Адв. Гонігвіль: сьведка не разумее пабеларуску?
Старш. суда Аўсянка: — гэта не адносіцца да справы.
Адв. Гонігвіль. Адносіцца: Бо калі сьведка не разумее пабеларуску, то як ён мог чытаць "Чырвонм сьцяг"?
Адв. Гонігвіль. Якой сьв. адукацыі?
Старшыня ўхіляе пытаньне.
Адв. Сьмяроўскі на падставе 702 арт. просіць суд гэтае пытаньне ня ўхіляць, дзеля таго што перад гэтым дазволіў такое самае пытаньне паставіць Навакоўскаму, а з другога боку абарона хоча мець пэрспэктыву на прышласьць, што гэтае пытаньне, як пытаньне легальнае, будуць магчы задаваць прышлым сьведкам, і што ў суд ня будзе ставіць труднасьцяў.
Старшыня суду на падс. 611 арт. ухіліў ізноў гэтае пытаньне.
Валошын выясьняе, што паказаньні сьв. Ліханевіча непраўдзівыя, дзеля таго, што на мітынг у Алякшыцах ён меў дазвол за 8 дзён ад староства. У апошнім дню прышла са староства другая паперка, дзе ізноў не дазвалялася на мітынг. Ея (Вал.) хацеў толькі людзям прачытаць гэтыя дзьве паперкі, але гэты самы Ліханевіч з паліцыянтамі яму не дазволіў і сам некуды ўцек. Валошын прачытаў людзям толькі гэтыя паперкі, затым нічога ня было.
Сьв. Ламашэвічанка Надзея складае свае паказаньні ў беларускай чыстай і пекнай мове; належала да "Грамады". Атрымоўвала ад Валошына грошы на жыўнасьць для палітычных вязьняў у Горадні.
Адв. Этінгэр: ці пані рабіла гэта патаемна?
Сьв. Не! Мела дазвол ад пракуратуры і ніколі не прыпушчала, што даваньне жыўнасьці вязьням ёсьць праступствам! Займалася яна гэтым якіх 3 месяцы. Валошын гаварыў ёй памагаць усім палітычным вязьням. На каждага выпадала ў нядзелю якіх 2-3 зл., а часамі і нічога. Вязьняў было якіх 100. Сьпіс (лічбу) вязняў даваў ёй заўсёды інспэктар вастрогу і радзіў ёй купляць правізію ў турэмным склепе.
Сьв. Мукасей Сьц. быў старшын. гуртка і зьбіраў на паліт. вязьняў ахвяры. Быў ён на зьезьдзе ў Горадні, дзе меў прамову Тарашкевіч, але аб злучэньні Зах. Бел. з Усходняй не гаварыў, крытыкаваў толькі некаторыя партыі.
Прак. Калапскі: ці пісалі Вы пісьмо ў Расею, што ў Польшчы дрэнна?
Сьв. — так, пісаў!
Адв. Гонігвіль. Хто вам казаў зьбіраць грошы на паліт. вязьняў? — Сьв. Зьбіраў я сам, бо вычытаў у белар. газеце, што там былі паквітаваньні з атрыманых грошаў. Сабраў 6 зл. і адаслаў у павят. камітэт.
Сьв. Ольчык, канфідэнт, нічога новага ў справу ня ўносіць.
Сьв. Сарыпэк Фр., паліцыянт, гаворыць аб падсудным Драгуну, у якога пры вобыску была знойдзена стрэльба пістонаўка, 490 патронаў пад печкай. На другі дзень Драгун зьявіўся на пастарунак, дзе яго арыштавалі. Апрача гэтага, была знойдзена пры вобыску кніжка пратаколаў, якую паказваюць падсуднаму. Драгун гаворыць, што гэта тая самая кніжка. Знойдзена была яшчэ паперка, на якой было напісана: "сяляне і работнікі ўсіх краёў злучайцеся! Няхай жыве сялянска-работніцкі ўрад" — да яе Драгун не прызнаецца. Падсудны выясьняе, што патроны гэтыя засталіся пасьля бальшавіцкага наступу, з якіх ён даставаў порах і страляў са стрэльбы.
Сьв. Пісаранка Зоф. пазнаёмілася з Валошыным у Горадні, які запрапанаваў ёй, каб яна насіла паліт. вязьням (усім) жыўнасьць. Пасьля яе заступіла Ламашэвічанка. Інспэктар вастрогу Ласкі парадзіў ёй, каб яна купляла правіант лепей у вастрожным склепе, чымся ў жыдоўскім. У тыдзень на вязьня выпадала якіх 2.50 зл. На ўсіх вязьняў у тыдзень выпадала ад 200 да 220 зл.
Сьв. Спляўка Марыя, канфідэнтка не зьявілася, а прыслала свае паказаньні ў пісьме, якое суд адчытаў. Гаворыць аб Станкевічу Уладз., які меўся быць лучнікам паміж Саветамі і КПЗБ, і прывозіў з Сав. камуністычную літаратуру.
Сьв. Шока Густ. канфідэнт і Пятровіч Міхал нічога ў справу ня ўносяць.
Сьв. Валь Альфонс, канфідэнт, у студзені 1927 г. у Акр. Упр. Т-ва Бел. Школы ў Горадні пры вул. Гарохавай у 23 гадз. рабіў рэвізію, дзе застаў 6 асоб: Баліцкага, Паддубіка, Ламашэвічанку і другіх. Пры рэвіэіі ніякіх кампрамітуючых матэрыялаў ня было знойдзена.
Паказаньні іншых сьведак няцікавыя, дзеля чаго іх і не падаём.
19-ты дзень працэсу з дня 28.III.1928.
Голас Працы №1, 14 красавіка 1928.
Сьв. Грын Тод. гаворыць аб сходцы, якая адбылася ў вёсцы Таполе. Слаба ён арыентуецца ў справе і нічога канкрэтнага сказаць ня можа.
Сьв. Кішнель Ал. на суд ня ставіўся, бо сядзіць у вастрозе з арт. 102, дзеля чаго прыслаў свае паказаньне ў пісьме. Належаў ён да КПЗБ, але ў Грамаду ня ўступіў. Марцінчыка ня ведае і навет не карэспандаваў з ім.
Сьв. Даяброўсаі, камэнд. паліцыі ў Горадні. У горадзенскім вокрузе было каля 10 000 асоб, якія належалі да Грамады, і былі, па яго словах, адначасна сябрамі КПЗБ, або яе сымпатыкамі. У Скідлю адбыўся ў 1926 г. мітынг, на якім прамаўлялі — "умяркована" Тарашкевіч і "востра" Валошын, які быццам закончыў сваю прамову словамі: "...У народзе сіла, у руках Ваш быт! Калі не даюць — бярэце самі!" Далей гаворыць сьведка аб Якімовічу, Паддубіку, Баліцкім і што Паддубік атрымоўваў кам. літэратуру.
Читать дальше