Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сьв. Міхалевіч Алякс. — вучыц. бел. гімназіі ў Вільні, пацьвярджае тое самае. Па-за гэтым дадае, што Астроўскі вельмі клапаціўся аб добрае выхаваньне вучнёўскае моладзі. Перакананьняў камуністычных ніколі ня меў.

Сьв. Якубёнак — дыр. бел. гімн. ў Клецку, знае абв. Шнаркевіча ад 1922 г, які выключна аддаваўся працы асьвятовай. Шнаркевіч выехаў з Расеі дзеля таго, што ня вытрымаў тамашняга рэжыму. Добра характарызуе распачлівы стан беларускіх гімназіяў у Клецку i Нясьвежы ў пачатку ix існаваньня пад Польшчай. Вучыцялі спалі ў клясах на саломе i самі замяталі клясы. Ня было ані часу, ані настрою вясьці якія небудзь палітычныя размовы.

Адв. Пятрусэвіч — як абходзілі бел. гімназіі польскія нар. сьвяты?

Сьв. — Дзеля гэтага выбіраўся спэцыяльны камітэт, які i займаўся гэтай справай, падгатаўляючы малебны i г. д.

Сьв. А. Баран — з боку абв. Р.-Міхайлоўскага. Належаў да гуртка ў в. Максімаўцы i быў на сабраньні ў верасьні 1926 г. Прысутных было 19 асоб. Рак-Міхайлоўскі чытаў праграму Бел. Сял. Раб. Грамады. Ніякае кабеты на сабраньні ня было. Малютка так-сама ня быў, бо яго ў гурток ня прынялі дзеля таго, што ён нап'ецца гарэлкі, выйме рэвальвэр i крычыць: "moj rząd" (Малютка — сьведка з боку пракуратуры). Усе сябры плацілі складкі, частка якіх адсылалася ў Цэнтр. Сэкр. ў Вільню. Гурток выпісваў бел. газэты.

Сьв. Mix. Баран — пацьвярджае тое самае, што казаў папярэдні сьведка i на пытаньні абароны, адказвае. што вёска Максімаўка акуратна плаціла падаткі i што ніякіх фразаў, як "біць паноў", "рабіце паўстаньне, a аружжа будзе" — ён ад Рак-Міхайлоўскага ня чуў.

Сьв. Гаўрылік, пасол на Сойм, знае Бурсэвіча, які быў вучыцелем у прыватнай бел. школе у Чамярах. Прапанавалі яму польскую школу, але ён адмовіўся. Перад паўстаньнем "Грамады" Бурсэвіч быў місіянэрам-мэтадыстым. Школа, у якой вучыў Бурсэвіч, утрымлівалася з помачы сялян i запамог Т-ва Бел. Школы.

Адв. Прайс — ці сьведцы вядомы гэткія прозьвішчы, як Шарамэт, Шайга, Талстоў.

Сьв. — Шарамет Шайга былі вучнямі Радашкаўскае гімназіі, але з 6 кл. былі выгнаны. Трэцяе-ж прозьвішча мне зусім не вядома. (Рэд. — гэта тыя "матурысты", якія быццам з пропускам ад Астроўскага перайшлі заграніцу).

Голас Працы №10, 16 траўня 1928.

Далейшы працяг 35-га дня працэсу Грамады.Сьв. Валынец Фл. — пасол на Сойм сьведка з боку абв. Рак-Міхайлоўскага. Быў на павятовым зьезьдзе Грамады ў Вялейцы, на якім прамаўлялі б. пасол Рак-Міхайлоўскі i Мятла. Рак-Міхайлоўскі падаў справаздачу з працы беларускіх паслоў у Сойме, Мятла-ж прачытаў статут i праграму Грамады. Больш паслы нічога не казалі. Сьведка ведае абв. Антановіча i сцьвярджае, што ніякіх гранатаў яму ніколі не даручаў i навет ня быў у памешканьні Антановіча. Сьведка сам да "Грамады" належаў, але мужам даверра ня быў; меў толькі ўпаважненьне закладаць гурткі Т-ва Бел. Школы. Увесь час ад 1922-1927 г. нідзе ня выяжджаў з Вялейкі. Падчас выбараў у цяперашні Сойм скрываўся дома, бо баяўся, што яго, як кандыдата на пасла, маглі заарыштаваць, як гэта i зрабілася з іншымі белар. пасламі.

Абвін. Рак-Міхаілоўсмі — як вялася акцыя за беларускую школу?

Сьв. — складаліся дэклярацыі з падрабязным выпаўненьнем усялякіх фармальнасьцяў. У аднэй Вялейцы зложана многа дэклярацыяў, але школы не атрымалі. Адчынена затое некалькі школаў утраквістычных, у якіх вучыцялі-палякі навет ня ведаюць самі беларускае мовы.

Больш сьведак у гэтым дню няма. Дзеля гэтага адчытываюцца паказаньні сьведак з боку пракуратуры, якія ў Суд не зьявіліся з "важных" прычынаў, і далучаюцца розныя дакумэнты да актаў справы.

З адчытанага паказаньня сьв. Сабалеўскага Ю., б. пасла на Сойм, належаўшага да "Грамады" i не арыштаванага — вынікае, што ён уступіў у "Грамаду" толькі дзеля таго, што паслы, стварыўшыя яе, гутарылі з сабой па-расейску. Аб лучнасьці БСРГ з камуністычнай партыяй нічога ня чуў, але сцьвярджае блізкія адносіны паміж "Грамадой" i N.P.Cb. (нар. сял. партыя). "Грамада" памагала палітычным вязьням. Ведае, што ў беларускіх газэтах працавалі Луцкевіч i Самойла. Сам, як пасол, плаціў штомесячна складку ў высокасьці 110 злотых.

З адчытанага казаньня сьведкі Пянткоўскага (ад пракуратуры) вынікае, што сяляне, ад часу паўстаньня "Грамады", пазычалі дзе толькі што маглі, бо ведалі, што аддаць ня прыдзецца. Ня ведае ад каго, але сьведка чуў, што мае прыбыць транспарт аружжа з Расеі. Чуў таксама і аб паўстаньні з паказаньняў сьведак жонкі асадніка Кірылава Адэлі i асадніка Сабатоўскага даведваемся, што сьведкі не вядома ад каго чулі аб прыгатаваньнях гуртка ў в. Калінцы да выразаньня асаднікаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x