Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Экспэрт капітан Бургарт з II Адвз. Ген. Штабу паказвае пры зачыненых дзьвярох.

Ад імя абароны забірае голас адв. Гонігпіль і просіць Суд адчытаць урадавыя нататкі сьледчага судзьдзі адносна да паказаньняў сьведкі Вышынскага Вацлава. Просьбу сваю адв. Гонігвіль матывуе так: для Суда важнай акалічнасьцю зьяўляецца ня толькі тое, што сьведка гавора, але і кім сьведка ёсьць. Вось-жа ў працэсе, які некалькі дзён назад адбыўся ў Варшаўскім Акружным Судзе, на лаве абвінавачаных заселі зачыншчыкі ня выкананага падкопу. Паміж імі знаходзіўся В. Вышынскі, ён-жа Закжэўскі, за якім былі разасланы гончыя лісты. Абарона пераконана, што В. Вышынскі ў гэнай справе і сьведка ў працэсе "Грамады" — адна і тая самая асоба.

Прак. Калапскі апануе проці ідэнтыфікаваньню Вышынскіх, але ня мае нічога проціў адчытаньня нататак. Суд адчытвае тры нататкі. З першае відаць, што баданьне было перарвана дзеля познае пары, з другой — баданьне перарвалася дзеля таго, што Вышынскі выехаў з Беластоку, з трэцяе — баданьне не магло адбыцца, бо Вышынскі выехаў з Беластоку і невядома дзе знаходзіцца. Нататкі адносяцца да 1— 5.VII.26. Па адчытаньню нататак адв. Гонігвіль асьвядчае, што зьмест гэтых нататак тым больш пераконвае абарону ў ідэтычнасьці асобаў Вышынскіх, што 29.II.26 г. быў выкрыты падкоп і ў першых днях ліпня былі разасланыя лісты. Просіць такжа Суд зьвярнуць увагу на тое, што гончыя лісты былі высланы за В. Вышынскім vel Закжэўскім (Газэта Сьледчая № 1045, паз. 18). Век і рысапіс паказваюць, што гэта адна і тая самая асоба.

Суд прыстае на прапазыку абароны і ў далейшым цягу адчытвае дакумэнты. Адчытваюцца карэспандэнцыі, набраныя на пошце да сэкрэтарыяту і да рэдакцыі. Большасьць лістаў да рэдакцыі — гэта паведамленьні аб высылцы грошы, або просьбы аб разлажэньню на раты падпісной платы.

45-ты дзень працэсу Грамады.

Голас Працы №12, 23 траўня 1928.

Суд канчае разглядаць рэчавыя довады. Судзьдзі і пракуроры задаюць рад пытаньняў абвінавачаным, датычаных некаторых дробных квэстыяў. Абвінавачаныя выясьняюць. У ліку прысутнай публікі знаходзіліся на салі Суду паслы з камуністычнай фракцыі: Варскі, Бітнэр, Росяк, Гаўрон 1 Валіцкі а украінскага "Сельробу" — лявіцы.

Па загаду перарыву пас. Варскі крыкеуў па адрасу абвінавачаных: "Ад імя работніцкае Варшавы — чэсьць абвінавачаным Грамады". Ад імя Лодзі тое самае сказаў Бітнер. Ад імя ўкраінскага люду прывітаў пас. Валіцкі. Старшыня Суду загадаў выдаліць з Суду дэманстрацыйных паслоў.

Абв. Бурсэвіч, Акінчыц гавораць, адказываючы на пытаньні пракурора, што аніякімі грашмі ад "Kominternu" не распараджаліся і ніколі ня былі каранымі за камуністычную дзеяльнасьць.

Старшыня Суду абвяшчае, што судовае сьледзтва кончана і Суд прыступае да выслуханьня прамоваў старон: пракуратуры і абароны. Старшыня Суду зьвярнуў увагу, што прамовы будуць адбывацца пры адчыненых дзьвярох, за выняткам квэстыі канфэрэнцыі ў Гданску. Кожная старана, як толькі захоча гаварыць аб ёй, мусіць папярэдзіць Суд, каб Старшыня мог зачыніць дзьверы. Хто не падпарадкаваецца яго загаду, той будзе пазбаўлены слова.

46-ты дзень працэсу Грамады.

Голас Працы №12, 23 траўня 1928.

У суботу скончыўся судовы правод.Старшыня Суду заяўляе, што прамовы старон будуць адбывацца пры адчыненых дзьвярох, за выняткам мамэнту гданскае канфэрэнцыі.

Голас забірае прак. Раўзэ.

Прамова пракурора Раўзэ. Высокі Суд! У змаганьні, якое адбываецца на бел.-літ. землях не вядома, хто паканае, ці дзікі Усход, ці культуральны Захад. Высокія судзьдзі, вы судзіце сёньня тых палітычных дзеячоў, якія кіраваліся на Усход. Людзі, седзячыя на лаве абвінавачаньня, абвінавачваюцца ў зарганізаваньні сьпіску з мэтай выкліканьня аружнага паўстаньня. Людзі гэтыя забавязаліся перад суседняй дзяржавай, каб атрымаць яе помач.

Расейская рэвалюцыя выказала супярэчнасьць інтарэсаў места і вёскі. Выказала, што пралетарыят места ня зможа перабудаваць грамадзкага ўстрою бяз помачы вёскі. Згэтуль ідзе высілак, каб узгодніць працу места з вёскай. У 1923 г. паўстае "Krestintern" — сялянская міжнародная арганізацыя. Адсюль, як сцьвердзілі сьведкі Бабіч і Гурын, бярэ свой пачатак дзеяльнасьць "Грамады" і N.Р.Chł. V камуністычны інтэрнацыянал кажа зьвяртаць пільную увагу на нарадавасьцёвыя пытаньні. Рэзультатам гэтага змаганьня — злучэньне белар. земляў з Радавай Расеяй. Гэткае становішча занялі кіраўнікі Грамады. Сцьвердзілі гэта сьведкі Бабіч і Гурын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x