Далей пракурор абгаварвае даволі падрабязна квэстыі, зьвязаныя з існаваньнем ураду Ластоўскага і пераходзе да праскае канфэрэнцыі, якая адбылася ў 1921 г. У канфэрэнцыі гэтай прыймаў учасьце і абв. Тарашкевіч. Прызнала яна Урад Ластоўскага за рэпрэзэнтанта белар. народа. Грамада — гэта высілак да стварэньня адналітае палітычнае лініі. Удаецца гэта вельмі лёгка. Адбываецца канфэрэнцыя ў Бэрліне з учасьцем прадстаўнікоў Мінска, Прагі, Бэрліна, Польшчы пад старшынствам Ульянава. Наступствам было абвяшчэньне праз Радавую Беларусь амнэстыі для ўсіх беларускіх дзеячоў.
Усход паканаў, а народ беларускі, паводле майго зданьня быў праданы. Мусіў толькі наступіць апошні акт, каб запанаваў шатан: трэба было парваць з краем, культура якога падбіла (заваявала) сэрца маладога барбара Тарашкевіча.
Грошы і перадусім грошы адыгрываюць тут вялікую ролю. Дзеля гэтага "Wielki mistrz" (Рады) арганізавалі помач у форме Белар. Банку. Ведаем. што квота 15 тыс. даляраў была абяцана. Ведаем, хто бярэ ўчасьце у гданьскай канфэрэнцыі. На чале Банку стаяць філёлаг, тэолёг і матэматык. Усунулі "бацьку" Банку Ярэміча, бо гэта — палітычны вораг.
Пракурор абгаварвае далей апэрацыі Банку і магчымасьць перасыланьня ў канвэртах з карэспандэнцыяй чэкаў на пэўныя сумы, прадназначаныя на акцыю Грамады. Пракурор даходзіць да вываду, што сума укладаў раўняецца суме 15 тыс. даляраў, атрыманай у Гданьску. Калі абарона будзе казаць, што ў Банк укладана і выбірана грошы, то я скажу, што гэтага ня ведаю. Я толькі ведаю, а сказаў гэта Гурын, што ў Банк уплыло 15 тыс. даляраў. Абгаварваўчы дзеяльнасьць Банку, пракурор прыходзе да вываду, што Банк гэты не паўстаў з ашчаднасьці.
На чале Банку стаіць выбітная індывідуальнасьць (асабістасьць) — філёлаг, матэматык і сталяр (Астроўскі сам працаваў, як сталяр пры рамонце лавак у Белар. Гімназіі). Зьяўляецца ён (Астроўскі) адначасна арганіватарам Т-ва Белар. Школы — другой лініі акопаў.
Шнаркевіч Язэп кажа, што ён зьяўляецца праціўнікам палітычнае працы, а толькі прызнае працу культурна-асьветную. Але Гурын кажа, што Шнаркевіч прыймае ўчасьце ў канфэрэнцыі гданьскай і што зьяўляецца сябрам КПЗБ.
Трэці сябра ўраду Банку — Коўш зьяўляецца ксяндзом новае даты. Подпісь гэтага ксяндза знаходзім побач з подпісямі камуністычных паслоў на лісьце з жаданьнем амнэстыі.
* * *
Голас Працы №7, 5 траўня 1928.
Перарыў у працэсе "Грамады". Як падаюць газэты, працэс Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады ўжо прыходзіць да канца. Старшыня Суду п. Аўсянка выехаў да Варшавы i працэс нанова распачаўся толькі ўчора (4 траўня). Факт перарыву сам па сабе, бязумоўна, нічога не гаворыць, але вось чаго паехаў да Варшавы п. Аўсянка — гэта вялікая загадка.
Гавораць, што працэс ня даў канкрэтных довадаў для абвіненьня, гавораць... шмат чаго гавораць. Мы можам думаць, што п. Аўсянка, як заўсёды, стаіць на пункце гледжаньня незалежнасьці судовай улады. Што іншыя думаюць i гавораць — нам да гэтага "дзела няма".
47-мы дзень працэсу Грамады. 7.V.1928 г.
Голас Працы №13, 26 траўня 1928.
У далейшым працягу сваей прамовы пракурор Раўзэ прыступае да ўласьцівае ролі павадыроў Грамады. Быўшыя бел. паслы лічылі Сойм за трыбуну, э якой маглі прамаўляць беспасярэдня да народу. Гэтак Тарашкевіч 16.ХІ.26 г. кажа, што беларускі народ зразумеў імозарычнасьць парлямантарызму і "гатовіцца да паўстаньня". Аб урадзе Пілсудскага кажа, што ён зьяўляецца толькі марыянэткай у руках Англіі проціў Радаў. Валошын называе Мін. Справядлівасьці мініст. неоправядлівасьці і вастрогаў, судзьдзяў-жа — глумай царскае Расеі, якія маюць рукі, апырсканыя крывёю. Рак-Міхайлоўскі зазначае, што тактыкі навучыліся ад польскіх рэвалюцыяністаў. Па-за Соймам тыяж паслы заклікаюць люднасьць не плаціць падаткаў, браць усё самім, не чакаючы, пакуль дадуць. У Паставах на мітынгу Тарашкевіч сказаў, зьвяртаючыся да паліцыянта, "льецца кроў пад ботам Пілсудскага, але заўтра паліецца ваша". Праграму "Грамады" прадыктаваў "Wielki mistrz" у 1920 г., і толькі дзеля сьмеху дадаў арт. 51, у якім гаворыцца "ўсяго гэтага мы хочам дамагацца легальна". Арганізатары "Грамады" на груньце легальнае працы стварылі "śpisek", ца які даўся злавіцца цёмны народ беларускі. Не адзін за гэта пайшоў у вастрог. Далей пракурор абгаварвае ролю ў "Грамадзе" дзеячоў расейскае рэвалюцыі, як Акінчыца і Бурсэвіча. Абодвы яны лічылі сябе расейцамі, а Акінчыц быў старшынёю Ц.I.К. у Ноўгарадзе. Ці-ж можна казаць, што "Грамада" імкнулася да пашырэньня народнае сведамасьці, калі на чале яе стаялі расейцы, татары, жыды? — пытаецца пракурор.
Читать дальше