Сьв. Андзэлеўка — арганізаваў некалькі гурткоў, на запытаньне пракурора Каланскага — ці вядома яму, што Грамада імкнулася да адарваньня Заходняе Беларусі ад Польшчы, адказывае — чытаў аб гэтым у польскай прэсе.
Сьв. Буш, войт Парафіянаўскае гм., кажа аб дрэнных рэзультатах антыпадаткавае агітацыі "Грамады", і аб масавым надсыланьні літаратуры.
Сьв. Белінскі — канфідэнт пав. дзісенскага, кажа аб сабраньнях каньспірацыйных, арганізаваных праз абв. Даніловічанку, на якіх абгаварывана справа арганізацыі тэрорыстычных баёвак. На гэтых сабраньнях былі прысутнымі і абв. Шэвель, Смакіла, Варажковіч. Сьведка сцьвярджае, што забойства канф. Івашкевіча было вынікам партыйнага Суду.
Адв. Сенкевічанка — ці паву не вядома, што Івашкевіча падазравалі ў працы на дзьве стараны?
Сьв. — не. Калі яго забілі, дык ня мог працаваць на дзьве стараны. Апрача гэтага, Саветы вызначылі нагароду за яго галаву.
Адв. Сенкевічанка — а дзеля гэтага можа забойцы хацелі толькі здабыць нагароду?
Сьв. — ня ведаю.
Адв. Гонігвіль — скуль пан мае пэўнасьць, што Івашкевіч быў забіты за адкрыццё шпіёнскае шайкі?
Сьв. — меў аб гэтым ведамасьці ад канфідэнтаў ды і кам. пал. можа аб гэтым пасьведчыць.
Адв. Раманкевіч — ці баёўкі, аб якіх пан успамінаў, былі ўведзены ў жыцьці?
Сьв. — гэтага я ня сцьвердзіў.
Сьведкі Баеровіч, Кучэўскі, Весялоў, войты гмінаў, кажуць аб выніках антыпадаткавай акцыі "Грамада".
Сьв. Саўка і Дземянчонак пацьвярджаюць, што ўлады бальшавіцкія не прымалі тых, якія не мелі грамадаўскае легітымацыі.
Сьв. Крукоўскі — кажа аб антыпанствовых выступленьнях абв. Козіча, які заклікаў да нелегальных сабраньняў, на якіх абгаварываўся плян паўстаньня.
Сьв. П. Даніловіч і Нішэня былі на сабраньні ў в. Тарчунах, на якім была абгаварывана справа "bojówek". Абв. Шэвэль, Варанкевічы і Даніловіч-Куляга былі на ім прысутнымі.
Сьв. Кішэня паведаміў аб гэтым сабраньні паліцыю. Даніловіч, па яго словах, казаў, што з усімі канфідэнтамі трэба паступаць так, як з Івашкевічам (забіваць).
28-мы дзень працэсу Грамады ІІ.ІV.1928 г.
Голас Працы №4, 25 красавіка 1928.
Першага ў гэтым дню дапытваюцца сьв. Скальскага, пал. Дзісьненскага павету. Кажа тое самае, што ўжо казалі папярэднія сьведкі аб забойстве канфідэнта пал. Івашкевіча. На ўсходніх землях у 1926 — 1927 г. распачалі сваю дзеяльнасьць тры штабы, кіруючыя антыдзяржаўнай акцыяй: Беларускі Банк, Т-ва Белар. Школы і "Грамада". Ні чале гэтых штабаў сталі адны і тыя самыя асобы-камуністы. Пад уплывам агітацыі гурткоў люднасьць варожа ; адносіліся да камасацыі (падзел па хутары).
Абарона і абвінавачаныя задаюць цэлы шэраг пытаньняў. Адв. Крыжаноўскі — хто належаў да ўраду Т-ва Белар. Школы ў Глыбокім?
Сьв. — Мятла, Вера Дрозд і Скурка.
Крыжаноўскі: а хто быў старшынёю філіі Белар. Банку ў Глыбокім?
Сьв. — Сакалоўскі, але над ім была Рада Надзорчая.
Крыжаноўскі: што банк рабіў з даўжнікамі?
Сьв. — ня ведаю.
Праф. Пятрусэвіч: сьведка ня чуў, што каморнік прадаваў маёмасьць даўжнікоў і што перарыў у экзэкуцыі быў выкліканы толькі тым, што ўсе кнігі былі ў судзьдзі сьледчага?
Сьв. — ня чуў.
Адв. Гонігвіль: што лучыла Івашкевіча з Юдзеякам (Івашкевіч у дзень забойства спаў у хаце Юдзенка)? Можа Юдзенак быў канфідэнтам паліцыі?
Сьв. — я аб гэтым ня ведаю.
Абв. Астроўскі — ці былі агульныя паседжаньні ўсіх сяброў філіі Белар. Банку ў Глыбокім?
Сьв. — было адно.
Абв. Мятла — ці быў Старас. Паведамлены аб складзе гурткоў?
Сьв. — часткова быў.
Адв. Абрамовіч: ад каго сьведка даведаўся аб сходзе ў дню 29./ХІІ.1926 г. у Друі на якім быў Мятла?
Сьв. — ад Ласёнка, канфідэнта пал.
Адв. Прайс — сьведка казаў аб трох штабах, якія склаліся з тых самых асобаў. Чым сьведка тлумачыць гэтакую неасьцярожнасьць кіраўнікоў? Бо хіба-ж кожнаму ясна, што ў прыпадку ліквідацыі аднаго са штабаў — зьліквідаваліся-б і гэтым самым і два пазастаўшыяся?
Сьв. -ня ведаю.
Сьв. Антаневіч — ведае абв. Антановіча Алякс., які баў у Расеі аж да 1922 года. У Польшчу вярнуўся нелегальна. На сходах гуртка у в. Княгініне казаў аб арганізацыі Беларусі. Іншы сябра "Грамады" — Надбярэцкі нагаварваў сьведку, каб запісаўся ў "Грамаду".
Пракур. Калапскі — ці ня мелі вы спораў з грамадаўцамі?
Сьв. — меў, грамадаўцы падазравалі мяне, што я канфідэнт. Шэўчык меўся навет выдаць на мяне вырак сьмерці. Грошы на арганізацыі прыходзілі з Расеі.
Адв. Сьмяроўскі — скуль пан ведае аб грашох з Расеі, аб праектаваным забойстве пана і г. д.?
Читать дальше