Адв. Гонігвіль: сьведка сказаў, што Паддубік кальпартаваў літаратуру, калі гэта было?
Сьв. Добра ня памятаю.
Адв. Гонігвіль. Колькі было людзей, якія належалі адначасова да КПЗБ і "Грамады"?
Сьв. Добра ня памятаю, засуджаных здаецца 3-4.
Падсуд. Шушкевіч: "сьведка сказаў, што я быццам сьведку гаварыў, што атрымоўваў 200 ад. і што сьведка мяне дапрашваў. Асьвядчаю, што гэтага чалавека я бачу ўсяго першы раз і што, будучы старшынёй, атрымоўваў толькі 90 зл".
Сьв. Костшэба Сьцяп. (паліцыянт) і Мацееўскі Мар. (канфідэнт) ня ўросяць у справу нічога новага.
Сьв. Нэстэровіч Чэслаў, канфідэнт, гаворыць аб аружжы, якое мелася паходзіць ад Шушкевіча і прыходзіла да Сіцькі, Лукасевіча, Лукасіка і Міськевіча, якія быццам яму аб гэтым гаварылі. Зазналі яны яму аб гэтым аружжы, але... не знайшоў ён (сьведка) гэтых карабінаў.
Адв. Гонігвіль сцьвярджае супярэчнасьць паміж паказаньнямі ў судзьдзі сьдедчага і цяперашнімі, бо ўпярод гаварыў аб 9-12 карабінаў і 6 рэвальвэрах, а цяпер 6 караб. і 12 рэвальв.
Адв Гонігвіль. Сіцько сказаў сьведку аб карабінах і рэвальвэрах, што іх мае, а дзе ў яго схаваны яны — ці сказаў?
Сьв. Не сказаў. Аружжа меўся прывозіць крывы жыд Левін.
Сьв. Жэвускі (паліцыянт) гаворыць аб мітынгу, на якім меў прамову Валошын. Гаварыў ён быццам, што бюджэт у Польшчы вельмі вялікі, ба ўтрымліваецца многа войска і паліцыянтаў, якія "толькі цягаюцца па вёсках, стукаюць шаблямі па вуглах і тынках, чакаючы, каб выскачылі сабакі, за якіх пасьля маглі-б пісаць пратаколы".
Сьв. Сташыньскі Яз., функц. паліцыі палітычнай у Горадні, гаворыць, што Валошын у сваёй прамове быццам намаўляў людзей на адным з мітынгаў не плаціць падаткаў, бо "за гэтыя грошы купляюць кайданы для нашых сялян". Характэрызуючы дзейнасьць "Грамады" і галоўных правадыроў яе, зазначыў, што ён мае даныя з апошніх вывядаў, што напад на Гурына, які быў у Горадне ў 1926 годзе быў прыгатаваны быццам Шушкевічам і Паддубікам, апошні нібы часткова яго выканаў. Пры апошніх словах сьведкі падсуд. Паддубік голасна в месца крыкнуў: "ён ілжэць! Ізноў паліцэйская правакацыя!" Старшыня Суду прыказваў яго вывесьці.
Адв. Сьмяроўскі. Сьведкі не павінны даваць зазнаньняў а цяперашніх, з апошніх, часоў, дзеля таго, што гэта ёсьць рэчы зусім новыя, якія будуць запратакаляваны і будуць абцяжаць ня толькі палажэньне Шушкевіча і Паддубіка, але наагул усю справу. Дзеля таго, што мы ня можам даць контрдовадаў, бо сьведка апіраецца на канфідэнтах, якіх не падае прозьвішчаў, прашу суд выэлімінаваць гэтыя зазнаньні, бо сытуацыя зьмяшчае супярэчнасьць, якая ня можа быць дапушчанай. Пасьля выступаюць проціў таго, каб сьведка гаварыў у гэтай справе, адв. Гонігвіль і Петрусэвіч. Судзьдзі некалькі мінут нараджаюцца, па чым не дазваляюць сьведку гаварыць у гэтай справе. Далей гаворыць сьведка, што актыўны ўдзел бралі грамадоўцы пры выбарах у Касу Хворых, Раду Мейскую ў Горадні.
Сьв. Станевіч Валер., вельмі тупая адзінка, нападае на Паддубіка. Гаворыць, што ён шчыры "patrjota polak", але з яго мовы адносіцца ўражаньне, што многа яму трэба яшчэ папрацаваць над сабой, каб навучыцца хоць прыблізна гутарыць папольску.
Сьв. Жмоілік Каст. быў скарбнікам пав. кам. у Горадні 2 месяцы, за якія да яго ўплыло многа грошаў, "бо сябры ўносілі акуратна складкі". "Выдаткі былі на 1) беларускі сьцяг, 2) купляньне кніжак і г. д., так-што грошаў хапала і навет частку адсылаў да Цэнтралі". Пэнсіі за сваю працу не атрымоўваў, а служыў ганарова.
20-ты дзень працэсу 28.III.1928 г.
Голас Працы №3, 21 красавіка 1928.
Сьв. Барушка Сьцапан чуў ад нейкага Макарэвіча, што ў прыпадку ліквідацыі "Грамады" наступіць праца нелегальная. Быў сябрам КПЗБ і ніякай розьніцы паміж "Грамадой" а КПЗБ ня бачыць: абедзьве імкнуліся да рэвалюцыі. Грошы для "Грамады" атрымоўваліся з Расеі. Па пытаньнях абароны выясьняяецца, што "Грамада" не прыняла яго ў лік сваіх сяброў дзеля таго, што ён належаў да камуністычнай партыі.
Далей ідзе адчытаньне паказаньняў сьв. Чарноцкага, які цьвердзіць, што погляды Астроўскага вельмі збліжаюцца да камуністычных. Засобы да жыцьця атрымліваў з нейкіх цёмных крыніц. У сувязі з гэтым паказаньнем адв. праф. Пятрусевіч складае Суду цэлы рад довадаў, датычных асобы абв. Астроўскага і адымаючых усякую вагу паказаньня сьв. Чарноцкага.
Грабоўскі Язэп, пал., кажа, што абв. Гмыр Уладзімер хадзіў па вёсках і намаўляў людзей, каб запісваліся ў "Грамаду", якая вяла працу амаль-што камуністычную. На нейкім сабраньні старшыня Гуртка пхнуў прысутнага паліцыянта і сказаў яму "здымі шапку". Зьбіраліся складкі на М.А.П.В.П., як ньпр. у вёсцы Сачыпах. Абарона выясьняе, задаючы рад пытаньняў сьведцы, што грошы зьбіраліся яе на М.А.П.В.П. (гэтае арганізацыі сьведка навет і не разумее), а яа арыштаваных сяброў гуртка — Скрабута і Хвядчэню — якія былі ў дадатку крэўнымі абв. Гмыра, і якім гэтыя грошы бэзпасярэдна былі пасланы.
Читать дальше