Вольга Іпатава - Перакат

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Перакат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1984, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Беларуская паэтэса Вольга Іпатава вось ужо трэці раз выступае з кнігай прозы. Героі яе новых апавяданняў часцей за ўсё людзі маладыя, якія не так даўно ўступілі па сцяжыну самастойнага жыцця і стараюцца зрабіць нешта значнае, адметнае, не заблытацца ў складанасцях зманлівага лёсу. Спецыяльны раздзел прысвечаны далёкай мінуўшчыне. 

Перакат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пад вечар дзед Цімох прыцягнуў аднекуль відьготную сукаватую палку. Слабы пах сасновай смалы паплыў па пакойчыку, дасягнуў белага як палатно Васінага твару — і хлопчык прыўзняў цяжкія павекі і пацямнелымі, нетутэйшымі вачыма некаторы час назіраў за тым, як дзед, паставіўшы палку паміж ног, асцярожна рэжа пешта сваім бліскучым ножыкам. Зайшла ў палату Саша, пачала сварыцца, пасля, разгледзеўшы дзедаву работу, падабрэла і толькі наказала не надта паказваць кіёк у час абходаў ды не сыпаць на падлогу стружкі.

— Глядзі, чаго я табе зрабіў,— працягнуў на наступную раніцу дзед Цімох свой кіёк.— А, Васіль? Глядзі, цэлы заапарк. Цацку табе. А то, гляджу, зусім ты з намі засумаваў, малец.

На карычнева-мядзянай кары былі ўмела выразаны звяры і птушкі, а збоку, ніжэй,— яхідны профіль Сямёнавіча ў выглядзе ворана. Сямёнавіч быў настолькі падобны, што Вася слаба ўсміхнуўся, і дзед Цімох узрадавана зарагатаў, паказваючы свае старыя, сточаныя зубы:

— Ты толькі не паказвай яму,— ён кіўнуў на пусты ложак Сямёнавіча.— А то згрызе чалавек тую палку, як сухую кілбасу. I шкада яго. Чалавек усё-ткі!

— А гэта што? — праз сілу паказаў Вася на доўгую, дзіўную касцістую рыбіну, што размясціў дзед уздоўж палкі.— Хто гэта?

— Ага, разгледзеў! Заўважыў, значыць, што не падобная яна да іншых. Гэта, Васюта, самая старая рыбіна па Зямлі — асётра. Асяцёр балтыйскі. Ён часам да трох метраў даганяе, а вагой — да дванаццаці пудоў. Во як!

— Дзе ж ты яго ўгледзеў, дзед, асятра? — з'едліва загаварыў Аляксандр.— Я нешта не бачыў ніводнага...

— Адкуль табе бачыць? Яны толькі летам да нас заходзяць, і то ненадоўга, у Нёман альбо ў прытокі. А ў апошнія гады я таксама іх нешта не бачыў. Нішчаць іх людзі...

— Няўжо ў Нёман заходзяць? Чаго?

— Так ужо ім прырода загадала: нераставаць толькі ў прэснай вадзе. А ікра ў яго надта смачная!

— Ніколі я не бачыў асятроў,— разважліва загаварыў Аляксандр.— Ану, дай паглядзець, дзед!

— Гэта мая палка! — бяскроўнымі пальцамі ўчапіўся за палку Вася.— Мая! Я сам... буду глядзець.

— Ну, раз гаворыць «мая» — значыць, не памрэ пакуль,— скурчыўшыся, калюча засмяяўся Аляксандр. Яго бойкія вочы зацьмянелі.— Эх, даў бы я табе зараз, ды ўстаць не магу!

— Што вы ўсё: «памрэ — не памрэ!»,— дзед Цімох абцёр свае вусы, і Вася ўпершыню заўважыў, што яны не зусім белыя, а пракураныя і ад таго нібыта пазялёненыя.— Чаго яму паміраць? Ён яшчэ сваю пазыку не аддаў, не аддзячыў, значыцца, жыццю за тое, што яго на свет выправілі!

— Якая аддзяка, дзед? — пасмяяўся Аляксандр.— Смерць, яна ўсіх малоціць, не разбірае, аддае хто якія запазычанасці ці не. Скажам, мяне. Запраста магло кокнуць — а хіба мне на той свет так не церпіцца?

— Вось цябе жыццё і папярэдзіла, каб ведаў, што да чаго. Каб думаў — а як даўгі аддаваць будзеш? Як далей жыць?

— Скажаш... Што табе жыццё — гэта служба, ці што?

— Служба? Гэта ты добра сказаў, сынок. Калі ты ёсць на сваім месцы, карысць прыносіш — цябе на службе трымаюць. А не — дык ідзі на пенсію!

— А я... Што я павінен адрабляць? — ціха запытаўся Вася.— Чым, дзед Цімох?

— Адкуль я ведаю, малец? Я адно скажу: жыццё — яно кожнаму заданне дае. Як ні станавіся дубака — мусіш думаць: для чаго на свет прыйшоў?

— Ну, а Сямёнавіч нашто прыйшоў? — пасміхаўся Аляксандр.

— Сямёнавіч? Ну, пэўна, як воўк — каб людзі не адвучыліся бегаць. Чуў, нябось: зайцы і тыя без воўка бегаць не хочуць. Лянуюцца, хай на іх немач!

— Гэта хто воўк? — высунуўся з-за дзвярэй Сямёнавіч.— Ізноў, стары, брэшаш?

— Чаго мне брахаць? Можа, скажаш, і праўда не воўк? Нашто жонку мучыш? Кожны раз як прыйдзе — раве ад цябе. А кумпяк пашто кад коўдраю ясі? Усё роўна ні я, ні Аляксандр во... ні Васюта... кавалка ў цябе не возьмуць. Хоць папросіш — не возьмем.

— Папрашу, чакай! Вас многа тут. А чалавек — ён не для іншых, а для сябе жыве. Для сябе, зразумела?

У палаце запанавала маўчанне.

— Дзед Цімох, а дзед Цімох! — паклікаў Вася.

— Ну, чаго табе, хлопча?

— Ці праўду вы кажаце: пакуль не выканае чалавек свой абавязак — не памрэ?

Сямёнавіч адкрыў быў рот, але паглядзеў на дзеда — і змоўчаў.

— Нягож! — з перакананнем вымавіў дзед Цімох.— Ніколі не памрэ. Праўда, Аляксандра?

Аляксандр перавёў позірк з дзеда на Васю — і апусціў вочы.

— Само сабой.— I, з натугай паварушыўшыся, дадаў, заплюшчваючы вочы: — Каб жа ведаць, што там за абавязак!

...Упартая, злосная іскрынка жыцця ніяк не хацела згаснуць у худых, касцістых грудзях Васі Шкуцькі; нейкая таямнічая, не зразумелая для акаляючых сіла раздзьмувала яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вольга Іпатава - За морам Хвалынскім
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Ліпеньскія навальніцы
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Парасткі
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Задарожжа
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Раніца
Вольга Іпатава
Вольга Іпатава - Прадыслава
Вольга Іпатава
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Няголены ранак
Вольга Гапеева
Вольга Гапеева - Рэканструкцыя неба
Вольга Гапеева
Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Перакат»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x