Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхаіл, весялун-сібірак, пад паглядамі якога млела не адна дзяўчына, асабліва калі на якой вочарынцы танцаваў свой каронны нумар — сербіянку, загінуў у Вераскаве. Расказвалі пасля, што ён адбіваўся так адчайна, што, калі немцы хацелі зняць з яго, мёртвага, скуранку, нейкі іх афіцэр не дазволіў, маўляў, няхай пахаваюць рускага смельчака ў тым, у чым ён апрануты. Тады яшчэ яны дэманстравалі сваім салдатам храбрасць нашых хлопцаў, відаць, каб паказаць, чаго вартыя перамогі над такімі, але ішлі месяцы, і пасля, у канцы вайны, здзекі чыніліся ўжо і з мёртвых — можа, якраз таму, што былі ашуканыя ўсе іх падзеі і заставалася толькі злосць і нянавісць да нас, няскораных.

Загінуў тут і другі. Міхаіл, камандзір атрада, былы курсант палкавой школы адной з часцей Чырвонай Арміі. Ён быў сур'ёзным, задумлівым, выглядаў старэйшым за свае дваццаць чатыры гады. I ўжо Люся расказвала неяк, што, калі яны аднойчы вярталіся ў атрад пасля бою, ён, дапамагаючы ёй выбрацца з мокрага снегу, раптам сказаў нечакана:

— Выжывеш, станеш настаўніцай — не забывайся: на дзяцей-сірот, Люся, ты многім можаш сагрэць жыццё.

— Чаму менавіта сірот, што табе прыйшло ў галаву? — запыталася яна здзіўлена.

— Таму што я сам дзетдомавец. Бацькоў сваіх нават не ведаю. А як дзецям патрэбна добрае слова, цеплыня чалавечая! — Ён падумаў, памаўчаў, а пасля, атрасаючы з кучаравых валасоў снег, дадаў: — Усім яна, цеплыня, патрэбная. А мы жывем у суровы час, мала яе навокал, адно толькі смерць ды кроў. А як хацелася б жыць па-добраму...

А праз тыдзень загінуў — загінуў у адным баі з Люсяй.

Разам з імі, у тым баі, загінуў і яшчэ адзін хлопец. Вясёлы, русы Віктар, аднекуль з-пад Кіева, быў тым адзіным чалавекам, з якім хацелася дачцэ маёй звязаць сваё жыццё. Можа — кажу «можа», бо і сама пэўна нічога не ведаю. Аб прыгожым сваім, крыху наіўным сяброўстве з ім мая Люся амаль не гаварыла, толькі неяк, у хвіліну шчырасці, ціха прызналася:

— Мама, мне здаецца, што гэта і ёсць мой суджаны. Але ж цяпор вайна, хіба можна думаць аб нечым іншым?

Я прамаўчала, хаця, пэўна, трэба было сказаць нешта ласкавае. Як жа скажаш тое ласкавае, калі першая, эгаістычна мацярынская, думка была: «А калі што здарыцца з ім, як жа Люся? Не, хай сапраўды пачакаюць!»

А чакаць ім ужо не было калі. Смерць ішла за імі, цікавала, выбірала, таму што яна любіць выбіраць лепшае, самае дарагое для нас... I, паміраючы ў партызанскім шпіталі, Віктар увесь час пытаўся ў медсястры, ці жывая Люся, забываючы, што пытаўся аб гэтым хвіліну назад:

— Скажыце, скажыце праўду!

Медсястра паўтарала, што яна жывая. Адкуль магла яна ведаць праўду? Віктар страціў прытомнасць у той момант, калі нахіліўся пад параненай Люсяй, а куля ўдарыла яго ў шыю, і ён упаў у мокры снег, а пасля поўз па полі, ужо без памяці, нібыта стараючыся дагнаць каня, які спалохана гойсаў па полі з санкамі, дзе ляжала яна, таксама, відаць, яшчэ жывая. Яе ўжо вывозілі з поля бою і вывезлі, але баец, што трымаў у руках лейцы, упаў мёртвы, і Віктар, спрабуючы прабіцца да яе, параненай, кінуўся ў поле, забыўшыся на вогненны шал, што бушаваў навокал...

— Люся — жывая? — пытаўся ён, і медсястра, хаваючы слёзы, адказвала, час ад часу адыходзячы да другіх параненых:

— Жывая, Віктар, жывая. Яе вынеслі...

Усіх іх бачу перад сабой, гэтых хлопцаў. Розныя, яны былі ў нечым вельмі падобныя, можа, тым, што ляжала на іх тварах суровая пячатка адказнасці. Маладыя, яны ўзвалілі на сябе цяжкую ношку — адказваць за жыццё іншых — і, канечне, павінны былі адчуваць сябе старэйшымі. Але ж якія на самай справе былі яны маладыя!

— Осіпавіч, дайце сваёй дачцэ добрага наганяю! — казаў мужу камандзір атрада, сустракаючыся з намі.— Лезе наперад, у самае пекла. Што ёй, жыць не хочацца?

Не, ёй хацелася жыцьі I іншым таксама. Помніцца, як Віктар, бянтэжачыся і гледзячы ўбок, папрасіў аднойчы, каб пашыла яму кашулю з белага парашутнага шоўку.

— Што, прыгожым хочаш быць? — узяла я белы мяккі кавалак. Хацелася пажартаваць, што для будучага зяця пастараюся, але глянула на яго твар і змоўчала. А ён адказаў толькі:

— Хачу.

Канечне, ён хацеў быць прыгожым, жаданым! Хацеў, таму што быў такі малады, таму што кахаў. Я пашыла яму кашулю — мяккі шоўк нібы абвіваў яго плечы, надаваў твару нейкае асаблівае святло. У ёй пайшоў ён у свой апошні бой, у ёй яго пахавалі...

Я не была на тых хаўтурах у Налібоцкай пушчы. Тут, пад самай Любчай, хавалі іншых — двух Міхаілаў. У аднаго твар быў гнеўным, суровым, нібыта ён яшчэ камандаваў, кіраваў боем. У другога — спакойным, адрачоным, бледным, а зверху падаў і падаў снег, і я з жахам глядзела, як падаюць і падаюць уніз сняжынкі, не таючы на твары, а нібыта камянеючы... Мы ведалі, што нашы адступілі, што Люсі няма ні сярод жывых, ні сярод мёртвых. Апошняе, што бачылі партызаны,— неслася ў снежным кругавароце падвода, у каня былі ашалелыя, невідушчыя вочы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x