Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па-першае, менавіта гэта сцвярджалі (толькі беручы не 1991, а 1917 год, як пункт адліку) тыя класікі марксізму-ленінізму, у духу якіх В. Сураеў абараняў сваю дысертацыю.

Па-другое, пра якое «Отечество» В. Сураеў гаворыць? Калі пра Расею — то гэта ягоная асабістая справа. Калі ж пра Беларусь, у якой ён жыве і працуе, то пры чым тут «появление другого (Отечества) — хорошего»? Хутчэй за ўсё аўтар проста не разумее, што Беларусь не «появлялась ані ў 1991 годзе, ані ў 1919 годзе (як сцвярджалі семдзесят гадоў ягоныя калегі — гісторыкі партыі), а існавала як дзяржава стагоддзямі да таго, пакуль яе існаванне не было перапыненае агрэсіяй чужой дзяржавы, якое ягоны аўтарытэт Ул. Ленін характарызаваў так:

«Курляндыю і Польшчу (маецца на ўвазе Рэч Паспалітая. — В. Г.) яны разам дзялілі, гэтыя тры каранаваныя разбойнікі (расейскі, прускі і аўстрыйскі манархі. — В. Г.). Яны дзялілі сто гадоў, яны рэзалі па жывым. І расейскі разбойнік урваў болей таму, што быў тады мацнейшы» [124].

І далей у В. Сураева не абышлося без перакручванняў тэксту свайго апанента. А. Грыцкевіч прывёў прыклад імперскага мыслення аднаго беларускага чытача, у якога камуністычная прапаганда і сістэма адукацыі сфармавалі комплекс падданага імперыі. Гэты чытач надта абураўся з нагоды таго, што «наш» (!?) урад збіраецца аддаць Японіі паўднёвыя Курыльскія выспы. «Наш» — гэта значыцца расейскі ўрад Ельцына-Гайдара. А В. Сураеў падносіць гэтыя словы, нібыта, маўляў, беларускі чытач перажывае не за «ўрад», а за «братский русский народ».

Для прыхільніка «единонеделимой» імперыі магчымасць страціць чужыя, захопленыя паўстагоддзя таму выспы ўяўляецца гістарычнай катастрофаю. Тыя ж, хто гэтага не прызнаюць, здаюцца яму хворымі на «историческое беспамятство». Сапраўды, лекар, вылечыся сам! Вылечыся ад сапраўднага гістарычнага беспамяцтва, а дакладней кажучы, ад гістарычнай няведы. Ды не абвінавачвай іншых у тым, на што хварэеш сам.

У гістарычную памяць такіх, як В. Сураеў, уваходзіць усё, што добра для імперскай дактрыны. Атрымліваецца якраз так, як у персанажа з аповесці Г. Сянкевіча «У пустыні і пушчы» цемнаскурага Калі:

«Той, хто з'есць карову Калі, робіць дрэнна; калі ж Калі з'есць чужую карову, гэта добра, надта добра»!

Чакаць жа ад гісторыкаў КПСС можна ўсяго, бо яны «колеблются вместе с генеральной линией партии», нават калі яна і распалася. Па традыцыі. Інакш не могуць.

Разгляданая нататка, даволі грубая і нетактоўная ў дачыненні да апанента, агрэсіўнасць яе аўтара толькі пацвярджаюць думку неартадаксальных беларускіх гісторыкаў аб збянтэжанасці пэўнай часткі выкладчыкаў гісторыі ў Беларусі (язык не варочаецца называць такіх, як В. Сураеў, беларускімі гісторыкамі), аб прыхаваным і час ад часу адкрытым супраціве новаму, аб суме па старых часах, аб імкненні захаваць былую фантомную, сфальшаваную, расейскацэнтрычную мадэль гістарычнай навукі і адукацыі Беларусі, аб боязі магчымай атэстацыі і верыфікацыі навукоўцаў, выкладчыкаў і настаўнікаў гісторыі.

У апошняй фразе свайго артыкула В. Сураеў выказвае меркаванне, што выйсце з крызісу гістарычнай навукі Беларусі «не лежит на пути замены сталинско-брежневских схем истории на другие, не менее догматичные». Па ягоным артыкуле не бачна, каб за год пасля абароны сваёй дысертацыі, напісанай паводле той сама сталінска-брэжнеўскай схемы гісторыі, якую ён нібыта адпрэчвае, ён здрадзіў гэтай схеме. З такімі людзьмі на гістарычныя тэмы няма сэнсу спрачацца. Яны ведаюць толькі тое, што ведаюць. У гэтым не віна іхная, а бяда.

Варта падаць яшчэ прыклад арыгінальнага падыходу да праблемаў выкладання гісторыі. Менскі настаўнік М. Сянькевіч выказвае прэтэнзіі да «Канцэпцыі гістарычнай адукацыі ў сярэдняй школе Беларусі», якую склала група гісторыкаў на чале з доктарам гістарычных навук М. Бічом [125]. За што? А за тое, што ў канцэпцыі «няма месца для гістарычнай адукацыі ў нацыянальнай школе рускім і ўкраінцам, палякам і яўрэям, літоўцам і латышам, татарам і ўсім тым…, каго беларуская дзяржава… павінна бараніць ад дэнацыяналізацыі, максімальна набліжаючыся да таго, як гэта робяць, напрыклад, у Швецыі. Тут вельмі клапоцяцца аб тым, каб кожнае дзіця вучылася роднай мове (вылучанамною. — В. Г.), каб у яго было пачуццё сваёй нацыі і сваёй сям'і. Калі ў школу трапіў хлопчык, які размаўляе на якой-небудзь зусім экзатычнай мове: яму будуць шукаць настаўніка і вучыць яго аднаго» [126].

Я не зразумеў, якое дачыненне мае пададзены М. Сянькевічам прыклад Швецыі да тэмы. Згодна з ім, там навучаюць дзяцей не гісторыі этнасу, да якога яны належаць, а іхнай мове. А гэта далёка не адно і тое ж.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x