Паліцыянт Сікорскі, — будучы раз на вечарыне, чуў размову Шкодзіча і Шчыглінскага аб паўстаньні, якое аднак-жа пастановаю цэнтралі "Грамады" было адложана.
З пытаньняў абароны выясьняецца, што Сікорскі па паходжаньню — ўкраінскі жыд, прыняў праваслаў'е, потым каталіцтва і цяпер лічыць сябе Палякам.
Адв. Дурач пытаецца: — Як маглі мець людзі давер да чалавека, які тры разы мяняў перакананьні і працаваў за грошы?
Пытаньне гэтае выклікае інцыдэнт. Старшыня адкідае яго, а прак. Калапскі просіць запратаколіць.
Паказаньні другіх сьведкаў ня цікакавы.
23-ці дзень працэсу Грамады 31.ІІІ.1928 г.
Голас Працы №3, 21 красавіка 1928.
Сьв. Баран Лявон, належаў да "Грамады", запісаўся дабравольна, ніхто не нагаварываў. Урад гуртка зьбіраў сяброўскія складкі, з якіх частка адсылалася ў Цэнт. Сэкр. Быў на павятовым зьезьдзе ў Саколцы, які быў разагнаны. Гурткі не раскідвалі камуністычных адозваў, ніколі ня змушалі каго небудзь сілай запісвацца ў Грамаду.
Падсуд. Тарашкевіч: можа сьведка раскажа, як адбыўся павятовы зьезд у Саколцы?
Сьв. Зьезд быў адчынены б. паслом Валошыным. Прысутным быў і пас. Тарашкевіч. Паліцыя кантралявала довады асабістыя і пасьля ля пачала ламаць дзьзеры.
Тарашкевіч — а якіх дакумэнтаў вымагала паліцыя апрача довадаў? Можа сяброўскіх легітымацый?
Старш Суда Аўсянка: ня можна падсказываць адказаў, сьведка забыўся. Тарашкевіч, пан пракурор неаднакратна падказываў адказы... Ст. адбірае ад Тарашкевіча голас.
Сьв. Вышэцкі, пал. кожа аб дзеяльнасьці Янкі Гелды, Беламыжага і Алякс. Зданюка. Гелда нагаварываў сялян да помачы палітычным вязьням, два апошнія казалі аб патрэбе стварэньня беларускага войска ў Польшчы. Аб адарваньні ад Польшчы і аб раскідваньні камуністычных праклямацыяў, сьведка нічога ня чуў.
Сьв. Аронік, гаёвы, ведае Гелду ад 1920 году; абодва служылі ў надлясьніцтве. У 1922 г. Гелда страціў пасаду, бо агітаваў за сьпісак беларускі (№ 16) падчас выбараў у папярэдні Сойм. Падсуд. Гелда выясьняе, што ён заўседы захоўваўся да польскай дзяржавы лаяльна, ня вёў ніякай антыдзяржаўнае працы і з пасады ня быў звольнены за агітацыю, як гавора сьведка, а перанёсься сам, на іншую.
Сьв. Орлянчык, пал. чуў, што Гелда нагаварваў людаасьць, каб дамагалася белар. школаў. Апрача гэтага, Гелда казаў аб беларускім урадзе і аб патрэбе зьменшаньня падаткаў.
Сьв. Кэндзерскі — пал. кажа, што Гелда заклікаў люднасьць да арганізацыі, дзякуючы якой у прышлы Сойм можна будзе правесьці больш беларускіх паслоў, якія будуць змагацца за лепшую будучыню свайго народу. Апрача гэтага, дамагаўся беларускіх школаў і адабраньня зямлі ад паноў і ксяндзоў.
Сьв. Кашэўскі, пал. кажа тое самае аб падсуд. Козічу, які прамаўляў на сабраньні ў вёсцы Рагачах.
Сьв. Кунцэвіч П. належаў да "Грамады", гурток у іх вёсцы нічога не рабіў, бо ўсе чакалі павятовага зьезду "Грамады", які адбыўся ў Саколцы і на якім сьведкай быў прысутны. Выпісваў беларускія газэты, за якія акуратна плаціў грошы. У судзьдзі сьледчага сказаў, што не плаціў, бо быў настрашаны кам. пастар. у Новым Дварэ Працэвічам, які, апрача гэтага, у часе ліквідацыі "Грамады" парваў у яго хаце беларускі календар, і абарваў са сьцен белар. газэты, якімі была выклеяна хата.
Тарашкевіч: можа сьведка раскажа, як адбыўся зьезд у Саколцы?
Сьв. Зьезд адчыніў Валошын, апрача яго быў прысутным і Тарашкевіч. Паліцыя кантралявала пашпарты і сяброўскія білеты. Унутры было ціха і спакойна. Дзьверы пачалі ламаць звонку. Пасол Тарашкевіч зьвярнуўся да прысутнага кам. пал. і прасіў яго інтэрвэнцыі. Камэндант адказаў, што гэта не яго справа...
Сьв. Працэвіч Я., кам. пастар. у Новым Дварэ пярэчыць таму, што ён абрываў бел. газэты са сьцен у хаце Кунцэвіча. Яму здаецца, бо добра не памятае, што гэта зрабіў у яго прысутнасьці, або сам Кунцэвіч, або яго жонка. Кароткія наказаньні сьведак Крыштафовіча, Лявіцкага, Пігэля, Смокіша датычуць асоб абв. Зданюка, Веламыжага і нічога канкрэтнага да справы ня ўносяць.
Сьв. Ментусь — пал., быў прысутны на мітынгу пасла Валошына ў Ячне, на якім Валошын сказаў, што польскі ўрад робіць камуністымі ўсіх, хто мае пустыя жываты.
Сьв. Г. Залеўскі — пал. быў пры рэвізіі ў Валошына і бадаў старшыню пав. кам. Грамады ў Саколцы, Альшэўскага, які сказаў, што інструкцыі ў справе закладаньня гурткоў атрымліваў ад Валошына і Цэнтр. Сэкр. Быў прысутным пры адчыненьні валізы, забранай з памяшканьня Валошына, але не памятае, ці сьведкі пры гэтым былі спачатку, ці іх паклікалі, пазьней, як ужо ўсё было зроблена.
Читать дальше