Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Гісторыя і міфы
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:some
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Намер М. Сянькевіча добры. Але ці магчымае яго ажыццяўленне ў Беларусі (дзе якраз найбольш занядбаная свая гісторыя), калі нават у болей развітых і матэрыяльна, і, не баюся сказаць, духоўна Швецыі і Нямеччыне ён не ажыццяўляецца.
Я не з'яўляюся поўным прыхільнікам канцэпцыі М. Біча. Ёсць за што яе крытыкаваць. Але аднаго ў канцэпцыі не адбярэш — жадання для занядбанай гісторыі Беларусі і яе этнасаў таго месца ў адукацыі, якое ёй належыць па праве.
М. Сянькевіч жа пад вонкава дэмакратычнымі заклікамі, па сутнасці, адмаўляе гэтую станоўчую тэндэнцыю канцэпцыі М. Біча. Ён прапануе стварыць падручнікі, дзе вывучэнне пэўнага перыяду гісторыі ажыццяўлялася б у рамках аднаго падручніка. Скажам, для беларускай школы — гісторыя Беларусі, гісторыя народаў Беларусі і ўсеагульная гісторыя, для расейскай школы — гісторыя Расеі (вылучанамною. — В. Г.), гісторыя Беларусі і ўсеагульная гісторыя, для польскай школы — гісторыя Польшчы (вылучанамною. — В. Г.), гісторыя Беларусі і ўсеагульная гісторыя. І гэта так па класах.
М. Сянькевіч лічыць, што гэткім чынам у падручніку гісторыі кожнага класа будзе гісторыя адпаведнага этнасу, гісторыя Беларусі і ўсеагульная гісторыя.
Але каму ж невядома, што між гісторыяй дзяржавы і гісторыяй этнасу існуе розніца. Яна даволі значная. Падручнікі гісторыі Расеі (у нас на іхнай вокладцы надрукавана «История СССР», але гэта нічога не мяняе) і гісторыі Польшчы — гэта падручнікі не па гісторыі этнасаў, а па гісторыі іхных дзяржаваў, як правіла, з выразнымі вялікадзяржаўніцкімі тэндэнцыямі.
Зазірніце нават не ў падручнік, а ў выданне «Nasza Ojczyzna. Szkolny atlas historyczny» (4-е выданне, Варшава, 1988). Вы ўбачыце там, напрыклад, карту XVII стагоддзя з надпісам «Rzeczpospolita Polska» на абсягах беларускіх тэрыторый, а таксама характэрную карту «Змены межаў Польшчы на працягу гісторыі». Там нашыя землі, насуперак фактам, уведзеныя ў межы Польшчы. Пра падручнікі і карты па гісторыі СССР я ўжо і не кажу.
Што з гэтага вынікае? А тое, што, згодна з прапановай М. Сянькевіча, у расейскіх школах, якіх у Беларусі пераважная бальшыня, зноў будуць вывучаць не гісторыю расейскага этнасу, тым больш не гісторыю ягонай часткі ў Беларусі, а гісторыю вялікай Расейскай дзяржавы, адзінай і непадзельнай.
У польскай жа школе выкладаецца не гісторыя польскага этнасу — тым больш не гісторыя палякаў у Беларусі (якая б выкрыла ілюзорнасць уяўлення пра нібыта масавую міграцыю палякаў у Беларусь), а гісторыя Польскай дзяржавы, якая толькі ў 1920–1939 гадах валодала часткаю Беларусі і да астатнай часткі нашай краіны мела ўскоснае дачыненне.
Асобы, выхаваныя на гісторыі суседніх дзяржаваў, што выкладалася апошнія дзесяцігоддзі ў Польшчы, а ў Расеі — ужо стагоддзі, хутчэй за ўсё і будуць складаць новыя падручнікі для расейскіх і польскіх школаў. А дзе ўзяць іншых? Нават калі б яны і зыходзілі з найлепшых намераў, мімаволі б апынуліся ў палоне вышэйзгаданых тэндэнцый.
Надта цікава прасачыць, як М. Сянькевіч пакрысе вызваляецца ад ідэі забяспечыць прадстаўнікоў іншых, чым расейцы і палякі, этнасаў падручнікамі па іх гісторыі. І гэтым ён хоча «бараніць нацыянальныя інтарэсы прадстаўнікоў іншых нацый у Рэспубліцы Беларусь»?
Як тут не прыгадаць дэкларацыю Ўсебеларускага Славянскага Сабора, у якой гаворыцца аб імкненні Сабора «противодействовать любым попыткам дискредитировать славянскую духовную, этническую, государственную (вылучанамною. — В. Г.) общность, вызвать вражду между славянскими народами, вовлечь их в политические блоки, чуждые коренным интересам славянского сообщества» [127].
Пры гэтым нехта бярэ на сябе права прадстаўляць у якасці «коренных интересов славянского сообщества» інтарэсы не «сообщества», а ўладаў таго этнасу, якія ўвесь час дыскрымінавалі беларускі этнас. Атрымліваецца, згодна з прапановай М. Сянькевіча, што крый Божа сумнявацца ў такой славянскай агульнасці, выкладаючы гісторыю Беларусі, хай лепей будзе прапагандавацца тэзіс з казкі Оруэла: «Усе жывёлы роўныя, але некаторыя жывёлы болей роўныя за ўсіх».
Зусім не прымаю прапановы скарачаць у адукацыі выкладанне ўсеагульнай гісторыі, каб нібыта даць болей часу іншым раздзелам гісторыі. Незразумела, пры чым тут памянёныя М. Сянькевічам «не матэматычныя разлікі, а пазіцыі агульначалавечых каштоўнасцяў і здаровага сэнсу». Бо менавіта агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы сэнс падказваюць ні ў якім разе не адмаўляцца ад адпаведнага ў адукацыі месца агульнай гісторыі. Менавіта таму славутыя папярэднікі сучасных адраджэнцаў В. Ластоўскі, браты Луцкевічы, Б. Тарашкевіч, А. Смоліч, А. Уласаў дасягнулі шмат чаго, што яны былі выхаваныя з добрымі ведамі ўсеагульнай гісторыі і іншых сапраўдных, а не ўяўных агульначалавечых каштоўнасцяў. За семдзесят апошніх гадоў мы так скарацілі выкладанне ўсеагульнай гісторыі, што страцілі ў адукацыі менавіта агульначалавечыя каштоўнасці міжземнаморскага і ў тым ліку антычнага свету, свету Блізкага і Далёкага Ўсходу, каштоўнасці заходняй цывілізацыі з яе прынцыпамі свабоды асобы. Гісторыя ў адукацыыі зведзеная да русацэнтрычнай яе мадэлі. У гэтай мадэлі сёння, напрыклад, сцвярджаецца, што Расея (з Беларуссю, як яе дадаткам) была б сама шчаслівай, магутнай і цывілізаванай, калі б не татара-мангольскае іга, Іван Жахлівы, Пётр Вялікі, нямецкае засілле, прыгнёт самаўладства, змовы масонаў і жыдоў, пераварот бальшавікоў, а зараз перабудова і дэмакратыя (патрэбнае падкрэсліваецца ў залежнасці ад сімпатый). Словам, павінныя ва ўсіх бедах хтосьці іншыя.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Гісторыя і міфы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.