Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Скажы, Антак, чаму ў вас...— Наталя запнулася, ад чаго конаўка яе, пастаўленая на каленцы, выплеспула цёплую пену прама на край сукенкі.— Так пуста, ці што? — закончыла яна цвярдзей.— Цяжкавата вам з маці ўдваіх, так?

— Гэта ўсё бабуля,— сумна адказаў Антак.

Наталя запытальна глядзела на яго, а ён задумаўся, толькі час ад часу адпіваў малако з кубка, і вочы яго ізноў былі бясколернымі, сумнымі.

— Бабуля мая... яна нейкая дзіўная была, і не злосная, а проста... нікога пе любіла. Толькі ў касцёл хадзіла. Цёця Ніна казала, што яна мамку ў труну заганяе, таму што, пакуль я не нарадзіўся, маме весялей жылося... А з-за мяне...

Ён замоўк, паглядзеў на яе рукі.

— Што ж вы малако не п'яце? Яго ў нас шмат, не бойцеся... Можа, горкае? Гэта з-за Віцькі...

— Не, Антак. Проста мпе трэба ісці. Мяне шукаюць, і я сёння еду. Я ж не з гэтага горада. ,

— Едзеце? — вочы хлопчыка ўспыхнулі.— А куды?

— Далёка. На другі канец Беларусі. Там мяне ўжо чакаюць. Столькі спраў, каб ты ведаў! Р

Яна ўжо амаль скардзіцца гэтаму малому, ёй хочацца гаварыць з ім, расказаць пра Максіма, але яна стрымліваецца.

— Калі вы едзеце? Можна, я праводжў вас?

— Ну што ты! — засмяялася Наталя.— Мой цягнік адыходзіць роўна апоўначы. Гэта калі на вашай вежы, той, што на плошчы, будуць біць куранты. Яны ж б'юць апоўначы?

— Б'юць,— ківае Антак.— Так грозна: бум! бім! Я тады мацней да Казькі тулюся.

— Ну вось. А калі ты прачнешся, я ўжо буду далёка...

— Далёка...— рэхам паўтарае Антак, і Наталя зноў чуе, як носіцца па вуліцах адзінокі матацыкл, і таму, не сустракаючыся вачыма з Антакам, яна спрабуе паставіць на стол некрануты кубак з малаком.

— Што ж вы! — голас у Аптака наліваецца крыўдай, і Наталя не вытрымлівае. Яна сядзіць і п'е казінае малако, ад якога патыхае гаркавым палыном — тым палыном, які расце на старым Замчышчы, прарастае са старажытных абпаленых камянёў, з зямлі, што спакойна прыняла ў сваё ўлонне і грозныя сцены, і мячы, і дзіды — і растварыла іх у сваім лоне. Наталя п'е, а Антак сядзіць побач і ўважліва глядзіць на яе — смешны хлопчык у выцвілай кашулі і сандалетах на босых нагах, з чорнай радзімкай на скроні, пад бялёсай выцвілай пасмай,— глядзіць сур'ёзна, нібыта яны абое, Наталя і ён, выконваюць нейкі дзіўны абрад, зразумелы толькі ім адным.

— Ну што ж, Антак. Бывай. Не сумуй тут. Чакай маму.

Ён сціснуў вусны, вочы ў яго сумныя, аднак Наталя ставіць кубак і ідзе, ледзь не сутыкнуўшыся на ганку з Казькай, якая ляжыць на пацямнелых дошках, падвярнуўшы пад сябе нагу і паклаўшы на другую рагатую галаву са стомленымі старэчымі зрэнкамі.

...На вуліцы нібы нічога не змянілася, аднак сонца схілілася да гарызонта, ля дамоў ляглі цені, а пясок ля вадакачкі ўжо суха хрумсцеў і пыліўся пад яе крокамі. Мацней пахла кропам і маладой бульбай ад гародчыкаў, што падступалі да самага Замчышча, дзе-нідзе спрабуючы ўзабрацца на гару.

Максіма яна ўбачыла адразу, як толькі выбралася на плошчу. Ярка-жоўтая нейлонавая кашуля, расшпіленая ледзь не да пояса, маляўніча выдзялялася на фоне брудна-белай сцяны універмага. Адной рукой ён трымаўся за руль вішнёвай «Явы», другой боўтаў перад сабой навюткім шлемам, што ззяў у водбліску апошніх праменняў, нібыта залаты шлем Ахіла, вось-вось гатовы ўзляцець на круглую стрыжаную галаву. Кашуля прыгожа адцяняла яго загарэлы хлапечы твар з цёмным румянцам і цёмна-зялёнымі вачыма.

Ён таксама ўбачыў яе, пажвавеў, затанцаваў на месцы, нецярпліва перахопліваючы руль дзвюма рукамі, нібы спяшаючыся хутчэй пасадзіць яе на матацыкл і везці хоць на край свету.

— Дзве гадзіны цябе шукаю! — закрычаў ён здалёк.— Дзе ты знікла? Праз хвіліну фільм пачынаецца, «Парыжскія тайны», там усе сядзяць як на іголках. Сядай! Пасля паедзем у матэль, там такі бар адкрылі! Гэта табе не што, а Захад. А заўтра...

— А заўтра не будзе, Максімка. Я еду праз шэсць гадзін, у поўнач. У мяне таксама білет... на цягнік.

Яна з усмешкай паглядзела на Максіма, як заўсёды, дзівячыся сама сабе ягонай неўтаймаванасці і лёгкасці, з якой ён прымаў жыццё, бесшабашна трымаючыся на самых крутых яго хвалях.

— Так?!— твар у Максіма расчаравана выцягнуўся.— Ты што ж, збіраешся пакінуць мяне, як Папялушка на балю? Не! Так не пойдзе. Білет заменім, і...

— I я ўсё роўна паеду,— мякка запярэчыла Наталя.— Ты ж мяне ведаеш. Дысцыпліна, дзеці. Як яны без мяне? А ты... Чаму я цябе вучыла? Знайшоў мадэрновы фільм...

— Ну, прапала мая галава!— весела зморшчыўся Максім.— Ты ўсё тая ж,— дадаў ён, перакідваючы нагу цераз сядзенне і ўключаючы запальванне.— Прын-цы-повая! Жыццё — яно не любіць, каб скавыталі, а ты...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x