Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты ж не ведаеш яго, а гаворыш.

— I ведаць не хачу... I табе няма чаго на яго заглядацца,— секануў Казік.

«О, гэты мудрэй за бацьку»,— падумала Гэля. Яна адчула, што вось цяпер ужо нешта вырашыцца, нешта перавернецца ў доме i ў яе жыцці. Івана прагоняць... Тады i ёй тут не жыць. Лепш сысці куды вочы глядзяць. Можа, разам падацца ў які двор... Але ўсюды цяпер неспакойна: паны некуды ўцякаюць, астаюцца адны аканомы... I шкода пакідаць сваю хату, абжытую i цёплую; шкода маўклівай, зацюканай маці. Яна ж дачцэ дабра зычыць, толькі баіцца сказаць... От вярнуўся брат, радавацца трэба, а ёй горка: чужы ён нейкі, колкі i злосны.

Гэля разам з маткаю ставіла на стол міскі з квашанай капустаю, з гарачай сопкай бульбаю, кроіла ружовае сала i лусты хлеба з вялікага бохана, пасыпанага чарнушкаю.

Бацька ўнёс з сянец трошкі адпітую пляшку мікалаеўскай гарэлкі, паставіў на стол, маці выцерла фартухом дзве тоўстыя рубчастыя чаркі.

— Пастаўце сабе i Гэлі,—загадаў Казік.— За столькі гадоў усе разам сабраліся, не грэх i выпіць.

Гэля толькі дакранулася да беражка, скрывілася, заціснула рот рукою i паставіла чарку на стол.

— Выпі з братам, хай вас бог беражэ,— лагодна сказаў бацька. Казік зноў наліў сабе i бацьку, падняў чарку, утаропіўся ў сястру.

— Калі ж бо вельмі горкая,— скрывілася Гэля, але ўсё ж выпіла.

Доўга, чмякаючы, елі. Кожны думаў свае i маўчаў.

— Як стары Перагуд маецца? — ні з таго ні з сяго запытаў Казік.

— Лixa яго не бярэ. Онь i сёння два вазы пшаніцы напытляваў, трох парабкаў дзержыць, кароў штук з восем, а сам па кірмашах на стаенніках гарцуе,— не хаваючы зайздрасці, адказаў бацька.— Хлопца, кажуць, за золата з акопаў выбавіў, дачку ў Бабруйск у гімназію адправіў. Жыве-е i не шманае!

— Трэ было б i нам сваю хоць трохі павучыць,— нясмела азвалася старая,— а то толькі тры зімы i пахадзіла, можа б, які добры чалавек тады трапіўся.

— Хай бы ты на ўсё выстарчыла,— агрызнуўся Андрэй.— А добры чалавек i так знойдзецца. Не зломак жа, i пасагу дамо... і-і-і забудзе пра гэтага галадранца. Заўтра ж турну, каб i смуроду не было.

Гэля апусціла галаву i выскачыла ў сенцы.

— Праўду бацька кажа, воўк казе не таварыш. Бач ты, разумны які, на хутар аблізваецца, на гатовенькае. Мужык мужыком, а дурнейшых за сябе шукае,— абурыўся Казік.

— От тое ж i я кажу. Праўда, сынок, праўда,— бубнеў асалавелы Андрэй.

6.

У рэўкоме было накурана i людна. За доўгім стадом сядзела чалавек дзесяць мужчын: хто ў світцы, хто ў кажушку, у салдацкіх папахах i ў авечых шапках. Мужчыны слінілі алоўкі i заскарузлымі пальцамі выводзілі ў вучнёўскіх сшытках літару за літарай, радок за радком.

Максім Ляўкоў дыктаваў ім дэкрэты аб зямлі i аб міры, а яны старанна пісалі слова ў слова.

— Пачакай, пачакай, як ты кажаш? — перапытваў немалады селянін, не ведаючы, як напісаць «дэмакратычны» i што гэта значыць. Максім паўтараў, тлумачыў i дыктаваў далей.

Калі скончылі, з пакойчыка старшыні выйшлі Салавей з Малаковічам. Аляксандр спыніўся пасярэдзіне зборні i загаварыў:

— Мужчыны, усе мы былі салдатамі i ведаем, што вайна адразу не канчаецца. Саветы хочуць міру, але i за мір трэба ваяваць з панамі, афіцэрамі, легіянерамі Доўбар-Мусніцкага. Корпус гэтага генерала стаў на абарону паноў, салдаты польскага корпуса раз'ехаліся па маёнтках i ахоўваюць ix, разганяюць рэўкомы, бунтуюць у Бабруйску i ў Жлобіне. Не сягоння-заўтра могуць прыйсці да нас. Што будзем рабіць? Га?

— Бараніцца. Што ж яшчэ? — за ўсіх спакойна адказаў Мануіл Кавалевіч.

— А чым? — зноў запытаў Салавей.

— Ты прынёс вінтоўку? Прынёс. А я, думает, дурнейшы. Так i кожны,— выгукнуў Тарас Пальцаў.

— Знойдзем! У каго дубальтоўка, у каго ламанка. Нешта ж прынясём.

— Можа, што i лепшае знойдзецца,— загулі мужчыны.

— Добра, калі разумееце, што трэба. А трэба нам зараз жа мець сваю самаахову, атрады Чырвонай гвардыі. У каго ёсць якая зброя, патроны, порах, можа, хто гранаты прыпас ці што іншае, заўтра зранку з усім, што маеце, каб былі ў воласці. Так усюды i людзям кажыце.

— А што рабіць тым, у каго няма? — запытаў канапаты хлопец.

— Трэба шукаць. Цапільнам з кулямётамі не паваюеш. Патрасем шляхту, ва ўрангелеўскіх пакоях пашукаем.

— На футарах i гармату знойдзеш. Засцянковыя шэршні запаслівыя,— пажартаваў нехта.

— Адным словам, таварышы, так: бараніць сваю ўладу, свае правы прыйдзецца самім. Рэўком цяпер становіцца i рэвалюцыйным штабам. Ваенным камісарам будзе от ён,— Салавей паказаў на Пракопа,— таварыш Малаковіч, камандзір — Анупрэй Драпеза. У кожным сяле будзе аддзяленне, узвод, а можа, i рота набярэцца. Усе жывуць дома, a калі трэба, па загаду, як па трывозе, выступаюць. Ясна?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x