Сьв. Жукевіч Язэп, канфідэнт, сачыў Валошына і быў на мітынгах, скліканых апошнім у Ячне і Саколцы. Зьезд у Саколцы 21-ХІ. 26 г. разагнала вясковая люднасьць, якая пачала ламацца ў дзьверы... На мітынгах Валошына акружала "bojóka", у склад якой уваходзіла каля 5 чалавек, з якіх некаторыя мелі ляскі (палкі)! ... Бадаў Гелду, які прызнаўся, што заданьнем "Грамады" было згарнуць у гуртках як найбольш сьвядомых беларусаў, каб пасьля можна было лягчэй дабіцца зьдзейсьненьня найпрымітыўневшых жаданьняў беларускага народу шляхам барацьбы ў Сойме.
Тарашкевіч: дзе сьведка быў падчас зьезду?
Сьв. — на другой старане вуліцы, напроці шопы, у якой адбываўся зьезд.
Тарашкевіч: ці была паліцыя і як яна рэагавала на ламаньне дзьвярэй?
Сьв — паліцыя была, але яка не рабіла нічога...
Сьв. Аношва — сакратар гуртка, старшынёю якога быў Гелда. Апошні аб адарваньні ад Польшчы ніколі нічога не казаў. Сябры выпісывалі газэты і сабралі на арыштаванага жыхара іх вёскі Амрочыка, які так-сама быў сябрам гуртка — 2 зл. 50 гр. Упярод ня ведаў, а цяпер ведае, што "Грамада" была партыяй камуністычнай.
Адв. Дурач: скуль сьведка гэта ведае?
Сьв. — паліцыя так кажа.
Сьв. Галаўчынскі, пал., служыць у павеце Сакольскім ад жніўня 1926 г. Гурткі арганізаваў там Гелда, які атрымліваў інструкцыі ад Валошына. Люднасьць запісвалася ахвотна, бо мэты былі добрыя. Гелда імкнуўся да стварэньня Незалежнай Беларусі, да апанаваньня праз беларусаў самаўрадаў і да падзелу зямлі паміж малазямельнымі і бэззямельнымі. Зданюк Ал. быў старшынёю ў Астраву і казаў больш-менш тое самае, што і Гелда. Абв. Козіч часта выяжджаў да Горадні і належаў да КПЗБ. Далей кажа аб мітынгу ў Саколцы, на якім прамаўляў Валошын. Зьмест прамовы такі: у Польшчы многа паліцыі і войска, суды несправядлівыя, судзьдзі — каты. I гэты сьведка таксама бачыў каля Валошына "bojókę" якая складалася з пяці асоб, маючых ляскі...
Абв. Козіч асьвядчае Суду, што пратакол, які з яго сьпісалі ў паліцыі — фальшывы, бо ён быў змушаны да падпісаньня. У сваім часе ён падаў аб гэтым заяву да Пракурора Акружнага Суда ў Беластоку.
Абарона сцьвярджае цэлы шэраг нязгоднасьцяў паміж паказваньнем сьведкі ў судзьдзі сьледчага і цяперашнім, якія датычуцца найгалоўнейшых закідаў, робленых ім абв. Гелдзе, Козічу, Зданюку...
Тарашкевіч: колькі разоў Валошын быў у Саколцы?
Сьведка ня ведае.
Тарашкевіч: асьвядчаю Суду, што ў Саколцы быў толькі павят. зьезд гурткоў. Тыя сьведкі, якія называлі гэты зьезд мітынгам, сьвядома ілгалі.
24-ты і 25-ты дзень працэсу
Сялянская Ніва №27(174), 25 красавіка 1928 г.
У дваццаць чацьвёртым дні працэсу першым дапрашываецца Мароз, прыведзены з вастрогу, дзе адбывае кару 4 гадоў катаргі за прыналежнасьць да КПЗБ. Галоўны доказ яго быў аб тым, што Саванец пагаварваў яго ўступіць у "Грамаду", тлумачачы, што комфракцыя дала дырэктывы выкарыстаць легальныя партыі для сваіх мэтаў. Мароз на гэта не згадзіўся і запісаўся ў ППС.
Бурдзецкі паказаў, што Бурсэвіч і Саванец раскідалі камуністычную літэратуру, на зьвернутую Бурсэвічу ўвагу, апошні адказаў: "Не перастану працаваць, хоць-бы мне скавалі рукі".
Быўшы слонімскі стараста Пшэцішэўскі гаворыць, што пры ліквідацыі КПЗБ у Наваградзкім ваяводзтве, сябры гэтая арганізацыі масава сталі пранікаць у Т-ва Беларускай Школы, камітэты ППС і арганізацыі Паўлюкевіча. Па ўзьнікнавеньні-ж "Грамады" ўвесь гэты элемэнт перайшоў да яе. З гэтым мамэнтам і пачалася антыпадатковая акцыя, прыгатаваньні да паўстаньня і г.д., аб чым ужо ня раз гаварылі папярэднія сьведкі.
Паказаньні другіх сьведкаў шаблонныя і тэндэнцыйныя.
У дваццаць пятым дні працэсу давалі паказаньні між іншым сьведкі: Грыбкоўскі, былы ўрадовец Гутоўскі, Якімчык, камандант Коржон, пшадоўнік Король, пшадоўнік Мянінкі, паліцыянт Лункевіч, паліцыянт Жэвускі, Соніцкі, Бяліцні, Камароўскі і шмат другіх. Сьведкі гэтыя, пераважна са Слонімскага павету, даказвалі віну Якубчыка, Бурсэвіча, Сіняка і Ефімовіча. Паказаньці іх можна зьвясьці да наступнага: усе абвінавачаныя, на каторых яны сьведчаць, сябры КПЗБ і "Грамады", вялі антыдзяржаўную, антыпадатковую, антышкольную і паўстанчаскую агітацыі, распаўсюджвалі камуністычную літэратуру, рабілі нелегальныя сабраньні і г. д.
Дваццаць шостага дня працэсу пры зачыненых дзьверах, калі нават радня абвінавачаных змушана была выйсьці з залі суда, дапрашваўся Бабіч. Пры зачыненых дзьверах дапрашываўся і пшадоўнік Скірмунт. Паказаньні Масьлянкі, Рачкоўскага, Шульгі, Федаровіча, Філютоўскага, Войтава, Ігнацёнка, Закшэўскага і другіх мала цікавыя.
Читать дальше