Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А. Луцкевіч ня ўнікаў супрацоўніцтва з Палякамі. Беларускі Пасольскі Клюб спачатку ішоў з польскаю дэмакрацыяй. Пазьней, дзякуючы незрэалізаваньню беларускіх дамаганьняў, да якіх урад не шкадаваў абяцанак, радыкальны кірунак узяў верх. Бунтарскай акцыі ні Тарашкевіч ні клюб не вялі. Пастанова аб залажэньні беларускай вучыцельскай сэмінарыі ня была выканана.

Праф. Юндзіл гаворыць аб братох Луцкевічах, як працаўнікох на культурнай ніве.

Пасол Выгодзкі падчырківае, што абодва Луцкевічы былі нацыяналістымі. Беларуская школа, мова, лемантар — гэта галіны іх дзейнасьці. Луцкевічы ня былі кар'ерыстымі, бо часта ня мелі чым плаціць за абед. А. Луцкевіч пасьвяціў сябе культурнай працы і барацьбе за нацыянальныя правы.

Ксёндз Мілёх і д-р Бартэль гавораць аб Астроўскім, як аб чалавеку добрай апінніі.

Абрамовіч З. характэрызуе Астроўскага, як беларускага нацыяналістага і падчырківае, што Астроўскі скардзіўся яму на тое, што ў "Грамаду" ўвайшоў небеларускі элемэнт.

Пасол Я. Станкевіч у сваім паказаньні падчырківае, што А. Луцкевіч зьяўляецца піанэрам і кіраўніком нацыянальнага беларускага руху.

34-ты дзень працэсу Грамады 17.III.1928 г.

Голас Працы №7, 5 траўня 1928.

У гэтым дню даюць паказаньні сьведкі са стараны абв. Лабунькі, Варанковіча, Карніловіча i Кавалёнка.

Сьв. Кузьміч — кажа, што Лабунька нікога ніколі ў Расею не выпраўляўся. Усе падаткі абвінавачаны плаціў акуратна і ніякае проціў падатковае агітацыі ня вёў. У ix воласьці сам войт прысвайваў сабе заплачаныя падаткі, a пасьля спаганяў другі раз. За гэта яго засудзілі навет на 400 зл.

Сьв. Юхневіч — з боку абв. Г. Антановіча. Абвінавачаны не належаў навет да "Грамады", куды яго ня прывялі, лічучы за панскага канфідэнта, бо ён працаваў у маёнтку.

Сьведкі Карніловіч, Целік, Паўлаўскі, Юзэнка, Петрашонак з боку абв. Карніловіча i Кавалёнка сьведчаць, што абвінавачаныя ў дню забойства канф. Івашкевіча знаходзіліся дома i нікуды не адлучаліся. Паказаньні іншых сьведак, кароткія i асьвятляючыя тыя-ж самыя факты, ня цікавы i не надаюцца да справаздачы.

35-ты дзень працэсу Грамады 18.IV.1928 г.

Голас Працы №9, 12 траўня 1928.

У далейшым цягу выступаюць сьведкі са стараны абвінавачаных Рак-Міхайлоўскага, Мятлы, Астроўскага i Луцкевіча.

Сьв. А. Тамашэўская з боку абв. Шнаркевіча бачыла яго ад рана i да вечара заўсёды ў кавцылярыі за працай (Вялікая вул.Цэнтр. Сэкр. Гр.). Сабраньняў у яго ніколі ня было.

Сьв. А. Ходзька — служачая Р.-Міхайлоўскага сцьвярджае, што пасол у часе сваёй хваробы ў сакавіку 1926 г. нікуды не выяжджаў са сваёй кватэры ў Вільні (Вастрабрамская, 7). Таксама i да хворага, апрача мацеры з вёскі ніхто не прыяжджаў. Р.-Міхайлоўскі жыў вельмі скромна i ніколі не пазваляў сабе непатрэбных грошавых выдаткаў.

Сьв. Я. Капуста сял. Язьненскае вол. прыходзіў у дню 29.XII.26 г. да Мятлы, які ў той час знаходзіўся дома, у в. Кухнінцы і нідзе не выяжджаў. Іншыя сябры аднасілі Мятле ў гэты дзень сяброўскія складкі. Ніякіх прамоваў Мятла ня меў. Сьведка таксама ня чуў, каб з білетам Грамады прыймалі заграніцай.

Абв. Мятла — ці сьведка выпісваў газэту і ці плаціў за яе грошы?

Сьв. — выпісваў i плаціў.

Сьв. Ганебны — з боку абв. Мятлы прыяжджаў да яго таксама 29.XII з в. Касабук: i купіў у б. пасла белар. каляндар. Мятла казаў, што можна дамагацца беларускае школы, але дзеля гэтага трэба сабраць адпаведны лік падпісаў, якія мусяць быць пасьведчаны войтам. Ніякіх гутарак аб тым, каб не плаціць падаткаў, ня было; ня было таксама апору проці камасацыі (пераходу на хутары).

Сьв. Краська А. — з боку абв. Мятлы, таксама, як i папярэднія сьведкі, прыяжджаў да пасла ў дню 29.XII.26 г. Купіў каляндар i прасіў выясьненьня, як трэба складаць дэклярацыі на бел. школу. На хутары сяляне ішлі і ідуць ахвотна. Сябры гурткоў плацілі па 1 злотаму ў месяц.

Сьв. Маслоўскі Я. — з в. Плігавак, прыяжджаў да Мятлы на чацьверты дзень Каляд i даручыў яму ў гэты-ж дзень 18 зл., сабраных сялянамі на будоўлю беларускае гімназіі ў Глыбокім. Гурток у ix вёсцы выпісваў газэту, за якую акуратна плаціў падпісныя грошы. Падчас ліквідацыі камэндант пал. забраў разам з іншымі паперамі i сабраныя складкі, дзеля чаго выйшла затрыманьне з высылкай грошаў ў рэдакцыю.

Прак. Раўзэ — ці казаў Мятла, што сяброўская легітымацыя зьяўляецца адначасна i пропускам у Расею?

Сьв. — не, не казаў.

Мятла — a што я казаў па поваду ўцечкі ў Расею аднаго селяніна, які пабаяўся месячнага арышту ў Польшчы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x