Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У разгледжаных выпадках апавяданні лічацца міфічнымі, бо яны не адпавядаюць той паслядоўнасці падзеяў, якія вызначыла сучасная навука. Але гісторыя, што апісвае падзеі, не абмяжоўваецца грубым фіксаваннем шэрагу здарэнняў, якія адбываліся ў пэўным часе і ў пэўным месцы. Яна імкнецца высветліць іх значэнне і важнасць, зразумець іхны сэнс. Іншым разам выяўляецца, што значэнне, якое надаецца сучаснымі гісторыкамі гістарычным падзеям, не супадае са значэннем, якое прыпісвае ім традыцыя.

Напрыклад, ангельскія бароны ў ХIII стагоддзі дамагліся ад каралёў пэўнага абмежавання правоў кароны. Аднак яны лічылі гэта не «навіной», а ўсяго толькі вяртаннем ад «добрых старых часоў» караля ХI стагоддзя Эдуарда Спавядальніка, калі нібыта дзейнічалі «справядлівыя» законы. У існаванні Эдуарда Спавядальніка сучасныя гісторыкі не сумняваюцца, але яны не падзяляюць стаўлення баронаў да ягоных законаў як «добрых» і «справядлівых». Часы Эдуарда былі не залатым векам, а звычайнымі барбарскімі часамі, таму няма падставаў для той станоўчай ацэнкі, якую давалі ім бароны. Сучасныя гісторыкі з гэтай прычыны існаванне справядлівых законаў пры Эдуардзе Спавядальніку далучаюць да абсягу міфалогіі. У гэтым разе мы бачым, што міфічныя «справядлівыя» законы прыпісваюцца асобе, якая рэальна існавала.

Тое ж датычыць і ўзяцця штурмам Бастыліі ў 1789 годзе, адкуль нібыта былі вызваленыя «няшчасныя» вязні. Насамрэч у гэтай турме сядзелі звычайныя крымінальнікі — фальшываманетчык, кровазмяшальнік і да іх падобныя.

Пэўны час асобныя аўтары разважаюць пра міф «вызвалення Парыжа» ад гітлераўцаў. Зразумела, сам факт вызвалення сумневу не выклікае. Аспрэчваецца толькі інтэрпрэтацыя, якую надаюць яму тыя ці іншыя палітычныя партыі, значэнне, якое гэтыя партыі ў ім вышукваюць. Інакш кажучы, гісторыкі далучаюць да міфаў не толькі апавяданні, якія не могуць узгадняцца з гістарычнымі падзеямі, але таксама іх тлумачэнне, неадпавяднае гістарычнай рэальнасці. У якасці бліжэйшых да нас прыкладаў можна было б прывесці спрэчкі аб Варшаўскім паўстанні 1944 года [14] Варшаўскае паўстанне жніўня-верасня 1944 года супраць нямецкіх акупантаў, якія пры набліжэнні Чырвонай Арміі рыхтаваліся пакінуць Варшаву. Палітычная мэта паўстання — самастойнае вызваленне сталіцы краіны, каб падпольная законная ўлада паспела стварыць свае структуры, пакуль СССР не навязаў сваёй улады ўсёй краіне. Пад час гераічнага паўстання савецкія войскі спынілі дзеянні супраць гітлераўцыў, чакаючы, пакуль тыя не задушаць паўстанне. Пад час гэтай акцыі загінула блізу 200 тысяч палякаў, цалкам была знішчана Варшава. Гэта была палітычная параза палякаў. Але яна ўспрымала намеры савецкага кіраўніцтва далучыць Польшчу да СССР і задушыць неадначасовыя выступы масаў палякаў супраць камуністычнага кіраўніцтва (1956, 1968, 1970, 1976, 1980–1981 гг.). Для крытыкаў паўстанне было актам роспачы перад стратаю шанцаў на незалежнасць, для прыхільнікаў — актам найвышэйшага служэння Айчыне, доказам таго, што польская прага да вольнасці не знішчаная. , аб забойстве польскіх афіцэраў у Катыні [15] Па вясне 1940 года НКВДысты замардавалі ў Катыні (пад Смаленскам) ды іншых месцах 15 тысяч інтэрнаваных пад час уваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы афіцэраў Польскага войска і мабілізаваных у войска лекараў, навукоўцаў, юрыстаў, інжынераў, святароў, настаўнікаў; мэта гэтага знішчэння — пазбаўленне польскай нацыі эліты, каб у далейшым не было каму ачоліць супраціву камунізацыі Польшчы. , жыхароў Беларусі ў Курапатах [16] У 1937–1941 гадах у Курапатах (лесе пад Менскам) НКВДысты штодня забівалі людзей. Курапаты былі адкрытыя Зянонам Пазняком і ягонымі аднадумцамі. Савецкія падлікі давалі лічбу 102000 ахвяраў бесчалавечнага рэжыму, але даследнік падаў для ўсяе зоны расстрэлаў лічбу 250000-300000 ахвяраў. Вакол Менска было яшчэ пяць такіх страшных мясцінаў, не кажучы ўжо пра абласныя, і раённыя цэнтры. Прыхільнікі таталітарызму ў розныя часы беспаспяхова спрабавалі давесці, нібыта там гітлераўцы растрэльвалі габрэяў, або НКВДысты — асобаў, што супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Але нават Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь пацвердзіла першапачатковую версію гэтай справы [56]. .

Калі мы хочам карыстацца крытычным метадам, мы павінны правільна ацэньваць ягоныя магчымасці. Бадай, не варта цалкам падпадаць пад ягоны ўплыў. Дзякуючы даследванням нашай эпохі мы асэнсоўваем і абавязковыя запатрабаванні розуму і абмежаванасць гістарычна-крытычнага метаду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x