Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праз нетрывалую дрглмоту ён пачуў, як у сенцах ляпнула клямка, нехта абабіў ногі i ўвайшоў у хату. Аляксандр сеў на палку, працёр вочы, але ў змроку не мог пазнаць чалавека, пакуль той не загаварыў:

— Ці е тут хто жывы?

— Тата на дрывотні, а мама ў хляве,— бойка адказала Манька.

— A дзядзькі ў вас ніякага не было?

Аляксандр пазнаў Цярэшку па голасу, саскочыў з палацяў i падышоў да яго.

— Каго вы шукаеце, дзядзька?

— Цябе, прысядацель.

— Адкуль жа гэта, на ноч гледзячы?

— Па соль у Ратміравічы бегаў. ІІІпігулянты туды прыязджаюць мяняць. А без солі якая яда? I бульбіну ў рот не ўваб'еш. Дык от хунты са тры разжыўся. Можа, да посту як i дацягнем. Думаў, на станцыі заначую, ды Анупрэй сюды выправіў. Кажа, каб ты конча пад раніцу быў там; ягамосцяў, кажа, чакаюць, дык старшыня хлебам-соллю сустракаць павінен.— I ён хітранька захіхікаў.— Добра, што зразу знайшоў цябе. А цяпер пайду ў каго-небудзь заначую.

— Дзякую, дзядзька, за навіну. A. на станцыі людзей багата?

— Чаго добрага, а людзей, як гразі... Ты скажы Анупрэю, што заходзіў Цярэшка i ўсё чын чынам пераказаў. Ну, памажы табе божа.

Стары патупаў у парозе, ускінуў на плечы мяшэчак, намацаў клямку i пайшоў.

...На досвітку група Салаўя была на станцыі. У невялікім драўляным будынку свяцілася толькі адно акно. У халоднай цёмнай зале на лаўках i проста на падлозе спалі мужчыны, кабеты i дзеці, праходы былі завалены клункамі, куфэркамі, торбамі. Аляксандр зайіпоў да дзяжурнага. Стары, хударлявы, даўно не голены чалавек у чырвонай шапцы, драмаў над сталом. Каля тэлеграфіста гарэў ліхтар, павольна круцілася колца апарата, i з яго спаўзала вузенькая пакручастая стужка.

— Дзень добры, таварышы,— прывітаўся Салавей.

— Я ж вам казаў: калі будзе поезд, ніхто не ведае. Палучым дзяпешу, тады скажам. Ідзіце чакайце,— узлаваўся тэлеграфіст.

— A калі прыбудуць легіянеры?

Прахапіўся дзяжурны, палыпаў лупатымі вачамі i запішчаў асіплым фальцэтам:

— Хто ты такі, каб табе дакладваць?

— Старшыня Рудабельскага рэўкома. Прыбылі сустракаць гасцей.

Салавей перайшоў за парэнчы, стаў каля тэлеграфіста, спакойна i цвёрда загадаў:

— Апошнія дэпешы!

Дрыжачымі рукамі тэлеграфіст падаў тоўстую кнігу. Салавей пачаў чытаць тэлеграмы. Адна з ix:

«Ca станцыі Беразіна выйшла дрызіна вайсковага назначэння. Аб прыбыцці далажыць начальніку станцыі Беразіна».

Ён адгарнуў некалькі старонак назад i ўбачыў уклеены лісток цупкай гербавай паперы, на ёй прыгожым пакручастым почыркам было напісана:

«Камандуючаму I польскім корпусам генералу Доўбар-Мусніцкаму.

Пакорліва прашу яснавяльможнага пана генерала ўзяць пад ахову Вашых доблесных войск усю маёмасць i маёнтак барона фон Урангеля. Маёнтак знаходзіцца ў дваццаці вярстах ад станцыі Ратміравічы, каля вёскі Рудабелка.

Поўнае ўтрыманне афіцэраў i салдат будзе забяспечана.

Ваш пакорны слуга,

упраўляючы маёнткам Рудабелка,

М. М. Бістром».

— Усё ясна! — Салавей злосна паглядзеў на тэлеграфіста.— Вы зрабілі злачынства перад рэвалюцыяй, адправіўшы гэтую тэлеграму. Дзе цяпер дрызіна?

Тэлеграфіст замітусіўся, закалацілася сківіца.

— Выйшла з раз'езда, праз гадзіну будзе.

Аляксандр адчыніў дзверы i паклікаў Якава:

— Пастаіш тут. Каб ні адзін з ix нічога не перадаваў. Не паслухаюць, сам ведаеш, што рабіць.

Каля станцыі ляжалі штабялі старых сапрэлых шпал. Сваіх хлопцаў Салавей схаваў за штабялямі, а сам пайшоў у памяшканне.

Праз вокны прабівалася слабае сіняватае святло. Твары здаваліся шэрымі, а вочы — глыбокімі чорнымі праваламі. Многія пасажыры паўставалі, длубаліся ў сваіх клунках i торбах. Румзалі дзеці. Дымілі самакруткамі мужчыны.

Аляксандр стаў пасярэдзіне невялічкага зальчыка:

— Паслухайце, таварышы, што я вам скажу,— пачаў ён.— Зараз з Бабруйска прыйдзе дрызіна з легіянерамі. Чаго яны едуць сюды? Запрасіў ix рудабельскі ўпраўляючы, каб не давалі дзяліць панскую зямлю, каб задушылі Савецкую ўладу. Мы ix тут як належыць сустрэнем. А вы, як толькі пачуеце першы стрэл, чым мацней крычыце «ўра!». Нікуды не выходзьце i адсуньдеся ад вокан.

— Мамка, я баюся,— заскуголіла дзяўчынка.

— Не бойся, дачушка, мы за печ схаваемся.

— Каб хоць якая бярданка была, дык i мы б вам падсабілі,— сказаў высокі дзед у белай свіце.

— Чым галасней будзеце крычаць, тым лепей падсобіце. Добра?

— Чаму ж не!

— Пакрычым!

— Гэта не цяжка.

Калі Аляксандр выйшаў, усе з трывогаю пачалі прыслухоўвацца i паглядаць у вокны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x