Адв. Эттінгэр: скуль пан ведае, што Астроўскі выдаваў прапускі ў Менск?
Сьв. — ведаю гэта ад быўш. вучня Талстова (у наступных справаздачах выясьніцца, што такога вучня ніколі ня было), які сядзеў за некалькі дзён перад адасланьнем яго з Расеі з нейкім Янчуковічам, б. вучнем бел. гімназіі, які хутка быў звольнены, дзякуючы таму, што меў гэтакі пропуск.
Адв. Эттінгэр — зачым-жа быў выдаваны гэтакі кампрамітуючы дакуманг, калі можна было даць добрую апінію проста на цэнзурцы вучнёўскай? Як пан гэта выясьняе?
Сьведка — замінаецца.
Старшыня Суду Аўсянка — ўхіляю гэта пытаньне.
Адв. Эттінгэр — прашу Суд запратакалаваць мае пытаньне.
Рак-Міхайлоўскі: сьведка казаў, што камуністы займалі важныя становішчы ў "Грамадзе". Можа сьведка вылічыць некалькі прозьвішчаў гэных камуністаў?
Сьв. Ігнатовіч. Пятровіч.
Рак-Міхайлоўскі — a ці ведама сьведку, што ён цяпер выбраны войтам i што стараста яго зацьвярдзіў?
Сьв. — вядома...
Далей сьведка кажа, што ў Паставах на мітынгу, скліканым Тарашкевічам, была вынесена гэткая рэзалюцыя ў форме пытаньняў: "Ці хочаце служыць у войску? не; ці хочаце плаціць падаткі? не; ці хочаце скасаваць паліцыю? хочам. Гэткае сфармуляваньне рэзалюцыі вельмі зьдзіўляе усіх, асабліва абарону i выклікае асьвядчэньне Тарашкевіча, што на мітынгу гаварылася толькі аб зьмяншэньні войска, паліцыі i падаткаў, адпаведная ж рэзалюцыя надрукавана ў газэтах i зьмест яе можна лёгка спраўдзіць...
Сьв. Лукоўскі Ян, пал. кажа аб забойстве Івашкевіча, якое адбылося ў хаце Юдзенка, старшыні валаснога гуртка. Прычынай забойства было тое, што Івашкевіч выкрыў шпіёнскую шайку на карысьць бальшавікоў, правадыром якой быў нейкі Селянік. Забойства выканалі Юдзёнак i два Карніловічы — Янка i Дзям'ян, якія ўсе тры ўцяклі ў Paceю. Хадзілі пагалоскі, што бальшавікі абяцалі за забойотва Івашкевіча 3 — 4 тысячы рублёў.
Адв. Эттінгэр: ці Юдзёнак не працаваў у характары канфідэнта?
Сьведка ня памятае.
Адв. Эттінгэр просіць Суд сцьвярдзіць, што сьведка ў судзьдзі сьледчага казаў аб Юдзенку, як аб пэўным канфідэньце, які ўдаючы чыстага камуніста здраджаў адначасна камуністычны рух. Сьведка спраўдзіў гэта ў камэндзе паліцыі сам асабіста.
Дзеля гэтых прычын адв Эттінгер просіць Суд паклікаць паўторна сьв. Скальскага, які-б мог гэта сцьвердзіць. Суд не згаджаецца.
Далей ідзе цэлы рад сьведкаў у справе забойства канфідэнта Івашкевіча ў в. Сьцежцы. Усе яны як адзін, сцьвярджаюць, што забілі яго Юдзёнак i Карніловічы Янка i Дзям'ян, якія зараз-жа ўцяклі ў Расею.
31-шы дзень працэсу Грамады 14.IV.1928 г.
Голас Працы №5, 28 красавіка 1928.
Першыя сьведкі ў гэтым дні высьвятляюць у далейшым працягу справу забойства канфідэнта паліцыі Івашкевіча.
Сьведка Руцька Арына кажа аб папойцы, якая мела мейсца ў яе хаце за два дні да забойства Івашкевіча. На гэтай папойцы былі прысутнымі Казачонак Пётра, Карніловіч Марка, Кавалевіч, Юдзёнак i Івашкевіч. Усе пілі i закусвалі. Па папойцы Казачонак пачаў цалавацца з Івашкевічам. Адносіын паміж усімі былі вельмі добрыя. Калі ўжо усе былі вельмі п'яныя, яна, як гаспадыня, адправіла ix усіх па хатах.
Адв. Эттінгэр: — ці вас ня білі падчас баданьня ў паліцыі?
Сьв. — не, але толькі страшылі кіём.
Адв. Эттінгэр: ці чулі вы. што Івашкевіча меліся адаслаць у мяшку загранцу?
Сьв. — не, ня чула.
Сьв. Руцька Мікола — 10 год хлопец, сын Арыны, паказвае тое самае, што i матка.
Адв. Дурач — да якой школы ходзіш хлапчук — польскае ці беларускае?
Сьв. — польскае.
Сьв. Далідовіч Янка застаў труп Івашкевіча ў хаце Юдзёнка, ляжачы каля парога. Забіў яго Юдзёнак.
Сьв. Гарадзёнак Аўсей — даведаўся ад сваёй дачкі, што Юдзёнак i Дзям'ян Карніловіч хацелі пабіць Івашкевіча, якога ён кахаў, як роднага сына. Забойства зрабіў Юдазёнак дзеля таго, што Івашкевіч, будучы канфідэнтам паліцыі, перашкаджаў яму арганізаваць гурткі. Сцьвярджае, што абв. Казачонак Сьцяпан i Кавалевічы ніякага ўчасьця ў забойстве ня бралі.
Сьв. Гмырак Палагея пацьвярджае так-сама, што Івашкевіча забіў Юдзёнак. Нічога ня чула аб тым, што Івашкевіча меліся вывязьці ў мяшку заграніцу. Суд сцьвярджае супярэчнасьць паміж паказаньнямі сьведкі цяперашнімі i ў судзьдзі сьледчага, дзе яна казала, што чула аб "worku", сьведцы паказваецца яе ўласнаручная подпісь на пратаколе, зробленым у судзьдзі сьледчага. Выясьняецца, аднак-жа, што сьведка зусім ня пісьменная.
Сьв. Івашкевіч Пр. — матка забітага, ня ведае. хто забіў яе сына. Па забойстве даведалася ад нейкага Кухальскага, што забітага меліся вывязьці ў мяшку заграніцу.
Читать дальше