Ідэалогія ня можа прымірыцца са сваёй натуральнай абмежаванасцю і імкнецца закамуфляваць яе. Для гэтага яна апранаецца ў тогу навукі. Канкрэтная ідэалогія абвяшчаецца адзіна навуковай. Адначасова адбываецца масіраваная ідэалагізацыя навукова-даследніцкай дзейнасці. Імкненне пераадолець практычную абмежаванасць вядзе да экспансіі ідэалогіі ў чужародныя ёй сферы грамадскага жыцця, да спробы ўсталяваць сваю ўладу над усімі формамі дзейнасці людзей.
Схільнасць ідэалогіі да дагматызацыі і перараджэння наўпрост звязана з яе абмежаванасцю і празмернымі прэтэнзіямі, ідэалогіі ўвесь час не стае карэктных аргументаў, таму яна шукае апору ў веры. А менавіта вера, некрытычнае ўспрыняцце ідэяў стварае фундамент дагматызму. Яна прадукуе бюракратычныя інстытуцыі і ўстановы, прызначаныя для яе культывавання і распаўсюджвання. Але, сфармаваўшыся, гэтыя ўтварэнні набываюць уласныя інтарэсы, часам супрацьлеглыя, якія не супадаюць з інтарэсамі тых сацыяльных групаў і пластоў, чыю ідэалогію яны павінны вызначаць.
Вось так ідэя беларусізацыі ў нашай краіне пад уплывам таталітарных бюрактарычных уладаў перайшла ў русіфікацыю, а прыязнае стаўленне да габраяў — у дзяржаўны нібыта неафіцыйны антысемітызм пад вонкавым выглядам антысіянізму і антыізраэлізму.
У выніку ідэалогія пераўтвараецца, выраджаецца, адрываецца ад сваіх сацыяльна-класавых каранёў і поўнасцю падпарадкуецца інтарэсам бюракратыі.
«Экспансіянісцкія схільнасці», якія нікім не стрымліваюцца, ператвараюць ідэалогію ў адзін з сама грубых палітычных інструментаў.
Камуністычная ж ідэалогія, а па сутнасці «квазіідэалогія» — гэта набор псеўдамарксісцкіх догмаў, якія асвячалі асновы таталітарнага рэжыму.
Ад часу напісання гэтае кнігі да падрыхтоўкі яе ў друк прайшло некалькі гадоў. Некалі аўтар спадзяваўся, што згубны для гістарычнай адукацыі беларусаў, ненатуральны імперскі, расейскацэнтрычны кірунак у выкладанні гісторыі зменіцца на іншы, карысны свайму народу.
Так не сталася.
Пачалася новая хваля русіфікацыі гістарычнае асветы ў Беларусі.
Хацелася б напомніць, што толькі гісторыя, якую выкладаюць з пазіцый сваёй, а не чужой нацыі, - адзін з галоўных гарантаў існавання народаў. Абарона гісторыі, тлумачанай з нацыянальнага гледзішча — бадай, найбольш просты спосаб нацыянальнага самасцверджання.
Майму і маладзейшым пакаленням гісторыкаў выпала складанае і адказнае заданне — адраджэнне сапраўдных гістарычных ведаў пра Беларусь і беларусаў. За нас ніхто гэтага не зробіць. Гэта наш абавязак і апраўданне нашага існавання на гэтым свеце. Не варта перакладаць гэты цяжар на плечы нашчадкаў. Можа быць позна.
Дык будзем жа ўпарта і самааддана працаваць у імя свайго народа, у імя найвышэйшых ідэалаў чалавецтва — свабоды і справядлівасці.
а. — айцец ам. — амерыканскі анг. — ангельскі аўстр. — аўстрыйскі бел. — беларускі браз. — бразільскі віз. — візантыйскі вял. — вялікі вуг. — вугорскі габр. — габрейскі грамад. — грамадскі гр. — грэцкі дзярж. — дзяржаўны
імп-р — імператар
імп-ца — імператрыца
іт. — італійскі кам. — камуністычны кар. — кароль кн. — князь куб. — кубінскі лет. — летувіскі літ. — літоўскі літар. — літаратурны літ-знавец — літаратуразнавец літ-р — літаратар маск. — маскоўскі н. — нарадзіўся нав-ц — навуковец нац. — нацыянальны ноўг. — ноўгарадскі ням. — нямецкі п. — памёр паліт. — палітычны парт. — партыйны псеўд. — псеўданім рас. — расейскі рум. — румынскі рэв. — рэвалюцыйны сав. — савецкі св. — святы укр. — украінскі уладз. — уладзімірскі усходнесл. — усходнеславянскі фаш. — фашысцкі франц. — французскі шатл. — шатляндскі швайц. — швайцарскі
Абалонскі, рас. публіцыст
Абацэдарскі Лаўрэн Сямёнавіч (1916–1975), сав. кам. гісторык
Аверка Стэфан (п. 1759), бел. летапісец
Авторханов А. гл. Аўтарханаў
Адважны Вінцук (Германовіч Я.) (1890–1978), бел. лі-т
Адорна (Візенгрунд-Адорна) Тэадор (1908–1969), ням. сацыёлаг
Алексютовіч Мікалай (1921–1967), бел. філосаф
Алеша (Олеша) Юрый Карлавіч (1899–1960), сав. пісьменнік
Альгерд (1296–1377), вял. кн. літ. З 1345
Аляксандр Неўскі св. (1200–1963), кн. оаўг. (1336–1351), вял. кн. уладз. (з 1252)
Аляксандраў Георгій Фёдаравіч (1908–1961), сав. кам. дзяяч і філосаф
Анішчык Аляксей (н. 1912), бел. грамад. дзяяч, эканаміст, літ-р (псеўд. Андрэй Чэмер)
Антановіч Іван Іванавіч (н. 1937), сав. кам. паліт. дзяяч і філосаф бел. паходжання
Читать дальше