Сьв. Чарноцкі Язэп — у сваім паказаньні сцьвярджае, што бацька Астроўскага меў 40 дзес. зямлі ў Слуцкім павеце. Палажэньне матар'яльнае сям'і было слабае, але паправілася, як толькі Астроўскі паступіў на службу ў поль. амэр. камітэт помачы дзецям. Усе гэтыя факты пераканалі сьведку, што Астроўскі зьяўляецца камуністам!..
Сьв. Біндзюль Іг. — касір Бел. Банку ў Вільні. Заняткі ў Банку пачыналіся a гадз. 10. Астроўскі, дырэктар Банку, прыходзіў заўсёды ў Банк a гадз. 1-ай, бо меў заняткі ў гімназіі.
Адв. Пятрусэвіч — чаму Астроўскі выставіў вэксэль на 48 дал.?
Сьв. Справа з гэтым вэксэлям прадстаўляецца гэтак. У канцы 1926 г.р я, як касір, не запратаставаў двух вэксэлёў на суму 48 дал. Астроўскі сказаў мне, што я буду за гэта адпавядаць, але, каб пазбавіць мяне прыкрасьці, выдаў сам вэксаль на 48 зл. З тых двух асоб, вэксэляў, якіх я не запрэтаставаў, адна ўжо зьвярнула сваю належнасьць, я што датычыцца другой, то справа знаходзіцца ў судзе.
Адв. Пятрусэвіч. — Калі было найбольш грашовых пераказаў з Расеі?
Сьв. — найбольш у 1927 г.
Адв. Пятрусэвіч — ці была агнятрывалая каса ў Банку?
Сьв, — была.
Адв. Пятрус. — Каму Банк выдаваў пазычкі?
Сьв. — сябрам Банку. якія прадстаўлялі пасьведчаныя войтам дакумэнты, што пазычку могуць зьвярнуць. Няпраўдай ёсьць, быццам Банк пазычаў толькі сябрам "Грамады". Банк выключаў з ліку сваіх сяброў, якія неакуратна плацілі сяброўскія ўзносы.
Адв. Пятрусэвіч. Чаму, апрача друкаваных, былі i лінаваныя кнігі?
Сьв. — бо гэта было многа дзешавей.
Адв. Пятрусэвіч. — Які ўплыў на інтарэсы Банку мела прэсыя ўладаў?
Сьв. Зразумела, што інтарэсы пад уплывам прэсыі пагоршыліся, яле Банк ўсё-ж такі функцыянаў i функцыянуе, ня гледзячы на ненармальныя абставіны. Гэта сьведчыць аб жывучасьці і патрэбе Банку ў сучасны мамэнт для беларускага народу.
Сьв. Сакалова — вучыц. Бел. гімн. ў Вільні. Астроўскі выходзіў з гімназіі ў Банк a гадз. 1, бо да гэтага часу меў лекцыі.
Адв. Пятрус, — ці сьведцы вядома, што Астроўскі замяніў словы бел. нар. гімну "зладзеяў забіць" ва "навуку здабыць"?
Сьв. — Так. Астроўскі наагул клапаціўся аб рэлігійным выхаваньні маладзёжы. Пад яго кіраўніцтвам арганізоўваліся такжа розныя карысныя для вучняў гурткі, як напр. гістарычны, матэматычны і г. д. Клапаціўся таксама i аб наданьні правоў белар. гімназіі, матывуючы сваю просьбу тым, што бел. абітурыенты ня маюць дзе падзецца, як толькі скончаць гімназію, бо дзьверы польскіх унівэрсытэтаў для ix зачынены.
Сьв Уласаў — б. сэнатар, сьв. з боку абв. Тарашкевіча. Тарашкевіч імкнуўся да палепшання долі бел. народу у рамах польскае Рэчыпаспалітае. Быў чалавекам заможным i мог мець ашчаднасьці.
Адв. Гонігвіль. — Колькі школаў бел. (прыватных) было ў Польшчы?
Сьв. — ад часу нямецкае акупацыі асталося 67 бел. школаў. Усе яны былі пазачыняны польскімі ўладамі. Цяпер Т-ва ІІІколы ўтрымлівае бел. гімназіі. Польскія ўлады не адчынілі ніводнай бел. школы, хаця дэклярацый было зложана жа 412 школ.
Не далі таксама ніякіх правоў беларускім гімназіям, абітурыенты якія мусяць здабываць вышэйшую адукацыю заграніцай, дзе іx прыймаюць. Многа іx для бел. руху зусім прападае.
Адв. Гонігвіль — ці сьведка знае абв. Рак-Міхаілоўскага?
Сьв. — памятую яго яшчэ калі ёня быў пастушком. Рак-Міхайл. ад маладых гадоў цікавіўся белар. рухам і прыймаў у ім учасьце.
36-ты дзень працэсу Грамады 20.IV.1928 г.
Голас Працы №10, 16 траўня 1928.
Сьв. Гаршковіч X. — жыў недалёка ад парафіі Каўша. Ведае яго як парадачнага чалавека.
Адчытваюцца далей паказаньні сьведак, якія у сваім часе не зьявіліся на суд з розных прычын. Гэтак сьв. Мадзалеўскія Антон i Баляслаў кажуць, што абв. Козіч намаўляў ix запісацца ў Грамаду i што палякі ня маюць ніякага права да беларускае зямлі. Лаяў прэзыдэнта Рэчыпаспалітае.
Сьв. Каспэрскі — канфідэнт Глыбокага, бачыў, стаючы за плотам, як у памяшканьні Сакалоўскага ў Глыбокім адбываліся нейкія сходы. Аб чык там гаварылася — сьведка ня ведае, бо прысутным ня быў.
Сьв. Бежунскі з пав. Ваўкавыскага ведае абв. Патоцкага. Патоцкі меў перакананьні камуністычныя i меў уплыў толькі на жыхароў сваёй вёскі. Намаўляў запісвацца ў "Грамаду".
Сьв. Грудзінскі — з в. Студзенікі, Ваўкавыскага пав. Вучань белар. гімназіі Магільніцкі арганізаваў гурток "Грамады" ў ix вёсцы. Ані абв. Шкодзіч, ані Шчыглінскі не зьяўляюцца камуністымі. Гэта яны самі-ж адзін раз падкрэсьлівалі. Мятла казаў, што дэманстрацыі ўстраіваць можна, але ня можна прылучацца да іншых зьвязкаў палітычных. Валошын таксама падкрэсьляў, што "Грамада" зьяўляецца арганізацыяй легальнай i што, калі хто хоча ўступіць у яе, мусіць выпісацца з іншых партый. Складкі сябры ўносілі рэгулярна.
Читать дальше