Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я часта думаю пра так званую «святую» мацярынскую любоў. Мне не пашанцавала: самаахвярнасць і маёй мамы, і Антаніны Дзмітрыеўны была, як мне здаецца, накшталт любові Габсэка да сваёй ашчаднай кніжкі, куды ён паклаў бы ўсё да ацошняй капейкі. Цікава, як бы паводзіў сябе Габсэк, калі б ягонай ашчаднай кніжцы пагражала небяспека? Ці не так ціха і прыстойна аплёў бы ён павуціннем інтрыгі наіўную правінцыялку, як гэта зрабіла Антаніна Дзмітрыеўна? Ці не з такой бы палёгкай мармытаў эпітафію над прахам Гулякі і Прайдзісвета, якую сачыніла мама, стоячы на агромністых італьянскіх «платформах» перад пустой шафай; яны былі такія трывалыя, тыя «платформы», што не толькі нейкая там пустая шафа, але і землятрус у дзесяць балаў не збіў бы з ног іхнюю ўладальнііцу... Як цяпер бачу: ёй было ў той час... дванаццаць гадоў назад... ёй было сорак шэсць, але яна абхітрыла прыроду па крайняй меры гадоў на дзесяць, а можа, і болей, таму што і на той час у мамы быў жалезны страўнік, нервы, як сталёвыя каітаты, а фігура, як у выкладчыцы танцаў, і яна цвёрда стаяла на сваіх «платформах», а бялявая капа парыка разлічана спадала ёй на вочы, умела маскіруючы лоб, залішне пукаты для маленькага твару. Я сядзела на канапе, аглушаная і голасам, і грудай чамаданаў, якія завалілі ледзь не палову пакоя, і атупела адчувала, як з кожным раскатам бляшанага фальцэту выціскаецца з пакоя, з канапы, з кухні, дзе мы так любілі піць чай, прывід у пацёртых сініх джынсах, з жоўтымі пракуранымі пальцамі. «Можа, так лепей»,— стукнула ў скронях. Я думала пра тое, што дарэмна ўтрымліваць Юркаў прывід у нашай кватэры, ён не зможа існаваць тут, з намі ўсімі; тата, які ляжыць зараз у спальні на адным з ложкаў, выціснуў яго са спальні, а ў сталовай мы амаль што не бывалі: там стаяў сапраўдны гаспадар — гарнітур са светлай карэльскай бярозы, які мама не прамяняла на навамодныя паліроўкі. Цяпер кватэра пераставала быць музеем, маім маўклівым музеем, які я аберагала пасля Юркавай смерці як сваё апошняе прыстанішча, не дапускаючы сюды нікога ні з суседзяў, ні з аднакурсніц і сябровак.

— Я проста геній,— казала тым часам мама, і яе ружовыя шчокі ўздрыгвалі, а чырвань гневу і задаволенасці прабівалася скрозь тонкі грым.— Я паслухала сваёй галавы, а сэрцу, беднаму свайму сэрцу, загадала маўчаць. I не пісала табе, як быццам не ведала пра яго, гэтага... (Тут яна спахапілася і ўсё ж апусціла вейкі.) Пра твайго...

— Мамачка, не трэба.

Я сядзела, і мне бачылася грубая драўляная шкатулка, а прывід быў у дзвярах, і я баялася сустрэцца з ягоным позіркам, таму апускала позірк, а мамін голас біў і біў па галаве:

— I так і здарылася, ён такі не жаніўся. Абышлося без крапіўніку, ты можаш спакойна думаць пра будучае. Хаця ты і хавалася ад усіх, я даведалася... Як мне шкада, што я паддалася спакусе і паехала за тваім бацькам на цэлы год! Я вінна ва ўсім, цябе нельга было пакідаць, бо на такіх, як ты, мая дзяўчынка, на такіх і вешаюцца розныя прахадзімцы... О божа, даруй мне грэх, я такі не ўтрымала язык! Ну, гэты, твой, Смактуноўскі твой, ад якога засталася пустая шафа...

Юркі ўжо не было ў кватэры, а ў мяне не было сіл супраціўляцца бурнай мамінай пяшчоце. Я ўсё маўчала, а яна, пагаварыўшы гадзіны дзве і знямогшыся, ўсё ж рассцяліла канапу, распранула мяне, а мне здавалася, што я пустая знутры, як егіпецкая мумія, а мама песціць і трасе толькі «брэнную абалонку». Яна была спрабавала апеляваць да таты, але ён нешта прамармытаў, паклаў мне на лоб руку і зноў пайшоў да сваіх газет і да сваіх адказных думак, настолькі адказных, што пра іх ніхто з нас не ведаў, і мама засталася сам-насам з нялёгкімі мацярынскімі абавязкамі, тым больш нялёгкімі, што я тупела ад іх усё болей і болей, пакуль стома не адолела мяне канчаткова, і я заснула ўпершыню за многа дзён. Мамін прыезд сапраўды мяне выратаваў: яе клопаты былі такімі магутнымі, што гіпнатызавалі мяне, нібы труса, і я пакорліва глытала нейкія таблеткі, і здавала экзамены, і адпачывала ў Сочы, а праз пяць месяцаў пасля заканчэння інстытута прыйшла працаваць на студыю тэлебачання на Шабалаўку, таму што на кінастудыях хапала геніяў і без мяне. Выпадак звёў нас з Сярожам, але выпадак таксама ходзіць там, дзе яго чакаюць, а муж мой тады чакаў ад Масквы дзівосаў — не казачных, а рэальных: канешне, хіба магла параўнацца са мной, масквічкай, нейкая там правінцыялка, хіба магла кватэра і прапіска ў Маскве (добра, што ў апошпі момант у ім перасіліла развага, у Маскве ён не дабіўся б таго, што ў рэспубліцы) не спакусіць такога чалавека, як Сяргей?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x