Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далей прак. Капапскі прыступае да характарыстыкі дзеяльнасьці Грамады ў паасобных паветах.

Пав. Наваградзкі. Было тут 228 гурткоў і 5623 сяброў. Спатыкаюся тут з дзеяльнасьцю Кляўдыі Гоцькі і Янкі Кузьміча. Абое — сябры КПЗБ, арганізуюць дэманстрацыі камуністычныя і г. д.

Пав. Стаўпецкі. Тут Галоўным арганізатарам гурткоў быў Міськевіч, падазраваны ў належнасьці да КПЗБ.

Пав. Вялейскі. На абшары гэтага павету галоўным дзеячам быў абв. Антановіч, сэкр. пав. кам. "Грамады". ІІашыраў ён антыдзяржаўныя гаслы і падбураў да паўстаньня.

Пав. Дзісенскі. Тут акцыя Грамады распачалася найраней. Было тут 159 гурткоў, лічыўшых 10286 сяброў. Абв. Сакалоўскі, звычайны сябра "Грамады", займае паважнае становішча дырэктара аддзелу банку ў Глыбокім. Абв. Стоцік быў сэкр. пав. Камітэту "Грамады" і казаў на сабраньні, быццам Мятла будзе прышлым ваяводай, Нікіфароўскі-ж — старастай Дзісенскім. У Стоціка знойдзена пры рэвізіі дзьве адозвы з жаданьнем амністыі. Абв. Нікіфараўскі намаўляе да складаньня жалабаў на паліцыю, польскіх вучыцяляў і кажа, што білет "Грамады" зьяўляецца пропускам у Расею. Быў ён ня толькі сябрам "Грамады", але і КПЗБ. Абв. Лабунька арганізаваў 20 гурткоў. Намаўляў асадніка Паўлюця, каб ён уцягаваў да працы у "Грамадзе" афіцэраў КОР-ы. Пры арыштаваньні гаварыў да паліцыянтаў: "А мы вас усе-раўно пераможам".

Пав. Слонімскі. Лічыў 167 гурткоў і 4754 сяброў. Абв. Саванец арганізуе нелегальныя сабраньні ў лесе і кажа на іх аб зброі.

Пав. Горадзенскі. Тут было 220 гурткоў і 5519 сяброў. Абв. Якімовіч быў ініцыятарам высланьня лісту прывітальнага да б. пасла Барана. Абв. Паддубік зьбірае складкі на вязьняў палітычных. У абв. Драгуна знойдзена стральба.

Пав. Сакольскі. Лічыў 18 гурткоў і 300 сяброў. Найбольш актыўнымі дзеячамі зьяўляліся тут абв. Гелда, Зданюк, Беламызы і Козіч.

Пав. Пружансхі. На абшары яго вялі сваю дзеяльнасьць абв. Калпак, Гмыр і Патапчук. Віна іх палягае на тым, што зьбіралі ахвяры ва палітычных вязьняў.

На абшары пав. Лідзкага і Ваўкавыскага вялі дзеяльнасьць абв. Салыга, Крупіца, Мармыш, Шкодзіч і Патоцкі. Выхвалялі яны лад Сав. Расеі і казалі аб паўстаньні вясной 1927 г.

Апошнія дні.

Голас Працы №14, 30 траўня 1928.

У апошнія дні закончылі свае прамовы пракуроры і старшыня Суду ўдзяліў голасу абароне. Першым забірае слова адв. Сьмяроўскі.

Прамова адв. Сьмяроўскага. Высокі Суд! Канчаем тут вялікі, можа, навет, найвялікшы палітычны працэс, які перажыла Непадлеглая Польшча. Усе мы выканалі калясальную працу і вось ўжо збліжаемся да разьвязкі. Нас усіх агортвае ўзварушаньне, бо прыгавар, датычучы 56 асоб, грамадзян нашага краю і бацькаўшчыны, мае задэцыдаваць аб іх лёсе, шчасьці або няшчасьці. I вось вы, паны судзьдзі, пачулі з вуснаў пракурора ўнёсак, каб гэтых грамадзян пазбавіць асабістага і сямейнага жыцьця гэтага, паводле зданьня пракурорскага ўраду дамагаецца ад вас, высокія судзьдзі, Польшча, дамагаецца дзеля таго, што кахае сваіх грамадзян. Гэтымі грознымі словамі скончыў сваю прамову пракурорскі ўрад.

Калі мы цяпер кінем вокам назад на ўсе разважаньні пракурораў, калі затрымаемся над усімі тымі аргумантамі, якімі пракуроры хацелі пакіраваць нашым сумленьнем, то паўстане страшнае і балючае пытаньне — у чым абвінавачваюць гэтых 56 чалавек? У гэтым працэсе, якому павінна прыглядацца ўся Польшча. Якому прыглядаецца ўся Эўропа, ды цэлы сьвет, мы не атрымалі ад пракурораў падставовага адказу на пытаньне — у чым абвіняюць? А дзеля гэтага сталася рэч нязвычайная: акт абвінавачаньня перачыркнуты, хаця ў справе нічога не зьмянілася. Канцэпцыя акту абвінавачаньня заменена іншай, нічога супольнага з нашай справай ня маючай. Гэта, высокія судзьдзі, не драбязга, гэта — катастрофа пракурорскага ураду.

На лаве абвінавачаных засела палітычная арганізацыя "Грамада", якую з тых ці другіх прычынаў было пастаноўлена пасадзіць на гэтую лаву. А пракуроры нам кажуць — мы не абвіняем за прыналежнасьць да "Грамады", але за арганізацыю "śpisku" (загавору) ў "Грамадзе". Калі-ж мы агранічымся навет і гэтым "śpiskiem", то і тут мы ад пракурораў не атрымліваем ніякіх адказаў на пытаньні, што гэта быў за "śpisek", якая была яго структура, сувязі арганічныя? I чаму адразу не абвінялі паасобных сяброў "Грамады" ў прыналежнасьці да КІІЗБ — трудна даць адказ... І дзеля гэтага пракуроры раз абвіняюць "Грамаду", другі ж раз паасобных яе сяброў у прыналежнасьці да КПЗБ. Учынку, як бачым, пракурорскі ўрад не спрацызаваў. Няма дзеля гэтага такога сумленьня праўнага, якое-б згадзілася на падобную кваліфікацыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x