Абв. Салыга, ці казаў я, што мы з камуністамі ня маем нічога супольнага, што трэба ісьці легальным шляхам, што трэба складаць дэклярацыі на бел. школу?
Сьв. Аб гэтым казаў. На сабраньні быў прысутны паліцыянт. Тое самае пацьвярджае і сьведка Субач.
Паказаньні сьведкаў Фэргэля Стан. і Мазуркевіча, пал. — ня цікавы.
29-ты дзень працэсу Грамады 12.IV.28 г.
Голас Працы №4, 25 красавіка 1928.
Сьв. Білевіч — Антановіч стараўся закладаць гурткі ва абшары Даўгінаўскае вол., але гэта яму не ўдавалася. Пад уплывам агітацыі з Крывіцкае вл. перасталі ўплываць падаткі. З агітацыяй аб паўстаньні не спатыкаўся.
Адчытываюцца паказаньні сьведкаў Пацыны і Рудзя Васіля, з якіх першы восеньню 1926 г. бачаў Салыгу каля царквы сярод 10 асоб, прамаўляючага да іх, другі кажа аб Куліне-Куліноўскім, што ён імкнуўся да адарваньня Зах. Беларусі ад Польшчы і далучэньня да Усходняе.
Сьв. Грабоўскі Ян — паруч., чуў аб прыгатаўленьнях да паўстаньня ад падуладнага афіцэра. Мятла быў на сябраньні ў Чарапах, дзе сказаў, што гадзіны паўстаньня дакладна азначыць ня можна. Грамадаўцы "шпегавалі" і пад уплывам іх агітацыі павялічілася дэзэрцыя. На адным сабраньні апрацаваны плян, як апанаваць стражніцу...
Адв. Дурач: ці сьведка можа сцьвердзіць, што ўсе, якія шпіёнілі, належылі да "Грамады"?
Сьв.: гэтага сцьвердзіць не магу.
Дурач: а ці дэзэртыравалі толькі беларусы?
Сьв. Не, палякі таксама, але беларусы больш.
Абв. Мятла — калі я быў у Чарапах?
Сьв. Ня ведаю.
Мятла: асьвядчаю, што ў гэтай вёсцы я ні разу ня быў.
Сьв. Тамашэвіч Вац. пал., быў на сабраньні гуртка ў Гасьцілоўцах, на якім Салыга казаў аб беларускіх школах, аб арганізацыі і аб нейкіх межах; успамінаў і аб самастойнай Беларускай Дзяржаве.
Ясюкевіч, солтыс, быў таксама на сабраньні ў Гасьцілоцах. Чуў, як Салыга казаў аб межах. яле не зразумеў гэтага; аб Незалежнай Беларусі Салыга нічога не казаў.
Сьв. Падліпны — пал. кажа, што Салыга скончыў камуністычную школу, але ня ведае, дзе і калі. Абарона ўстанаўляе, што Салыга скончыў 6 месячную тэхнічную школу ў Расеі.
Сьв. Каштан Янка быў на сабраньні ў Гасьцілоўцах. Салыга казаў аб бел. школах.
Салыга: а ці казаў я, што, калі мы скасуем межн на палях і пяройдзем на хутары, дык будзем лепей жыць?
Сьв. — Так. гэта казаў.
Сьв. Матэрка, канфідэнт — сачыў грамадаўцаў на абшвры Лябядзкае вол. Аб Салызе ведае, што ён ангажаваў сяброў да "Грамады". Настрой у воласьці быў няпрыхільны да Польшчы.
Адв. Эттінгар: у чым вяяўлялася гэтая няпрыхільнасьць?
Сьв. — ня ведае.
На пытаньні прак. Калапскага сьведка адказвае, што камуністы — Руды Сымон і Мацюк былі ў урадзе гуртка ў в. Малышох.
Абв. Салыга: асьвядчаю Высокаму Суду, што Мацюк і Руды сябрамі Грамады ня былі і што ў Малышох ніякага гуртка ня было.
Сьв. МахэцкІ. пал., кажа, што ў сувязі з арганізацыяй у 1926 г. "kółek PPS" Салыга, ня пытаньне сьведкі, што ён аб гэтым думае, адказаў: усё гэта глупотва, лепей узяць у рукі карабін. Салыга мянаваўся старастам. Дамагаўся беларускіх школаў, мець іх было вельмі многа.
Тарашкевіч: колькі беларускіх школаў ёсьць у панскім павеце? Сьведка не адказвае. Тарашкевіч паўтарае ізноў тое самае пытаньне па-беларуску.
Сьведка: nie rozumiem.
Тарашкевіч: як жа пан, не разумеючы беларускае мовы, можа казаць што гаварыў Салыга?
Сьведка — Trochę rozumiem.
На пастаўленае ізноў Тарашкевічам тое самае пытаньне папольску сьведка маўчыць.
Тарашкевіч: калі-ж мы скончым гэтую камэдыю?
Старшыня Суда: "milcheć, wyprowadzić gp do więzienia".
Тарашкевіч забірае свае нататкі і выходзе, тлумачучы, адначасна, што ён сказаў гэта адносна сьведкі, а ня Суда.. Па выхадзе Тарашкевіча ўстае абв. Бурсэвіч і просіць вывесьці і яго. Падчас задаваньня абаронай пытаньняў сьведцы, усе падсудныя ўстаюць са сваіх месц. На загад старшыні Суда "siadać" — ніхто не садзіцца.
Старшыня перарывае паседжаньне. Камэндант варты зрабіу трывогу. З бакавых дзьвярэй улятае многа ўзброеных паліцыянтаў, якія акружаюць абвінавачаных і выдаляюць публіку з салі. Трывожны настрой панаваў у працягу ўсяго перарыву, які цягнуўся добрых паўтары гадзіны.
Абаронцы выбралі з пасярод сябе дэлегацыю ў складзе праф. Пятрусэвіча, адв. сэн. Крыжаноўскага і адв. Гонігвіля, якая канфэравала пачарадзе з Судом і абвінавачанымі. Памалу інцындэнт ліквідуецца і пасяджаньне Суда аднаўляецца ізноў, прыблізна каля гадз. 4.
На лаўках абвінав. ня відаць Тарашкевіча і Бурсэвіча. Праф. Пятрусэвіч ад імя абароны просіць Суд спыніць сяньняшняе паседжаньне дзеля агульнага змучаньня. Адв. Гонігвіль, апрача гэтага, просіць Суд паклікаць на наступны дзень абв. Тарашкевіча і Бурсэвіча. Суд згаджаецца.
Читать дальше