Цьвяткоў Пётра — вязень пал., прыехаў з Прагі Чэскае у 1926 г. З Тарашкевічам i наагул з Грамадой ня меў ніякае сувязі. Цяпер адказвае за сваю камуністычную дзеяльнасьць. Абарона задае пытаньні аб палажэньні беларускіх матурыстаў заграніцай, аб прычынах, якія змушаюць ix пакідаць сваю Бацькаўшчыну i шукаць вышэйшае асьветы заграніцаю.
Сьведка задавальняюча адказывае на ўсе пытаньні, змушаны паўтараць тое, што ўжо даўно ведама кожнаму беларусу.
Абв. Тарашкевіч выясьняе, што ён запраўды з Цьвятковым не спатыкаўся. Прыпамінае аднак-жа факт, што Цьвяткоў заходзіў да яго ў Варшаве і, не знайшоўшы пасла дома, пакінуў сваю картку. Гэта Тарашкевіч i меў на ўвазе, кажучы ў судзьдзі сьледчага, што ён спатыкаўся з Цьвятковым.
Сьведкі Аляйнічак i Штром — пал. вязьні, высьвятляюць паўстаньне лісты № 6 падчас выбараў да Віленскае мяйсцовае рады. Пачаткава ўсе прафэсыянальныя саюзы меліся выставіць адну лісту. Але дзьля таго, што не дайшлі да паразуменьня, культурна-асьвятовая камісія ўлажыла свой сьпісак.
Пар. Валігурскі сьведчыць пры зачыненых дзьвярох.
Кс. Хмялёў — пазнаеміўся з Астроўскім у Пінску ў 1919 г. у польска-амэрыканскім камітэце помачы галодным дзецям. У той час усе былі галодныя i аб ніякай палітыцы ня было мовы. Ад часу да часу прыяжджалі амэрыканскія кантралёры, як напрыклад Томсон, якія вельмі захопліваліся дзеяльнасьцю Астроўскага. Да польскага грамадзянства адносіны Астроўскага былі вельмі добрыя.
Сьв. д-р Бартэль знае Астроўскага з часоў польска-амэрыканскага камітэту, як добрага, сумленнага i чэснага працаўніка. Стан матэрыяльны ўсіх працаўнікоў камітэту быў вельмі добры, бо паборы былі высокія. Апрача гэтага, выплачваліся i дыеты.
Сьв. Ольга Гольдвайн — знае Астроўскага ад 1920 году, бальшавікі лічылі яго "буржуем".
Сьв. Абрамовіч Зыгм. — б. вуч. сэмін. дух. знае Астроўскага ад 1911 г. Ен быў закладчыкам белар. гімназіі ў Слуцку, у якую ўлажыў многа сваіх грошаў. Перад прыездам бальшавікоў уцёк да гэн. Дэнікіна, дзе быў афіцэрам. Жонка яго, каб ратавацца ад перасьледаваньняў, разьвялася са сваім мужам. Адносна палітычных пытаньняў Астроўскі казаў, што ў "Грамаду" ўлезла многа не беларусаў, што каб адносіны польскага ўраду да беларусаў былі лепшымі, то i беларусы былі б больш лёяльнымі. Сьведка лічыць Астроўскага беларускім нацыяналістым.
Сьв. Якобіні, з боку абв. Рака-Міхайлоўскага, знае яго як ідэйнага беларуса і добрага працаўніка — вучыцеля. Р.-Міх. арганізаваў Цэнтр. Школьную Раду, выражаў неаднакратна сваю поўную прыхільнасьць да польскага ўраду, уцякаў ад бальшавікоў, бо яны прасьледавалі яго за беларускую нацыянальную дзеяльнасьць. Ад супрацоўніцтва з палякаыі ніколі не адмаўляўся, доказам чаго зьяўляецца яго праца ў культурна-асьветнай сэкцыі Ваеннае Рады, створанай Пілсудскім. Міхайлоўскі ў гэты час перакладаў вайсковыя статуты на беларускую мову. Належаў да бел. с-д., якія вельмі прыхільна адносіліся да Польшчы.
Сьв Копц Каз. з боку абвінавач. Стоціка, як тэхнік мейскі, кватэраваў у Стоцікаў. Бацьха яго займаецца гандлем, хлопец яму памагаў. У доме Стоцікаў ніколі ня было ніякіх сабраньняў. Стоцік — скромны хлапец i ніколі ня быў кануністым.
Сьв. Каз Дзевятоўскі — таксама з боку абв. Стоціка, сцьвярджае, што абвінавачаны ніколі ня мог належаць да камуністычнае партыі. Стоцік вучыўся ў прав. духоўнай сэмінарыі. Сьведка вельмі зьдзівіўся, калі пачуў аб арышце Стоціка.
Сьв. Яноўскі Яз. — знае Стоціка і Сакалоўскага, як людзей рэлігійных. На сабраньні ў каапэратыве (ў Глыбокім 1.I.27 г.) ніякіх прановаў ня было. Скурка прачытаў толькі статут каапэратывы. Бел. Банк у Глыбокім даваў пазыкі i не грамадаўцам, як напр. Пашковічу i Г. Карзэвічавай.
Абв. Мягла — ці сьведка належаў да Т-ва Бел. Школы i ці плацілі складкі?
Сьв. — Так. Складкі зьбіраліся на будову бел. гімназіі ў Глыбокім. Запамога прыйшла i ад беларускіх эмігрантаў з Амэрыкі. Таргавалі дом пад бел. школу ў Дразда, але польскія ўлады прызналі яго за нягодны пад школу. Абв. Мятла — a што цяпер у ім знаходзіцца?
Сьв. — польская шкода.
Абв Мятла — a ці сьведка знае Пётру Гайна?
Сьв. — знаю, бо быў паданы кандыдатам на бел. вучыцеля, але інспэктар не зацьвердзіў дзеля недахвату кваліфікацыі.
Абв. Мятла — a цяпер дзе ён?
Сьв. — польскім вучыцелем.
Сьв Стэмпэль, пал. — рабіў рэвізію ў памяшканьні Астроўскага, дзе начаваў і Тарашкевіч (14 — 15.I.1927 г.). Знайшоў сьпіскі гурткоў, якія (сьпіскі) у яго прысутнасьці падпісаў Астроўскі дзеля таго, каб паліцыя не магла нічога дапісаць. Не памятае добра, ці пратакол рэвізіі быў напісаны ў памяшканьні Астроўскага, ці пасьля.
Читать дальше