Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У вузкім значэнні этнолагаў міф — гэта апавяданне пра багоў і іхныя ўчынкі, пра пачаткі свету, пра паходжанне рэчаў, з'яваў, установаў. Пачатковая, асноўная якасць міфа — вера ягоных носьбітаў у суцэльную верагоднасць міфічнага апавядання.

Згодна з меркаваннем Бэскама, міф ёсць празаічнай аповесцю, што ўзнаўляецца грамадствам, якое лічыць яе праўдзівым паведамленнем пра падзеі сівой мінуўшчыны. Этнолагі зважаюць на тое, што міфічныя здарэнні, якія развіваюцца ў часе, складаюць структуру, стасоўную адначасова і да мінулага, і да сучаснага, і да будучага. У выніку міф — гэта ўяўленне існай і нязменнай (спыненай) рэчаіснасці [50].

Апісваючы паходжанне элементаў свету, міф аднолькава тлумачыць іх структуру і надае ім сэнс. Паходжанне чагосьці з міфічных часоў складае найвышэйшы сэнс, які не патрабуе ніякіх дадатковых абгрунтаванняў. Міф непасрэдна мадэлюе і асвячае прынцыпы жыцця адзінкі і грамадства, падаючы прызнаныя дадзеным грамадствам узоры паводзін. Міфічны час — эпоха першых і з гэтай прычыны ўзорных рэчаў.

Другое, пашыранае, разуменне міфа прыводзіць да прызнання яго своеасаблівага спосабу бачання і адчування свету. Ён можа праяўляцца не толькі ў тыповай міфічнай аповесці, але таксама ў іншых формах, напрыклад у песнях. Такое тлумачэнне міфа датычыць, як правіла, першабытнага грамадства, яго своеасаблівага ладу мыслення, які звычайна называюць сімвалічным.

Такое мысленне канкрэтнае, з крайняй антрапамарфізацыяй свету. Пашыраным паняццем міфа карыстаюцца галоўным чынам даследнікі першабытных культур. Дзеля аналізу гістарычных міфаў, якія функцыянуюць у сучасных грамадствах, яно, хутчэй за ўсё, малапрыдатнае.

Большае значэнне мае ў гэтым разе абагульненае паняцце міфа. Яго аднолькава можна аднесці як да першабытнага, так і да сучаснага цывілізаванага грамадства.

Чаму ўзнікаюць міфы. Міфы паўстаюць з натуральнай патрэбы чалавека мець цэласную і асэнсаваную карціну свету, з патрэбы бачыць свет як працяглае існаванне, з патрэбы верыць у трываласць людскіх каштоўнасцяў.

Абагульненая канцэпцыя міфа звязвае гэтае паняцце з акрэсленым уяўленнем з'яваў мінулага, сучаснага або будучага. Найбольш пашыраным крытэрам, які адрознівае міф ад іншых уяўленняў ці поглядаў, ёсць ягоная аб'ектыўная памылковасць. З уяўленнем міфа звязана таксама моцная адзінкавая або калектыўная вера ў ягоную сапраўднасць, дзякуючы чаму ён функцыянуе як фактар, што вызначае пазіцыю і паводзіны дадзенай асобы ці калектыву і спосаб успрымання імі рэчаіснасці. У гэтым сэнсе тэрмінам «міф» можна абыймаць розныя формы калектыўнай і індывідуальнай містыфікацыі, такія, напрыклад, як палітычная ідэалогія, стэрэатыпы (нацыянальныя, расавыя, рэлігійныя), мода, прапаганда, рэклама, папулярызацыя кіназорак, спартсменаў, «міс» краінаў, кантынентаў, свету і г. д. [51]

Да асноўных якасцяў зразуметых такім чынам міфічных уяўленняў належаць эмацыйнасць, нарматыўнасць, апераванне сімвалічнымі клішэ, рытуалізаванымі паводзінамі.

Мірча Эліядэ разглядае міф як рытуалізаваны ўзор паводзінаў. Напрыклад, міф «пакутніцтва і барацьбы за лепшае жыццё», што існуе ў сучасным грамадстве, выводзіцца з традыцыі першаснага хрысціянства. Узоры барацьбітоў-рэвалюцыянераў, якія йдуць на смерць дзеля дабра народа, выходзяць з архетыпу святых і пакутнікаў.

Узор пакутніцтва і барацьбы амбівалентны, двухсэнсоўны. З аднаго боку, ён узаконьвае сістэму, уладу, а з другога боку, легітымізуе барацьбу супраць іх. Гэты ўзор вырастае з паняццяў, характэрных для тых грамадстваў, якія паходзяць з вёскі і прадстаўнікі якіх цярпелі пакуты, пакуль не прыстасаваліся да іншага асяроддзя і не ўладкаваліся ў ім, якія вялі барацьбу за сваё існаванне ў гэтым асяроддзі, бо страцілі ранейшыя суседскія сувязі і традыцыйныя ўзоры паводзін.

З ходам урбанізацыі і індустрыялізацыі гэты ўзор мусіць саступіць месца нечаму іншаму. Бо задоўжаная прапаганда яго можа быць самагубнай.

Другі прыклад калектыўнага міфа — гэта ідэалізацыя разбойніцтва і рабунку. Яна пашыралася таксама пасля пераезду вясковых жыхароў у гарады, надаючы годнасць іхнай мабільнасці і ў пэўнай ступені прадпрымальнасці, актыўнасці. Зараз, са спусташэннем вёскі і стратаю традыцыі працы на зямлі, ідэалізацыя рабунку мусіць сустрэць супраціў этнолагаў і гісторыкаў.

Нам варта шукаць тыя ўяўленні, якія надаюць годнасць менавіта традыцыі грунтоўнай працы, — менавіта яна і выратуе люд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x