Сьв. Скурна Васіль — пал. вязень, быў кіраўніком каапэратыву "Сноп" ў Глыбокім. На ўрачыстасьці каапэратыву (6.VI.26 г.) Стоцік ніякае прамовы ня меў.
Абв. Мятла, ці сьведцы ведама чаму, Віленскае Кураторыум не пазволіла адчыніць белар. школу ў Глыбокім?
Сьв. — Таму, што была польская.
Сьв. Краўчонак Тодар — знае абв. Шэвеля i ніколі ня бачыў у яго ніякага аружжа. Шэвель быў солтысам "obwodowym", казаў, што падаткі плаціць трэба. Аб ніякай рэвалюцыі нічога не казаў.
Сьв. Шяацюк — сцьвярджае, што абв. Патоцкі ні на якім сабраньні нічога "wywrotowego" не казаў.
Сьв. Мяленя Мін. — з боку абв. Кузьміча сцьвярджае, што паміж Кузьмічом a абшарнікам Пашкоўскім i асаднікам Фэцькам (сьведкамі з боку абвінавачаньня) была судовая справа. Абодва гразілі Кузьмічу, што запакуюць яго на 10 гадоў у турму, калі ён рашыцца з імі судзіцца.
Адв. Дурач — просіць Суд паклікаць сьведак з боку абв. Кляўдыі Гоцко, якія маюць сцьвярдзіць, што абв. К. Гоцко ня прыймала ўчасьця ў маніфэстацыі 6.X.26 г. ў Карэлічах (у чым яе галоўным чынам абвіняюць). Сьведак гэтых Суд, дзеля прычын формальных, не паклікаў зусім. Адв. Дурач пазываецца на вырак Найвышэйшага Суду ў Варшаве i на ўсе эўрапэйскія законы, якія падкрэсьліваюць, што прычыны фармальныя мусяць уступіць там, дзе ходзіць аб найважнейшай квэстыі для абвінавачанага.
Суд параджаецца i па нарадзе адкідае просьбу адв. Дурача.
Сьв. паны Мысьлівец, Касьценчык i Ігнатовіч — з боку абвінав. Нікіфароўскага, Каўша i Сакалоўскага сцьвярлжаюць, што яны былі людзьмі рэлігійнымі i парадачнымі. Нікіфароўскі быў навет перасьледаваны праз бальшавікоў, дзеля таго, што будучы афіцэрам, не пайшоў ва бальшавіцкую службу.
Сьв. Сьвяневіч Ст., асыст. Віл. Унів., сьведка з боку абв. А. Луцкевіча. Знае Луцкевіча, як белар. культурна-нацыянальнага дзеяча, які імкнуўся да паразуменьня з Польшчай. Сьведка памятуе, як Луцкевіч адраджываў беларускім матурыстам ехаць у Менск, a лепш ў Прагу.
Адв. Эттінгэр — ці сьведка чуў аб існаваньні Бел. Сац. Грамады 1905 г.?
Сьв. — Чуў.
Эттінгэр — ці Бел. Сял. Раб. Грамада не зьяўлялася далейшым працягам Бел. Сацыял. Грамады?
Старшыня Суду Аўсянка — сьведка ня ёсьць экспэртам, адхіляю гэтае пытаньне.
Адв. Эгтінгзр — у гэтакіх абставінах я не магу ставіць пытаньняў. Прашу толькі запратакалаваць мае адхіленае пытаньне.
Адв. праф. Пятрусэвіч — ці сьведка знае Астроўскага?
Сьв. — знаю. У прыватных гутарках Астроўскі казаў, што, хоць бы i не зьяўляецца сымпатыкам "Грамады", але лічыць, што гэткая арганізацыя, як "Грамада", вельмі патрэбна для доказу паляком, што народ беларускі існуе.
Пракур. Раўзэ — ці пан чуў якую характарыстыку аб Луцкевічу выдаў Чарвякаў (Стар. Нар. Каміс. Бел. Сац. Сав. Рэспубл.).
Сьв. — Не.
Пракур. Раўзэ — a аб супольнай працы Луцкевіча, Астроўскага і Уласава, пад загалоўкам "Белы тэрор ў Польшчы" — выданнай ў Менску?
Сьв. — He.
Абв. Луцкевіч асьвядчаю Суду, што аб гэтай працы я чую сяньня першы раз ад пана пракурора.
Сьв. Выслаух Сэв, — асыст. Віл. Унів., пазнаёміўся з Луцкевічам яшчэ перад вайной. Увесь час Луцкевіч займаўся культуральнай працай. Да Грамады не належаў. Ніколі не адмаўляўся ад супрацоўніцтва з польскай дэмакратыяй. Сьведчыць аб гэтым хоць бы той факт, што калі ўжо іншыя беларускія дзеячы згубілі веру ў польскія ўрады, Луцкевіч не адмовіўся ўступіць у Т-ва "Пагоня" i супрацоўнічаў з Палякамі ў галіне пазнаньня роднага краю.
Адв. Пятрусэвіч — ці пан знае Астроўскага?
Сьв. — знаю. Падчас апошніх выбараў прозьвішча Астроўскага фігуравала ў сьпіску №41, які стаяў на груньце выразна народна-беларускім у рамах польскае дзяржаўнасьці.
Сьв Уладз. Гатмэ — баптыста нацьвярджае, што Луцкевіч пераклаў на беларускую мову тры эвангэліі.
Сьв. Чатырка. вуч. бел. гімназіі ў Наваградку, звае Астроўскага, як старшыню Т-ва Бел. Школы. Т-ва імкнулася да працы культуральна-асьвятовае. Абв. Шваркевіч так-сама займаўся працай выключна культурнай.
Абв. Акінчыц — сьведка быў на зьездзе, скліканым Паўлюкевічам у 1926 г. Можа сьведка выясьніць, чаму перарваліся абрады камісіі палітычнае?
Сьв. — абрады скончыліся нічым таму, што зьявіўся п'яны Падбярэскі i пачаў калатню з Шышкавым. Рэзалюцыі навет ня былі дзеля гэтае прычыны прыняты ў камісіі. (Акінчыц абвіняецца, быццам перашкодзіў прыняцьцю гэтае рэзалюцыі).
Сьв. Капэль — пацьвярджае, што ў жніўні 1925 г. Астроўскі нікуды не выяжджаў з Вільні дзеля таго, што мусіў даглядаць за рамонтам, які адбываўся ў той час у памяшканьні гімназіі.
Читать дальше