Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што мы такога робім? Падумаеш, Казька! Глядзець моташна, як ён яе лашчыць! — смела сказаў ён, плюнуўшы скрозь зубы.

— Ён баязлівец, гэты Антак! Толькі з казой і дружыць! Вы яго не шкадуйце,— падтрымаў верхавода другі, што стаяў бліжэй да Антака.

Хлапчукі былі прыкладна роўныя, Антак жа — значна меншы, драбнейшы. Палінялая кашуля на ім была акуратна зашпілена на ўсе гузікі, з каўняра тырчала худая незагарэлая шыя, і ўвесь ён — ціхі, нейкі прыгладжаны — быў поўнай процілегласцю іншым: у аднаго на калене была глыбокая свежая драпіна, адкуль сачылася кроў; на другім калене штаны былі таксама парваныя. У другога на клятчастай кашулі чарнела тлустая мазутная пляма. Старэйшы, з крутой цыганскай шавялюрай, быў увогуле толькі ў абтрапаных школьных штанах, і загарэлы хлапечы торс яго быў спярэшчаны белаватымі блізнамі.

— Эх ты, знайшоў з кім ваяваць! — дзяўчына цяпер звярталася толькі да яго, таму што адчувала ў хлапчукоў упартую гатоўнасць на супраціўленне.— Давайце я вас лепей цукеркамі пачастую, а маленькага не чапайце,— сказала яна і шчоўкнула замком, але разлік яе аказаўся правільным: завадатар спрэчкі з пагардай глянуў на сумку і, махнуўшы рукой, згадзіўся:

— Ладна! Пайшлі адсюль, не будзем чапаць... маленькага!

Ён зарагатаў, пайшоў прэч, але абярнуўся і зморшчыўся, дражнячы Антака. Хлопцы пакорліва паўтарылі за ім грымасы, пасля ўсе яны пайшлі да струхлелага мастка, што злучаў гарадзішча з вулачкай, якая адна і вяла да гары.

Антак стаяў, не ўздымаючы галавы. Каза цяжка падышла да яго і асцярожна парнула ў бок. Вочы ў яе былі журботныя, нібы яна разумела ўсё, што адбылося, і цяпер вінавацілася перад гаспадаром за сваё бяссілле. Парнуўшы, яна пацерлася рагамі аб ягоныя сцёгны, але хлапчук толькі таргануў галавой і адвярнуўся. Тады, абышоўшы кола, яна ізноў ціха торкнулася ў ягоны жывот і зазірнула ў твар.

— Што ж ты яе крыўдзіш? — дзяўчына ўсміхнулася і, дастаўшы цукерку, зняла з яе абгортку і працягнула Казьцы, але тая не варухнулася; па-ранейшаму жалобна і нерухома яна глядзела на Антака, зваляная барада яе дробна трэслася.

— Яна ж невінаватая! — дзяўчына гаварыла ў спіну хлопчыка, гаварыла мякка і нецярпліва. Нешта перашкаджала ёй узяць і пайсці адсюль, і хацелася супакоіць сваё сумленне, а пасля бегчы на плошчу. Максім мог прыехаць раней, а кожная яе гадзіна была цяпер злічана, дый цэлы месяц яны не бачыліся, з таго часу як скончылася сесія ў інстытуце, Максім паехаў дадому, а яе паслалі ў піянерскі лагер, дзе ёй працаваць яшчэ два месяцы, да самай восені!

— Ты чуеш мяне? Памірыся з Казькай! Ну, глянь на яе!

— Заўтра яны зноў прыйдуць... А яе нікуды больш не зацягнеш. Толькі сюды!

Ён сеў, усё не гледзячы на казу, і дзяўчына прысела перад ім. Па твары хлапчука паволі цяклі дзве мутныя кропелькі.

— Чаму ж бацьку не паскардзішся? Або хто там у цябе ёсць?

— Няма ў мяне бацькі,— усхліпнуў Антак.— Толькі мама. Я Казьку баюся крыўдзіць: мама ейнае малако надта любіць. Я кожны дзень нашу ў бальніцу глячык...

Ён змоўк, рукавом выцер слёзы і, глянуўшы Наталі ў твар, дадаў нечакана:

— А вы, цёця, малако ад казы любіце?

— Я? — дзяўчына чамусьці збянтэжылася.— Я... ніколі яго не спрабавала, толькі чула, што яно нясмачнае. У магазінах жа яно не прадаецца,— нібы апраўдваючыся, дадала яна.

— Тады паспрабуйце,— проста сказаў Антак.— Тут пасудзіны няма, а то я проста тут падаіў бы Казьку. Пайшлі да нас, а? Цёця?.. Там Віцька чакае,— пасля паўзы дадаў ён.— Я ведаю... Нябось думае — я адзін назад пайду...

— Ну... як гэта — да вас? Што ты... I чаго ты іх так баішся, не разумею! — паспрабавала яна перавесці гаворку на іншае.

— Я не іх баюся... Я — за Казьку... У яе ж малако, а яны... А мамцы трэба выздаравець! Пайшлі, я вас вельмі прашу! Тут недалёка, пад гарой!

— Ведаеш... у мяне часу малавата,— яна зноў спрабавала адмовіцца.— А ты так адзін і жывеш?

— Адзін,— пацвердзіў Антак.— Бабуля нядаўна памерла, за мной суседзі глядзяць, па чарзе. Толькі зараз усе на працы. Пайшлі, га? Убачыце, малако ў Казькі смачнае. А як вас завуць, цёця?

— Якая ж я цёця? — засаромелася дзяўчына.— Я толькі першы курс закончыла, а завуць мяне Наталяй, так і пазывай, добра?

— Добра,— кіўнуў ёп галавой.

— Ну што з табой рабіць? Пойдзем. Толькі я на хвілінку...

Ён засвяціўся тварам, коратка свіснуў, і каза, узрадавана мэкнуўшы, подбегам заспяшалася ўперад, як здагадаўшыся, аб чым ішла размова. Наталя ішла побач з Антакам, скоса пазіраючы на ягоны засяроджаны профіль. Цёплы вецер лёгка раздзьмуваў кароткую льняную сукеначку, і яна, абцягваючы яе, з цьмяным пачуццём нялоўкасці і шкадавання глядзела на хлапчука, на яго старэнькую кашулю з акуратна пакладзенай латкай, на залаціста-русы віхор на ягонай галаве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x