаў, сцьвярджаючых сувязь Грамады з кам. партыяй, мела быць разьвіцьцё прэсы. Пан Васілеўскі казаў, што на прэсу было выдана 190 тыс. злотых. Але Васілеўокі не прадставіў ніякіх дакумэнтаў? Затое абв. Рак-Міхайлоўскі прадставіў падрабязна апрацаваную справаздачу, з якой відаць, што на прэсу было выдана 87 тыс. 554 зл. Гэта расцярушвае квэстыю субсыды зусім. Адначасна Рак-Міхайлоўскі на падставе кніг і паказаньняў сьведак аблічыў даходы за ўвесь гэты час, якія выносілі 69 тыс. зл. Дэфіцыт 17 тыс. зл. мог быць пакрыты з фундушаў пасольскіх, складак, прадажы друкаў і г. д. Прашу прадставіць рахункі, дакумэнты і тады будзем палемізаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x