Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Лаўрэш - Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У начы з пятніцы на суботу, 14-15 студня с. г. на ўсіх абшарах Заходняе Беларусі польснія ўлады правялі арышты павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме.
У самай Віленшчыне зроблена шмат рэвізыяў і арыштавана каля 200 асоб.
Між іншым паліцыя арыштавала паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага і Валошына.
Апрача Віленскага ваяводства рэвізіі і арышты адбыліся у Наваградзкім, Палескім, Беластоцкім і іншых ваяводствах.

Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адв. Бабянскі — якое ўражаньне рабіў на пана б. пас. Тарашкевіч?

Сьведка — б. пасол Тарашкевіч заўсёды кіраваўся ў сваей працы ідзевымі i шляхотнымі пабудкамі. Тарашкевіч — гэта беларускі патрыёт чысьцейшае вады. Тарашкевіч працаваў толькі дзеля свайго народу; уласная карысьць i кар'ера для яго не існавалі.

Старш. Суду Аўсянка — пан казаў, што ўсе белар. школы былі пазачыняны. Можа былі дзеля гэтага праўныя падставы?

Сьведка — не, праўных падстаў ня было. Гэта была проста сьвядомая і абдуманая акцыя. Праўда, для публікі гэты факт тлумачыўся тым, што беларускае вучыцельства быццам ня мае кваліфікацыяў...

Старш. Суду Аўсянка. — Калі белар. школы былі зачынены, дык, значыцца яны i адчыняліся?

Сьведка — не, гэтыя ўсе школы былі адчынены падчас нямецкае акупацыі.

Пракур Раўзэ — пан казаў, што дарогі "Вызваленьня" i Беларуск. Пасольск. Клюбу разыйшліся. Як гэта трэба разумеці?

Сьведка — з пачатку Беларускі Пасольскі Клюб і польскія левыя партыі ішлі больш-менш адной дарогай. Помню навет факт, калі беларускія паслы, яшчэ ня згубіўшы надзеі ў Польшчу, падтрымалі ўрад ген. Сікорскага. Але хутка прышлося ім расчаравацца, у выніку чаго Белар Пасольскі Клюб значна пахіліўся ўлева. Мушу аднак жа сцьвердзіць, што ані Тарашкевіч ані наагул усе паслы з Белар. Пасольскага Клюбу ніякае акцыі антыдзяржаўнае не вялі. У ix яшчэ ня выгасла зусім вера ў Польшчу.

Адв. праф. Пятрусэвіч — ці пан знае абв. Луцкевіча?

Сьведка. — Луцкевіча я пазнаў у тым-жа часе, калі і Тарашкевіча. Бліжэйшых адносінаў з ім ня меў. Памятую аднак жа факт, якт сьведчыць аб Луцкевічу, як аб палітыку, які не адмаўляўся ад супрацоўніцтва з палякамі: калі быў заложаны Інстытут Усходніх Земляў i Луцкевічу было запрапанавана супрацоўніцтва ў ім, то ён не адмовіўся.

Сьв. Юндзілл — праф. Віленскага Унівэр., знае Луцкевічаў, як арганізатараў белар. музэю. Асабліва адзначыўся Янка Луцкевіч. Усе, што ён сабраў, было вынікам яго асабістае працы, было яго ўласнасьцьцю, якую ён аддаў на публічнае карыстаньне. Абодва браты жылі вельмі скромна, навет у нэндзы.

Адв. Гонігвіль — якія адносіны былі паміж беларусамі i палякамі падчас нямецкае акупацыі?

Сьв. — адносіны ня былі зусім добрыя, але варожых актаў ня было.

Сьв. Выгодзкі — пасол на Сойм, знае Луцкевіча ад 20 гадоў. Яшчэ за царату ўсе меншасьці стварылі адналітую арганізацыю, у склад якой ўваходзілі i браты Луцкевічы. Сьведка памятае ix, як беларускіх нацыяналістаў, дбаючых перадусім аб падняцьце культуры свайго народу. За ўвесь гэты час сьведка не спасьцярог ані яднаго факту, які б сьведчыў аб тым, што Луцкевічы імкнуцца да асабістае карысьці. Больш-менш каля 1922 году Ан. Луцкевіч зусім адыйшоў ад палітыкі, аддаўшыся выключна працы культуральнай. He кандыдаваў навет у выбарах у Сойм 1922 г., хоць ведаў, што напэўна прайшоў бы.

Рак-Міхайлоўскі — ці пан пасол не памятуе, які ўдзел прыймаў я ў арганізацыі паходу да Лукішак у 1926 г.?

Сьведка — памятуе. Палітычныя вязьні аб'явілі галадоўку, прычынаў якой ня ведаю, бо ўжо забыўся. Я i б. пас. Рак-Міхайлоўскі выступілі тут толькі, як пасярэднікі, з мэтай спыніць гэтую галадоўку.

Сялянская Ніва №28(175), 5 траўня 1928.

Дапрос сьведкаў з боку абвінавачаных.

(Трыццаць трэці дзень працэсу 16 сакавіка).

Толькі з 33-га дня гэтага вялікага працэсу пачынаецца дапрос сьведкаў з боку абвінавачаных.

Пасланка ад "Вызваленьня" Касмоўская, між іншым гаворыць, што першае выступленьне Тарашкевіча ў Сойме, па экспзэ прэм'ера Сікорскага, сьведчыла аб лёяльных адносінах да польскай дзяржаўнасьці і аб шчырым імкненьні да супрацоўніцтва дэмакрацыі абодвых народаў. У прамове чулася чаканьне зьдзейсьненьня "віленскай адозвы" галоўнага павадыра і абяцанак папярэдніх урадаў. З часам, вынікам нездаваленьня культурна-нацыянальных патрэбаў Беларускага Народу, выступленьні Тарашкевіча ў Сойме мелі што-раз больш разачараваньня. Адносіны польскай правіцы былі вельмі варожыя. Тарашкевіча лічу беларускім патрыётам, які імкнецца да направы долі свайго народу. Сябе-ж Тарашкевіч лічыў Беларусам, выгадаваным у польскай культ.

Былы міністар Тугут зазначае, што ў 1922 годзе Беларусы радаваліся са здабыцьця Палякамі незалежнасьці. Правадыры Беларусаў былі пэўнымі, што ў польскай дзяржаве будуць магчы вясьці культурна-нацыянальную працу.

Далей гаворыць, пас. Гломбінскі. Цьвердзіў, што прадстаўнікі Беларусаў не павінны браць удзелу ў дзяржаўных актах, на што Тарашкевіч адказаў, што ўсе пытаньні, якія парушаюцца ў Сойме маюць характар дзяржаўных актаў і ён, як прадстаўнік беларускага Народу, мае абавязак учасьця ў гэтых актах. Расчараваньне Тарашкевіча вынікла з незаспаканьня урадам інтэрвэнцыі яго ў справе скасаваньня 4 пасадаў вучыцяляў у Віленскай Беларускай Гімназіі. Пры апрацоўваньні языковых уставаў Тарашкевіч ня верыў, каб яны прынясьлі якую-колечы радыкальную зьмену. У часе 1924-1926 гадоў у Беларускім Народзе зазначылася горыч і жаль вынікам асобных польскіх палітычных пачынаньняў. Тарашкевіч быў ідэйным чалавекам. На падставе языковых уставаў беларускія школы скарэй былі зачынены чым адчынены, бо з ліку адчыненых пры нямецкай акупацыі 200 беларускіх школ асталося каля 20. Беларускаму вучыцельству адмаўляна ў кваліфікацыях. Ніводзін з учасьнікаў курсаў для беларускіх вучыцяляў у Кракаве ня быў вызначаны вучыцелем у беларускай школе. З размоваў з міністрамі і сам, як віцэ-міністар, Тугут сцьвердзіў, што была пляновая і сьведамая акцыя ў нішчэньні беларускага школьніцтва польскім урадам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Тут
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады»

Обсуждение, отзывы о книге «Працэс Сялянска-Работніцкае Грамады» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x