Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз адчыненую фортку патыхала маладым, здаровым марозцам, яблыневай гнільцой — сёлета шмат нападала яблыкаў, не было часу іх падбіраць. Было чутно гудзенне тралейбусаў і зрэдку — вострае, рэзкае скрыгатанне трамваяў. Ціхая іх вулачка ўтыкалася ў вялікую гарадскую магістраль, але яе ўсё не зносілі, як было колькі разоў абяцана, і, нібыта ў вёсцы, з раніцы над хатамі калыхаліся стаўбуны белага дыму, звінелі вёдры ля водаправоднай калонкі, гучна гакалі сякеры.

У хаце — вялікай, прасторнай, якую дзед стаўляў адразу пасля вайны — крыху дзіўнавата выглядаў мяккі румынскі гарнітур, цёмная шыкоўная сценка з пазалочанымі завіткамі, крэслы і канапа, якімі былі застаўлены два пакоі, асабліва калі заходзіш у іх з кухні, дзе мясцілася белая вясковая печ, у кутку тоўпіліся няхітрыя прылады вясковага жыцця і на паліцах стаялі вышараваныя да бляску чыгуны. Дзед цэлымі днямі нешта рабіў, шараваў, майстраваў. Антон жа, прыходзячы са змены, браўся яму памагаць, хаця і бурчаў на старога, якога ніяк не могуць прыцішыць немалыя ўжо гады... Восем гадоў назад дзед быў цішэйшым, ён скардзіўся на пячонку, хандрыў, патроху выпіваў з равеснікам сваім дзедам Грышкам. Пасля няшчасця з дачкой у ім як развярнулася нейкая новая спружына, і ён, запрэгшыся нанова ў штодзённыя хатнія клопаты, хадзіў заклапочаны, але бадзёры і, не сціхаючы, церабіў Антона: давай, вязі, рабі.

Заслаўшы ложак, дзед прысеў да стала і, як аб чым староннім, запытаўся:

— Чаго яна прыходзіла?

— Так,— неахвотна адказаў Антон. Ён ужо ведаў, што, нягледзячы на непрыязны голас дзеда, уласную крыўду і ўсё, што адбылося некалі паміж ім і Кацяё, ён прыйдзе на іх старое месца ў недалёкі парк. Парк гэты хутчэй нагадваў лес, сцежкі, што віліся паміж высокімі, але чэзлымі таполямі, былі з бакоў густа зарослыя травой, пракладзеныя як папала, высокі бур'ян шалясцеў паміж дрэвамі, і густа пахла маладой крапівой у майскія дні, калі шэрыя кроны таполяў расцвіталі зялёнымі карункамі маленькіх ліпкіх лісточкаў.

Яны самі садзілі гэты парк — тады на яго месцы была пустэча, хмыз густа рос над балотцамі, у якіх летам гудзела бозліч камар'я, мошак. Неяк вясной сюды прыйшло мноства машын, балотцы былі закіданы пяском і торфам, і школьнікі з бліжніх школ садзілі маладыя тапалёчкі ў загадзя прыгатаваныя некім лункі. Яны тады былі васьмікласнікамі, і якраз там Каця, неяк ноўпрыкметку падышоўшы да яго, калі ён выбіраў з купкі саджанцаў танклявае дрэўца, праспявала крышку насмешліва, але з выклікам:

— Будзеш сюды да мяне на спатканні прыходзіць...

— Яшчэ чаго! — буркнуў ён зняважліва, але чырвань так і пыхнула па твары.— Смаркачка ты яшчэ, каб пра гэта думаць!

— Будзеш! — ужо грамчэй заявіла Каця, і карычневыя яе вочы звузіліся і заблішчалі, як у раззлаванай кошкі, а хлопец сумеўся, пакруціў галавой і, падхапіўшы свой саджанец, хутчэй павалок яго да прыгатаванай лункі.

Каця была тады ў палітэчку, дзве латкі — амаль што непрыкметныя — былі пастаўлены Антонавай маці, на нагах у яе былі матчыны, амаль новенькія боцікі, а на галаве, ледзь насунутая на густыя каштанавыя валасы, чырванела шапачка — яе звязала Каця вечарамі зноў жа пад наглядам Антонавай маці, калі прыходзіла да іх рыхтаваць урокі.

Прыходзіла яна часта — Каця жыла з айчымам і маці, у сям'і выпівалі, часта сварыліся і нават біліся. Тады дзяўчынка ўцякала з дому і прыбягала да Антонавай маці і дзеда — жылі яны непадалёку. Бывала, што па Кацю прыходзіла маці — ускудлачаная, яна плакала ў кухні п'янымі слязьмі і скардзілася на сваё жыццё, а дачка, стаіўшыся, як звярок, цікавала за ёю быстрымі, злымі вочкамі і чмыхала ў самых трагічных мясцінах матчыных скаргаў. Тады тая перапыпяла гаворку і спрабавала злавіць дачку і, калі ёй гэта ўдавалася, цягала тую за густыя каштанлвыя кудзеры і лаялася, а Антонава маці бараніла дзяўчынку...

Усё гэта ўспамінаў Антон, калі надвячоркам ішоў у парк, да густога бярозавага гаёчку наводшыбе, там, дзе глуха цямлела агароджа вайсковай часці і, амаль непрыкметныя з дарогі, стаялі тры пні — іх чамусьці не выкарчавалі пры расчыстцы, калі засаджвалі тут новыя дрэўцы. Месца тое даўно прыгледзела Каця і, тайком прынёсшы некалькі бярэзінак, высадзіла іх навокал. На паўнеба гарэла ласкавая ружовая зара, і дзіўны мяккі водсвет клаўся на пажоўклыя, амаль без лістоў бярозкі, на высокую бурую траву, на вільготныя пні, што трохі адблісквалі ў жаўтаватым святле, як рыбіны, што плывуць у светлай вадзе вялікай ракі... Антон агледзеўся. У парку амаль нікога не было, тут бывала людна толькі ў выхадныя дні, а звычайна блукалі закаханыя пары ды шамацелі па кустах выпівохі. Сёння ж і зусім было пустэльна, ад таго самотна. Ён выняў два лісты цыраты, паслаў на пнях. На вялікім, які ўзвышаўся над другімі, як стол, паслаў газету, паставіў бутэльку шампанскага і дзве пластмасавыя чаркі. Усё гэта — і белыя непразрыстыя чаркі, і лёгкія відэльцы, якія займаюць мала месца, і дзве талеркі з фольгі, у якіх звычайна трымаюць заліўное,— засталося ад тых часоў, калі яны з Кацяй бесклапотна ездзілі на электрычцы на прыроду, хаця на іхняй вуліцы той прыроды было — хоць захлыніся, вандравалі ў выхад-ныя па аселіцах горада ці з'язджалі ў якое запаветнае месца. У вобласці такіх гарадкоў і раённых цэнтраў з гістарычнымі мясцінамі было нямала. Тады, пасля дзесяцігодкі, калі Каця паступіла ў гандлёвы тэхнікум, а ён пайшоў на завод, яны рашылі пачакаць з год, а пасля жаніцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x