Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Юркі перайначваецца твар, ён хітры і даверлівы. Ён выхоплівае з сумкі адзінае, што там знаходзіцца, апроч тэрмаса: новенькую махеравую кофту, крык моды, якім толькі што азвалася з-за мяжы мама (дзевяноста рублёў), і ўжо бяжыць з ёю за дзяўчатамі:

— Дзяўчаты, карыстайцеся выпадкам! Трыццаць рублёў — і ўся Хіва будзе ля ног уладальніцы!

Я скамянела гляджу, як нейкі таўстун перабягае дарогу і, адной рукой учапіўшыся ў пушысты ружовы махер, пачынае таропка адлічваць другой грошы, відавочна баючыся, каб Юрка не перадумаў. Я гляджу — а пасля плачу і кідаю ў худы, чорны твар свайго каханага ўсё, што можа падказаць распаленая сонцам і шкадаваннем фантазія:

— Авантурыст! Прахадзімец! Забыўся на сукенку і яшчэ японскі ліфчык — можа, таксама прапануеш, гэта ж таксама дэфіцыт?!

Юрка моўчкі цягне мяне ў бок аўтавакзала — за білетамі, але пры апошніх словах ён ажыўляецца, у стомленых сонцам зрэнках скачуць чарцяняты:

— А што?! На д'ябла табе ліфчык?

...Цётчыны рукі дрыжалі, яна працягнула іх да шкатулкі — да попелу, да жменькі попелу, што застаўся ад Юркавай усмешкі, ад яго касалапай, нейкай развінчанай паходкі, ад кашачых, доўгіх, чуйных пальцаў, ад тоненькага рубчыка, які пакінула на жоўтай ягонай шыі аперацыя горла! Ад хрыплаватага голасу, якім ён іграў у маёй душы, як на паслухмянай скрыпцы! Ад чорных пазногцяў, якія ён грыз, калі нешта абдумваў! Жменька попелу! Позна апраўдвацца за злыя словы, я не змяню той поўхі ў Хіве, я не ў сілах перайначыць ніводнай хвіліны!

— Адкуль вы ведаеце, што нам падсунулі ў гэтай скрыначцы?! I навошта мне — гэта?!

Жанчына схапіла шкатулку, а я смяялася далей і далей, нейкімі чэргамі смеху, усё даўжэйшымі і даўжэйшымі, ажно пакуль барвовае сонца на гарызонце не расплылося на ўсё неба і не кінулася на мяне. Я адбівалася ад сонца, а яно трымала мяне за рукі, пераварочвала, трэсла...

З «Хуткай» мяне выпусцілі раніцай, добра нашпігаваўшы нейкімі ўколамі, ад якіх я стала тупой і вялай, і ўціснулі ў сумку бюлетэнь на цэлы тыдзень. Я ішла па знаёмых вуліцах. Была такая ж ранняя вясна, гэтак жа калаціліся ад холаду голыя галіны каштанаў, зляжалае карычневае лісце ўмерзла ў ранішнія лужыны ў скверыках, і толькі сонца было новым у ружовых, блакітных і шэрых хмарках — яно было бляклым, нейкім нібыта пачарнелым і стомленым, і мне падалося, што яму, сонцу, надакучыла вось так — тысячагоддзе за тысячагоддзем — моўчкі назіраць за пакутамі людзей, за іх надзеямі і шаленствам, за іх дарэмнымі спробамі падпарадкаваць сабе час і абставіны. Каму і навошта было патрэбна, каб загінуў Юрка, а жыць засталася я? Калі ж гэта выпадкова, калі няма лёсу і яму не было наканавана загінуць так рана — то для чаго ўсе нашы парыванні, усё магутнае кіпенне жыцця?!

Юрка разбіўся, улазячы з пажарнай лесвіцы ў акно інтэрнатаўскага пакоя, ключ ад якога згубіла ягоная аднакурсніца, бяздарная травесці Ірэна Славуціч, якую я і цяпер час ад часу бачу на тэлебачанні, калі яна ва ўскалмачаным парыку і хлапчукоўскіх штанах іграе рамантычных юнгаў. Ёй і тады падалося рамантычным, што ў яе закураны, запылены рай амаль што з неба спусціцца анёл — з ясенінскімі кольцамі валасоў, з белазубай усмешкай чорціка, у квяцістай сацінавай кашулі, напрасаванай спецыяльна для паходу ў «Сучаснік», куды мы сабраліся на нейкія кантрабандныя кантрамаркі. Аднаго не ўлічыла гэтая рамантычная асоба — заледзянелага бляшанага падаконніка, за які не ўтрымалася чэпкая Юркава рука з жоўтай жуковінай на пракураным указальным пальцы.

Гэты пярсцёнак страшэнна раздражняў мяне спачатку. Юрка адсмейваўся, калі я патрабавала зняць яго, бо цвёрдае кольца мела прывычку ўпівацца мне ў костачку, калі Юрка размашыста крочыў, а я подбегам спяшалася за ім, трымаючыся за руку. Але аднойчы ноччу, калі шалёна выла за акном, і непагадзь абрушвала на сцяну прыступы дажджу і ветру, і мы туліліся ў цёмнай кватэры адно да аднаго, як кацяняты, ён расказаў пра тое, як іх, ленінградскіх дзяцей, вывезлі ў блакаду праз Ладажскае возера і бомба трапіла ў грузавік. Ён сядзеў каля выхавацельніцы, трымаючыся за яе рукі, і жанчына паспела прыкрыць сваім целам яго. і дзяўчынку ўперадзе. Калі Юрку выцягнулі з-пад выхавацельніцы, ён ніяк не хацеў выпусціць мёртвую руку, гэта зрабілі сілком, і ў цэпкіх Юркавых пальцах застаўся смешны псеўдазалаты пярсцёнак. Тады мне было дзіўна, што Юрка расказаў мне пра тое толькі ў хвіліну вялікай душэўнай блізкарці — ён, такі адкрыты і шчодры на сяброў! Пасля я зразумела: сапраўднае пачуццё не выносіць ні сведкаў, ні суддзяў; зразумела, калі бліжэйшыя ягоныя сябры пачалі дзівіцца, чаму гэта ціхманы, добры хлопец пачынае шалець, калі нешта скажуць пра мяне. Ён не выносіў, каб пра мяне гаварылі, ён не жадаў ні хвалы, ні хулы чужых. Сам суддзя і падсудны, ён выносіў прыгавор або прасіў літасці — і ўсё ж у нашым маленькім каралеўстве быў уладаром ён, а я пакорліва ішла і была шчаслівай, што магу трымацца за яго, што паступова ён робіцца апорай майго існавання, што ён — той камень, без якога не можа трымацца хата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x