Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далей дапытваюць сьведак з боку абв. Каўша i Бурсэвна. Коўш — чалавек рэлігійны, пагляды яго — антыкамуністычныя. Бурсэвіч — быў вучыцелям у Расеі. Каб адчыніць бел. школу, зьбіраў дэклярацыі, езьдзіў да інспэктара i далей. Агітацыі ніякае ня вёў i ніхто да яго ў в. Чамяры на аўтамабілю не прыяжджаў.

32-гі дзень працэсу

Сялянская Ніва №28(175), 5 траўня 1928.

Пачатак 32-га дня працэсу так-жа быў прысьвечаны забойству

Івашкевіча. Справа гэтая закончылася нарэшце адчытаньнем пратаколу аглядзінаў трупа. Экспэрт д-р Благашэўскі на падставе яго выказаў думку, што забойцаў Івашкевіча было некалькі чалавек.

Дапрашываліся так-жа прывезеныя з вастрогу: Цьвяткоў, Штрумпф, Алейнічак і Войтка, пасьля чаго адв. Петрусэвіч прасіў суд далучыць да актаў справы № 31 "Беларускага Дня", у якім забіты Гурын друкаваў свае ўспаміны аб Луцкевічу. Закончыўся дзень адчытаньнем пры зачыненых дзьверах паказаньняў Гурына.

33-ці дзень працэсу Грамады 15.IV.1928 г.

Голас Працы №6, 1 траўня 1928.

У далейшым цягу выступаюць сьведкі з боку абвінавачаных.

Сьв. Касмоўская, пасол на Сойм ад Вызваленьня, знае Тарашкевіча ад 1916 году. Цікавілася i часта гутарыла з Тарашкевічам аб беларускім руху. Абсэрвавала Тарашкевіча у Сойме ад яго першае прамовы. Рух беларускі з пачатку ішоў у згодзе з левымі польскімі партыямі, a сам Тарашкевіч імкнуўся да зьдзяйсьненьня справядлівых жаданьняў беларускага народу ў рамах польскае дзяржаўнасьці. Становішча Бел. Клубу адносна зямельнае рэформы было такое-ж, як і "Wyzwolenia", за выняткам квэстыі асадніцтва. Пасьля таго, як Тарашкевіч згубіў надзею ў польскія ўрады, ён крыху зьмяніў сваю арыентацыю.

Судзьдзя Едзевіч: якія былі палітычныя жаданьні белар. пасольскага Клюбу?

Сьв. — Аб незалежнай Беларусі ніколі гутарыць ня прыходзілася, затое часта гаварылася аб культуральным разьвіцьці беларусаў, аб палепшаньні ix долі ў рамах польскае дзяржаўнасьці.

Адв. Смяроўскі — якія былі адносіны Бел. Пасольс. Клюбу да камуністычнае партыі?

Сьв. — Гэткія-ж, як i іншых левых польскіх партыяў.

Адв. Сьмяроўскі — якія былі адносіны польскіх правых партыяў да Бел. Пас. Клюбу?

Сьв. — варожыя i варожыя адразу. Усе прамовы Тарашкевіча ў Сойме — гэта скаргі на тое, што прадстаўнікі польскага народу ня хочуць зразумець справядлівых жаданьняў беларускага народу.

Адв. Пятрусэвіч: ці пані знала Луцкевіча?

Сьв. — знаю яго ад 1905 г., калі ён быў сябрам Бнл. Сацыялістычнае Грамады. Гэтая партыя нічым ня розьнілася ад Р.Р.S. Беларускі Музэй, заложаны Янам Луцкевічам, быў у значнай меры створаны пры дапамозе палякаў.

Адв. Сьмяроўскі — якое становішча адносна зямельнае рэформы займаюць іншыя беларускія партыі?

Сьв. — такое самае, як i "Грамада". Усе яны дамагаюцца скасаваньня асадніцтва. "Wyzwolenie" часта падпісвала інтэрпэляцыі Бел. Пасольскага Клюбу.

Адв. Бабянскі: — якое ўражаньне рабіў Тарашкевіч на паню, як палітычны дзеяч?

Сьв. — заўсёды лічыла i лічу Тарашкевіча за бел. патрыёта, ідэёўца чысьцейшае вады, які імкнуўся да палепшаньня долі свайго народу. Аб ніякай кар'еры ня можа быць мовы, бо Тарашкевіч часта наражаўся на небясьпекі. Тарашкевіч быў заўсёды беларусам заходняе культуры. Абмануўшыся ў сваіх надзеях жа польскія ўрады, не апускае рук, прыступае да арганізацыі масаў, каб шляхам самапомачы зьдейсьніць тое, чаго ня далі беларускаму народу польскія ўрады. Тарашкевіч, як i іншыя беларускія паслы, цяпер абвінавачаныя — гэта людзі заходняе культуры; ўсе яны ніколі не працавалі для асабістае карысьці.

Сьв. Др. Станкевіч Янка — пасол на Сойм, знае Луцкевіча ад 1909-10 г, як дзеяча на нацыянальным бел. груньце. З камуністамі ён ня меў нічога супольнага.

Адв. Пятрусэвіч — колькі выходзіць беларускіх часопісяў у Вільні?

Сьв — калі лічыць i палёнафільскія, выходзячыя натуральна за польскія грошы, дык лік іx даходзе да 13-15. Перад ліквідацыяй "Грамады" было ix менш. Усе беларускія партыі стаяць на груньце назалежнасьці Беларусі.

Адв. Пятрусэвіч: — ці Луцкевіч займаўся палітыкай?

Сьв. — у апошнія гады — не; працаваў толькі на ніве культурнага адраджэньня народу.

Далейшы працяг гэтага дня падамо ў наступным нумары.

Голас Працы №7, 5 траўня 1928.

Далейшы працяг 33-га дня працэсу Грамады.

Сьв. Тугутт — б. віцэ прэм'ер, — пазнаў Тарашкевіча ў 1922 г. Агульную ўвагу Тарашкевіч зьвярнуў на сябе сваей першай соймавай прамовай, у якой падкрэсьліў, што ён зьяўляецца беларусам і што імквецца да злучэньня падзеленае Беларусі ў адно цэлае. Прышлая палітычная будова Беларусі мелася адбыцца ў рамах польскае дзяржаўнасьці. Сьведка добра памятае i другую прамову Тарашкевіча, скіраваную проціў прапазыкі эндэка Гломбінскага, якая мелася пазбавіць меншасьці права галасаваць у справе некаторых важных актаў публічных. Прамова Тарашкевіча, ў параўнаньні з прамовамі некаторых польскіх паслоў, навет з "Вызваленьня" была вельмі лагодная. Тарашкевіч часта зьвяртаўся да сьведкі, за часоў Вітаса, з просьбамі аб інгэрэнцыі ў розных важных справах. Інгэрэнцыі ня мелі ніякага выніку. У пэрыядзе языковых законаў сьведцы прыходзілася гутарыць на гатую тэму з Тарашкевічам, які падчыркнуў, што, хаця языковыя законы паводле яго перакананьня i ня будуць, ніколі зьдзейсьнены ў жыцьці, але яны зьяўляюцца ўсё-ж такі "progresem" (поступам). Спадзяючыся ўвесь час, што Польшча зразумее справядлівыя жаданьні беларускага народу, Тарашкевіч горка жаліўся пасьля. у 1925-1926 г., калі пераканаўся, што ўсе польскія ўрады на нішто пазытыўнае адносна беларусаў здабыцца ня могуць. Больш-менш у гэтым-жа часе разыходзяцца шляхі "Вызваленьня"' i Беларускага Пасольскага Клюбу; Тарашкевіч істотна быў у правох, кажучы, што языковыя законы нічога не дадуць; бо ўскорасьці, не адчыніўшы ані воднае беларускае ўрадавае школы, польскі ўрад пазачыняў усе існаваўшыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x