5 красавіка, г. з. на дваццаць сёмы дзень працэсу, лавы абвінавачаных занялі толькі чатыры асобы: Астроўскі, Коўга, Шнаркевіч і Сакалоўскі. Перамена гэтая вынікла таму, што суд апрацаваў пытаньні рэчазнаўцам — бугальтарам, якія ў гэты час разглядалі банкавыя кнігі Беларускага каапэратыўнага Банку, галоўнымі тэхнічнымі дзеячамі якога і былі вышэўспомненыя абвінавачаныя.
26-ты дзень працэсу Грамады.
Голас Працы №4, 25 красавіка 1928.
Суд паставіў дапрасіць найважнейшага з боку пракуратуры сьведку Бабіча пры зачыненых дзьвярох. Навет найбліжэй шыя прадстаўнікі сем'яў абвінавачаных ня былі дапушчаны.
Сьв. Масьлянка, пал. а Глыбокага, кажа яб Антону Сакалоўскім, Стоціку і Нікіфароўскім. Сакалоўскі быў кіраўніком філіі Белар. Банку ў Глыбокім. У дню, у якім быў адчынены гэты аддзел, Сакалоўскі атрымаў 300 даляраў і тысячу польскіх злотых, з якімі і распачаў дзеяльнасьць філіі.
Прак. Калапскі — хто прыяжджаў на адчыненьне філіі?
Сьв. — пасол Мятла і дырэктар цэнтралі Астроўскі.
Стоцік, старшыня павятовага камітэту, уступіў да "Грамады" быццам з намовы Мятлы. Нікіфароўскі прадаваў газэты "Наша Праўда" і "Наша Справа" і падчас сваёй прамовы зазначыў, што хутка ўжо выганяць абшарнікаў.
Па ліквідацыі Грамады прыехаў ў Глыбокае інструктар Кіган і склікаў нейкую канфэрэнцыю, якая б арганізавала пратэст з прычыны арыштаваньня паслоў. Учасьнікамі яе былі Скурка і Жукоўскі, скарбнік павятовага камітэту. Першы арыштаваны.
Сьв. Рачкоўскі быў сакратаром гуртка. Уцягнуў яго ў "Грамаду" быццам абвінавачаны Лабунька.
Сьв. Фэдаровіч, асаднік, сцьвярджае, што абв. Нікіфароўскі, які да часу ўступленьня у "Грамаду" жыў небагата, пасьля вёў жыцьцё заможнага селяніна. На рынку меўся асьцерагаць сялян, каб ня куплялі зямлі, бо мала — і беззямельныя хутка яе атрымаюць.
Сьв. Філютоўскі, пал., кажа, што сябры КПЗБ уступалі ў Грамаду. Нікіфароўскі, прамаўляючы на сабраньні, рэкамэндаваў асьцярожнасьць у дзеяльнасьці гурткоў.
Адв. Сьмяроўскі: Нікіфароўскі пры пану рэкамэндаваў асьцярожнасьць?
Сьв. — Так. Адв. Сьмяроўскі: не баяліся ж яны?..
Сьв. — Не! Іх было 258 чалавек, а я адзін. Ды й мне сказалі, каб я наагул на сабраньні не паказываўся.
Сьв Войтаў кажа, што Нікіфароўскі падкрэсьліваў, што трэба заўсёды паказываць на карысьць сваіх, навет пад прысягай.
Сьв. Ігнацёнак — Каз. Шульга быў савецкім агентам, насіў заграніцу матэрыялы, сабраныя праз жабрака Грыневіча. У апошнія часы перад ліквідацыяй "Грамады" паразумяваўся з Нікіфароўскім і вербаваў сяброў да "Грамады".
Сьв. Закрэўскі — экспэдытар газэт, выхадзіўшых на Віленскай вул. 12, ведае, што нейкі час Мятла быў выдаўцом і што Рак-Міхайлоўскі прыходзіў у рэдакцыю і ад часу да часу зьмяшчаў свае артыкулы.
Прак Калапскі: хто кіраваў рэдакцыяй?
Сьв. — Луцкевіч, я насіў да яго карэспандэнцыю, якую перад гэтым чытаў сакратар.
Адв. Петрусэвіч — ці чуў пан аб тым, што Луцкевіч бараніўся ад закідаў, быццам бы належаць да Грамады? Сьв. Гэтага ня ведаю, ня ведаю, навет, ці ён быў у Грамадзе, бо на сабраньнях ў Цэнтральным Сэкр. ніколі яго ня бачыў.
Адв Петрусэвіч: ці на газетах было зазначана, што яны зьяўляюцца органам Грамады?
Сьв. Не.
Адв. Петрусэвіч: ці гэта праўда, што ў пана ў Глыбокім было сабраньне, на якім былі прысутнымі Нікіфароўскі, Сакалоўскі і іншыя і дзе абгаварваўся плян камуністычнае працы?
Сьв. Не, не, першы раз аб гэтым чую. Сакалоўскі, якога я добра ведаю, ня быў камуністым. Браў ён часта ўдзел ў аматарскіх спэктаклях і з гэтага поваду быў часта на рэпэтыцыях.
Адв. Петрусэвіч: што пан можа сказаць Суду аб абв. Стоціку.
Сьв. Стоцік вучыўся ў дух. сэмінарыі, а пасьля памагаў бацьку ў гандлю.
На пытаньне абв. Рак-Міхайлоўскага сьведка выясьняе, што Р.-Міх. ніколі ня браў ніякага ўдзелу ў сабраньнях, якія адбываліся ў памешканьні сьведкі, бо ніколі ніякіх сабраньняў ня было. Па гэтым выясьняе, што некалькі асоб з рэдакцыйнага пэрсаналю газэтаў, лічаных за грамадаўскія, не належала да "Грамады".
27-мы дзень працэсу Грамады 10.ІV.1928 г.
Голас Працы №4, 25 красавіка 1928.
У гэтым дню "высьвятлілася" дзейнасьць "Грамады" на тэрыторыі Дзісенскага павету. Паказаньні сьведкаў датычуцца абв. Шмарылы, Шэвеля, Варанковічаў Янкі і Тодора, Лабунькі Кастуся і Ант. Даніловічанкі. Дзеяльнасьць іх лучыцца з дзеяльнасьцю Нікіфароўскага і б. паслы Мятлы.
Сьв. Авэрыянаў не зьявіўся ў Суд, дзеля чаго адчытваюцца яго паказанні, дадзеныя сьледчаму судзьдзі. З іх відаць, што абв. Лабунька вербаваў людзей для пераношаньня карэспандэнцыі за граніцу. Насіў яе, напр., нейкі Геранік Васіль. Пацьвярджае гэта і сьв. Геранік Янка, родны брат яго.
Читать дальше