Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён не чакаў майго адказу. Ды і што я магла сказаць? Узяў, пагладзіў хусцінку — лёгка, кончыкамі пальцаў.

— Перадайце прывітанне вашай дачцэ. Калі б не яна... Я пра многае пастараўся б забыцца. А так... Вы не ўяўляеце, як важна не забывацца. Хаця і надта ж хочацца гэтага, таму што, забываючы, лягчэй жывеш. Вы разумееце, што я кажу? Можа, і не. Ну, гэта і няважна. Галоўнае, каб Люся засталася жыць. Такія, як яна, павінны жыць! I ўрэшце, скончыцца ж некалі вайна...

Я разумела, чаму ён пакутуе. І, можа, калі б пасля вайны прыехаў да нас, прыняла б яго, таму што ён хаця стараўся быць сумленным чалавекам; праўда, там, дзе ён быў, сумленным быць было немагчыма. Ды толькі ён не прыехаў, можа, і яму не суджана было захаваць жыццё, за якое так тросся! Усё-ткі адчуваўся ў тым чалавеку нейкі надрыў, нейкая стомленасць. Можа, яна яго і падкасіла ўрэшце, хаця выжыць яму хацелася. Люсі таксама хацелася, толькі не выжыць, а — жыць...

Адзіная дзяўчына ў атрадзе, яна піколі не гаварыла, як гэта нялёгка. Ужо крыху пазней нехта з хлопцаў успомніў пра поўху, ад якой распухла шчака, а другі нехаця расказаў, як давялося яму хапаць за рукі ганарліўца, які ў гневе і крыўдзе хапіўся за пісталет. Камандзір атрада, калі даведаўся, закрычаў адно: «Гнаць яго з атрада!» Але пасля неяк усё сціхла, таму што, кажуць, хадзіла за яго прасіць сама Люся. З таго часу ўсе і зразумелі, што Люсю трэба ўспрымаць толькі як сястру ці баявога таварыша — не іначай. Але ж маладосць ёсць маладосць. Часта я бачыла, якія былі вочы ў іх, гэтых хлапчукоў, якія сталелі так хутка і неверагодна. Але толькі пасля вайны, раздумваючы над усім, зразумела ў поўнай меры, чаму нікому не гаварыла Люся і нікому не паказвала свайго пачуцця да таго русявага ўкраінца, чаму ніхто амаль не ведаў пра іх сяброўства, і толькі смерць усё высветліла і расказала. Прыгожая была мая дачка, такая прыгожая, як быццам лёс назнарок адарыў яе ўсім, чым толькі магчыма — каб замяніць тое адзінае, у чым ёй было адмоўлена — у доўгім жыцці...

У апошні той дзень, перад боем, я не бачыла Люсю. Бачыў толькі бацька. Расказваў потым, як ішла яна ў світальным тумане ў чырвонай хусцінцы, як спявала, пераклаўшы ў фурманку кулямёт і дастаўшы адтуль сваю гітару, з якой амаль не разлучалася. Бацька будаваў мост, па якім пайшла яна ў той бой, у яго ўзяла грабеньчык, каб прычасацца: «Хачу быць прыгожай, тата. Заўсёды прыгожай, нават у смерці».

Адчувала яна, што не вернецца з-за ракі, з таго поля? Можа, і адчувала, бо надзела новую сарочку, па-новаму запляла косы. А спявала, як гаварылі пасля, так, што дрыжыкі прабіралі самых бывалых, ужо звыклых да ўсяго хлапцоў і мужчын. А пасля, як падыходзілі да поля, іх дагнаў камандзір і, саскочыўшы з каня, пайшоў побач з Люсяй.

— Чуеце, як вясной пахне? — сказаў ён, углядаючыся ў світанне, якое ніяк не пераходзіла ў дзень, як быццам сама прырода запавольвала непазбежныя гадзіны, якія ім яшчэ заставаліся. I Люся маўчала, а пасля, як схамянуўшыся, дадала:

— I перамогай.

...Многія словы і ўчынкі дачкі вярнуліся да мяне пасля яе гібелі, я даведалася пра іх, узважвала, раздумвала, як быццам вяртаючыся да тых дзён, калі мы жылі побач. I мне здаецца часам, што яна — адна з тых, хто прыходзіць на зямлю для таго, каб не даваць нам забывацца на тое, што чалавек — цудоўны. То не проста словы. Я выпакутавала іх, прыйшла да іх скрозь доўгія гады, сустракаючыся з многімі людзьмі, якія мне расказвалі пра яе. Многае я не ведала, хаця вырасціла яе, нарадзіла і сама пахавала, зведаўшы тое, чаго не дай бог зведаць нікому — перажыць сваё дзіця.

Прайшло столькі гадоў, ая і цяпер, прачыпаючыся перад світаннем, успамінаю пранізлівы, нейкі нялюдскі холад замерзлага яе цела, адчуваю ў пальцах тонкія палоскі рэбраў і нечакана жывы, слізгучы шоўк яе валасоў, якія распляліся і, здаецца, жылі — столькі прыгожай, гнуткай сілы і непакорства было ў іх, бялявых і топкіх! Яе знайшлі на другі дзень, прывезлі ў вёску, і дзень той абрынуўся на мяне, як ледзяная, непасільная гара, якая чамусьці так і не змагла справіцца са мною, з маім напаўмёртвым целам і амаль згаслай душой! Для чаго я засталася жыць? Не ведаю, але, значыць, засталася на гэтай зямлі недарэмна.

Падпольная клічка яе была, як я ўжо казала, «Ластаўка». Ёсць у нас павер'е, што птушка гэтая, селячыся ля хаты, прыносіць у яе шчасце. Таму так радуецца кожны, калі на хаце віе сваё гняздо птушка — такая лёгкая, імклівая.

Мая Людміла, мая ластаўка, напэўна, таксама нездарма нарадзілася ў нашай хаце. Мы з бацькам увогуле людзі звычайныя. Кароткае яе жаццё было маланкай, заранкай, што ўскалыхнула наша існаванне, напоўніла яго іншым, вышэйшым, сэнсам. Таму я і жыву так, каб апраўдаць гэтае ззянне, што ўварвалася ў нашу хату, дзеля таго, каб не адыходзіў ад нас той, другі, вышэйшы сэнс. Мы проста ўжо не можам жыць іначай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x