Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сьв. — вы казалі, што ён дрэнна зрабіў, што ўцёк.

Сьв. Самайловіч, ксёндз, знае абв. Каўша ад пачатку 1920 г" калі абодвы былі ў Майкопе. Коўш ніколі ня быў ані камісарам, ані камуністым. Быў нават за нешта, арыштававы бальшавікамі і прасядзеў у турме два месяцы. Выехаў з Расеі дзеля таго, што яму не падабаўся бальшавіцкі рэжым.

Хамінскі. — б. пасол на Сойм, ад Вызваленьня — сьведка з боку абв. Тарашкевіча. Запазнаўся з ім 20 гадоў назад, калі абодвы былі вучнямі аднае гімназіі. З палітычнай дзеяльнасцю Тарашкевіча спаткаўся ў часе, як тварыўся ўрад "Litwy Środkowej" (гэн. Жэлігоўскага). Сьведка называе гэты час шчасьлівым, бо тады яшчэ ўсе меншасьці арыентаваліся ва Польшчу i спадзяваліся што Польшча здаволіць ix мінімальныя жаданьні. На гэтым-жа груньце стаяў i абв. пасол Тарашкевіч, які таксама імкнуўся да палепшаньня долі свайго народу ў рамах польскае дзяржаўнасьці. Тарашкевіч у той час асабліва інтарасаваўся белар. школьніцтвам. Добрыя адносіны паміж нац. меншасьцямі i польскімі левымі партыямі не сапсаваліся навет i ў 1922 г., падчас выбараў у Сойм. У першай-жа сваей соймавай прамове Тарашкевіч падкрэсьліў, што Бел. Пас. Клюб прадстаўляець у Сойме беларускі народ у Польшчы. Праграмы Бел. Пас. Клюбу i "Вызваленьня" амаль што ня розьніліся. За найгалаўнейшую розьніцу сьведка лічыць тое, што Бел. Пас. Клюб стаяў на груньце народным, Вызваленьне-ж — клясовым. Спачатку, пакуль яшчэ беларускіе паслы ня страцілі веры ў Польшчу, яны ўсе стаялі па груньце глыбока дзяржаўным. Сьведчыць аб гэтым некалькі фактаў як напр. — той, што Бел. Пас. Клюб падтрымаў урад Сікорскага, які многа чаго абяцаў беларусам. Сталася, аднак-жа, усё наадварот i дзеля таго, што польскія ўрады абяцалі многа, але не датрымалі нічога, Тарашкевіч, як i ўсе іншыя беларускія паслы, што раз то больш губляў надзею ў польскія вярхі. Ніколі ня зрываючы з польскай дзяржаўнасьцю, Тарашкевіч, па страце надзеі, атрымаць штось зьверху пачаў імкнуцца, у рамах гэтае-ж дзяржаўнасьці, шляхам арганізацыі, шляхам самапомачы, дабіцца зьдзейсьненьня жаданьняў беларускага народу. Дзеля гэтае мэты i была аснована ўлетку 1926 г. палітычная партыя — "Грамада", першым заданьнем якой было дабіцца беларускіх школаў, якія польскі ўрад зусім дашчэнты зьнішчыў. Абсалютнае няверы ў польскія ўрады ўсё-ж такі і ў часе існаваньня "Грамады" ня было. Відаць гэта з прамоваў Тарашкевіча ў Сойме, якія мелі ўсьцяж характар даволі лагодны.

Адв. Бабянскі — якое ўражаньне рабіў Тарашкевіч, як чалавек і палітык?

Сьв. — Тарашкевіч ніколі не працаваў для ўласнае карысьці. Ён перадусім беларускі патрыёт і ідзёвец бязумоўна чысты.

Адв. Гонігвіль — калі зьявіліся чуткі аб ліквідацыі Грамады?

Сьв, — ў верасьні 1926 г. Памятую, Тарашкевіч, больш-менш у гэтым часе бараніў з соймавай трыбуны сваю арганізацыю ад несправядлівых закідаў, робленых ёй польскай прэсай.

Прак. Раўзэ — як пагадзіць імкненьне Бел. Пас. Клюбу адначасова да поўнае незалежнасьці і аўтаноміі ў рамах польскае дзяржаўнасьці?

Сьв. — я лічу, што кожны чэсны беларус, які хоча, каб яму падавалі руку, павінен жывіць у сваёй душы думку аб незалежнай Беларусі. Усе беларускія палітычныя партыі за выняткам хіба што аднаго Паўлюкевіча, стаяць на гэтым становішчы. Думка аб незалежнай Беларусі — гэта лятуценьне, ідэал кожнага чэснага беларуса ў сучасных абставінах. Не пакідаючы гэтае думкі, кожны белар. палітык, прытарноўваючыся да канкрэтных абставінаў, можа, зразумела, дамагацца аўтаноміі для часткі сваёй бацькаўшчыны, знаходзячайся напр. пад Польшчай.

Адв. Пятрусэвіч — ці пан знае абв. Луцкевіча?

Сьв. — Так, знаю яго як культурнага дзеяча на ніве беларускага адраджэньня.

Адв. Пятрусэвіч: якія адносіны былі паміж Луцкевічам, a нямецкімі акупантамі?

Сьв. — Луцкевіч выдаваў за нямецкія грошы бел. газэту "Homan", як гэта з рэштай рабілі i палякі ў той час. Ня будучы бязумоўна ніколі нямецкім агэнтам, імкнуўся да зьдзейсьненьня за нямецкія грошы народных мэтаў.

Сьв. Скірмунт Р. — б. старшыня міністраў Бел. Народнае Рэспублікі знае абв. Аўстроўскага ад 1916 г. Астроўскі ў 1917 г. быў камісарам тымчасовага ўраду Керэнскага. Пасьля кастрычнікавай рэвалюцыі ўцёк да Дзянікіна. Быў чалавекам заможным i ніякіх сымпатыяў да камуністаў ня меў.

Сьведкі Піліхоўскі, Уладзіміраў. Зеванчык і Навіцкі знаюць абв. Стоціка i Сакалоўскага, як парадачных i рэлігійных людзей. У доме Сакалоўскага часта адбываліся тэатральныя рэпэтыцыі, якімі кіраваў Удадзіміраў, (сьведкі абвінавачаньня закідываюць, што ў Сакалоўскага адбываліся нелегальныя сабраньні).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x