— Пшэпрашам,— асмялеў паручнік,— нех пан лове, хто вы естэсце?
— Рудабельскі рэвалюцыйны камітэт. Так i перадайце вашаму генералу. Скажыце, каб i дарогу забыўся ў наш край. Мы тут i самі навядзём парадак... Па вагонах, марш!
Штурхаючы адзін аднаго, кінуліся легіянеры да дрызіны, кожнаму хацелася хутчэй ускочыць усярэдзіну, зашыцца ў куток.
Натоўп рагатаў i кпіў:
— От ета пакаштавалі панскіх прысмакаў.
— Уцякаюць, як падмеценыя,
A нейкі жартаўнік затупаў на месцы, нібы даганяючы. Апошнія легіянеры хапаліся за парэнчы дрызіны i куляліся ў адчыненыя дзверы.
Салаўёўскія хлопцы аж за жываты браліся. Дзядзькі адзін перад адным частавалі ix самасадам, хвалілі i распытвалі, адкуль i чые яны.
Анупрэй палічыў трафеі: дваццаць карабінаў, тры наганы i дзве скрынкі патронаў.
Салавей ссунуў шапку на патыліцу, як робіць кожны, закончыўшы важную работу, i падышоў да натоўпу.
— Дзякуем, што памаглі. Без вас бы нам не ўправіцца з гэтакай араваю. Выходзіць, што цяпер уся сіла ў вас.
Воддаль стаялі перапалоханыя тэлеграфіст i дзяжурны па стапцыі.
8.
Ермаліцкія прагналі Івана на пачатку зімы. Андрэй адважыў яму мяшэчак жыта — от i ўся плата за парабкоўства.
— Ты ж толькі вельмі злосці не затойвай. Так яно скруцілася. Шэльма гэтая вінавата. I чым ты толькі, хе-хе-хе, яе прысушыў? — Андрэй набраў шуфель жыта, патрос над засекам i, нібы адступнога, сыпануў у няпоўны мех.— Так што мы з табою квіты, i жаліцца няма за што.
Іван дастаў з-за пазухі кажушныя рукавіцы, моўчкі паклаў свой заработан на маленькія саначкі i падаўся за вароты.
Ад'ехаўшыся да лесу, ён спыніўся, паглядзеў на хутар. Як тут усё агоркла яму! Даўно плюнуў бы на гэтую ласку, каб не яна. Ён дзівіўся, што ў такім воўчым кодлішчы ўрадзілася прыгожая, добрая i ласкавая Гэлька. Можа, таму такая, што радасці не бачыла ў гэтым бязлюддзі. Зімою хутар замяталі снягі, увосень па даху нудна барабаніў дождж, а яна сляпілася за кудзеляю ці скубла пер'е, а з вясны да замаразкаў пласталася на поліве, жніве ды на сене. Прасілася вучыцца — не пусціў, скнара! Гэля ўсім спагадала, жалілася часам, як ёй нудна тут. Потым неўпрыкметку палюбіліся, ды так, нібы хто любіснікам апаіў. От вярнуўся б, каб зірнуць на яе, ды дзе там, справадзілі ў засденак да цёткі, каб i не бачыла i не чула пра яго. Яшчэ гэты афіцэрык сыскаўся, каб яму пуста было. Ці не ўцёк, што хаваецца ад людзей? Але Хван падцікаваў, калі той бег за пуню. У бравэрку адзеўея, каб не пазналі.
Калі праўда, што зямлю наразаць будуць, узяць бы дзе якую дзесяціну, дзве. Можа, i лесу дадуць, хату агораць? От тады б зажылі з Гэлькаю! Каб толькі яе сілаю за якога шляхцюка не выпхнулі.
Іван яшчэ раз зірнуў на хутар, увагнуўся i пацягнуў саначкі.
...Прыцемкам да Ермаліцкіх пад'ехаў вазок, запрэжаны добрым стаеннікам. Андрэй загнаў у будку ХІІрата, вазок паставіў пад паветку, каня прывязаў у стайні да карыта з аўсом.
Ён ніяк не мог уцяміць, якая патрэба прывяла да яго самога Мікалая Мікалаевіча. Ніколі ж не быў, а то прыляцеў на ноч гледзячы. Са шляхтаю той вялікага хаўрусу не вадзіў. Так, вітаўся тады-сяды, а часцей не пазнаваў. Ведама, поўны гаспадар такога маёнтка, што хоча, тое i робіць. Толькі грошыкі кожны месяц у Петраград пасылае, раней самому Іваненку, а цяпер ягонаму зяцю, барону. Ведама, i сябе не крыўдзіць. Хто там важыў, колькі жыта ўрадзіла; хто мераў, колькі каровы малака далі, колькі спірытусу выгналі; хто лічыў, колькі свіней закалолі. От i раскашуецца. А цяпер, бач ты яго, сам прыджгаў; мабыць, нешта прыспічыла.
Андрэй увайшоў у хату. На кухні гарэла невялічка.я лямпа, a ў камору прасочвалася святло толькі праз адчыненыя дзверы. Там на доўгай драўлянай канапе сядзелі Мікалай Мікалаевіч i Казік.
— Чаго ж у той хаце лямпу не запаліш? — забурчаў стары на жонку.
— Запальвала, дык не хочуць.
— Так яно лепей, Андрэй Фядотавіч,— азваўся з цёмнае каморы ўпраўляючы i зноў прыглушана загаварыў Казіку: — Банда гэтага Салаўя-разбойніка ні ў якім разе не павінна ведаць пра нашу з вамі сустрэчу.
Мікалай Мікалаевіч весела захіхікаў, радуючыся сваёй дасціпнай прыдумцы. Ён тут ужо адчуваў сябе не госцем, а гаспадаром: падсунуў гнутае венекае крэсла i арыстакратычным жэстам прапанаваў старому садзідца. Той прымасціўся на краёчку, нібы сам быў у гасцях. Мікалай Мікалаевіч працягваў ціха, але горача i катэгарычна:
— Не сёння-заўтра гзтае дзікае, выпушчанае на волю быдла ўварвецца ў маёнтак i па зярняці, па двічку расцягне ўсё, што набывалася вякамі. А потым возьмуцца i за ваш хутар. Але, але, возьмуцца! Вы сумняваецеся? Чытайце дэкрэт гэтых самазванцаў. А слова якое прыдумалі: дэ-крэт! Мужыччо, a ў інтэлігентаў гуляюць, на французскі пранонс захварэлі. Тожа мне дэкрэтчыкі! Дык у гэтым дэкрэце так i пішуць, што ўсе панскія, удзельныя, царкоўныя i манастырскія землі з усёй маёмасцю пераходзяць у распараджэнне Саветаў, Разумееце, што гэта значыць? Саветаў! Савет галадранца з бандытам!
Читать дальше