Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Заглядаю за кулісы. Вось і прыходзяць першыя гледачы. Заўсёды ёсць дзеці, якія не могуць уцярпець і прыходзяць у тэатр ледзь не за гадзіну. Яны ходзяць па фае, стараюцца зазірнуць за кулісы, нешта выглядзець — магчыма, спадзяюцца ўбачыць «жывога», не загрыміраванага акцёра, чыя фотакартка прыглянулася ім у фае. Зазіраю ў залу. Яна ўся малінавая — крэслы абабіты малінавым плюшам, сцены пад тон. Перад пачаткам дзятва будзе літаральна «кішэць» тут — вёрткая, хуткая дзятва, у якой прагныя, цікаўныя вочы, якія хутка згасаюць, калі нецікава... I тады! У дарослым тэатры стрымае прывычка выседжваць гадзіны, прыстойнасць ці што іншае. У нас — ні намаганні білецёрак, ні гпеў пастаўнікаў — нічога не дапаможа, і ў першым жа антракце яны пасыплюцца ў гардэроб, як сыплецца з прарванага меха дробная бульба...

Калі мяне сюды прыслалі, я моцна гаравала. Хацелася ставіць сур'ёзныя рэчы, не менш чым трагедыі, ставіць Шэкспіра, Ібсэна, Чэхава. А тут — Пудзіла, Кот, Прынцэсы! Напачатку, рыхтуючы дыпломны спектакль, я з жахам глядзела ў залу, уяўляючы, што будзе, калі ім стане сумна на маёй казцы. Ішлі іншыя спектаклі, набліжаўся мой. I тут аднойчы ўбачыла, як крычалі яны на Бабу Ягу, як папярэджвалі чарговую Прынцэсу ад памылкі, як шчыра, да слёз, гаравалі над прыгодамі чарговага Прынца, успрымаючы ўвесь гэты прыдуманы, створаны намі свет,— і тады нешта перавярнулася ўнутры. I, як ніколі, спасцігалася гэтае вечнае імкненне чалавека жыць мастацтвам, якое падобна да крыку, што пасылаем мы наперад, каб услед за ім імкнуцца наверх нашага жыцця да таго, што ляжыць за ім. Адкуль у чалавека гэтае імкненне да вялікай ілюзіі, якое нібы дапамагае яму зжываць усе страсці і імкненні, што не могуць ажыццявіцца? Гэта, відаць, нарадзілася разам з чалавекам. I, шмат чытаючы пра дзяцей, не магла не страсянуцца ад здзіўлення: ды яны, аказваецца, спачатку ўспрымаюць свет па ўзроўні тэорыі Лабачэўскага — прасторава, і толькі пасля мы самі прывучаем іх успрымаць акружаючае, як прывыклі дарослыя, не звязваючы прастору і час. Дзеці малююць, і свет іх такі яркі і прыгожы, якім мы яго таксама ўжо не здольны бачыць... Як, як нам цяпер дастукацца ў тыя дзверы, што ўжо зачыніліся, як вярнуць страчаны рай?! Мужны, наіўны і бясконца глыбокі погляд дзіцяці, якое глядзіць на мяне скрозь залу...

— Багуміла Антонаўна, там з міністэрства! — гукае памочніца.

Адарваная ад сваіх думак, гляджу на яе, не разумеючы, пра што гаворка. Пасля адказваю:

— Дык правядзі іх на месцы!

— ?!

I тады, нібыта канчаткова прачнуўшыся, разумею: толькі мне належыць прымаць важных і патрэбных гасцей, правесці іх на самыя зручныя месцы, адкуль ім будуць найбольш бачныя мае ўдачы — альбо пралікі... Іду, праводжу гасцей на месца, прапускаючы мужчын наперад, бо сёння і тут я для іх не жанчына, а - работнік, і яны, гэтыя ветлівыя, але сёння халаднаватыя і чапурыстыя мужчыны, праходзяць першымі і важна садзяцца ў трэцім радзе, каб адразу ж паглыбіцца ў праграму, хаця ўсё, што там надрукавана, знаёмае для іх амаль гэтак, як і для мяне. А пасля шукаю маму.

Мама, у сваім чырвоным крымпленавым уборы, з закатанымі рукавамі, стаіць у пакойчыку буфетчыцы. З нершага позірку бачу, што наша буфетчыца, бой-баба, якую, кажуць, дзесяць гадоў не можа злавіць за руку ніводзін рэвізор, яўна спасавала перад мамай і ледзь пе адчытваецца перад ёю, як школьніца. Справа ў тым, што сёння пасля прэм'еры тут, унізе, павінна адбыцца нешта накшталт званага вечара, як кажуць, «а-ля фуршэт» (мама, дарэчы, так і не запомпіла гэтае слова, толькі пасмяялася, што народ будзе стаяць і глытаць ежу, маўляў, будуць усё рабіць на хаду, як цюцькі). Але яна затое выразна зразумела, колькі трэба бутэрбродаў і ўсяго, што заказана, на тую суму, якую я змагла наскрэбці са свайго сціплага бюджэту. (Дарэчы, мех з бульбай, як заўсёды, будзе мяне выручаць да палучкі.) I цяпер матуля, імгненна перамножыўшы ўсё ў галаве, выбівае з нашай буфетчыцы Лізаветы ўсё, чаго не хапае. Мама не проста ведае цану кожнай капейкі: яна літаральна адчувае яе жывую сілу, таямнічую здольнасць прыцягваць да сябе другія капейкі, мама — прыроджаны эканаміст, ды яшчэ такі, якому прыйшлося галадаць у цяжкія ваенныя гады, а ў пасляваенныя гарбом сваім збіраць на хату, карову, на нас траіх і ў дадатак яшчэ і на бацьку, які час ад часу вынырваў з загадкавых далячыняў сваіх паўночных адысей і вяртаўся дадому, падобна блуднаму сыну,— без рубля, але з абавязковым кульком цукерак для нас з сястрой і Валодзькі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x