Там пішацца пра адраджэнне,
Пра войска ўласнае, пра лёс...
Тваё вайсковае адзенне,
Як доказ, што ўжо войска ёсць.
Званамі — гузікі, адзнакі
На кіцелі тваім гудуць!
Табе германскія ваякі
Чэсць, нібы роўні, аддаюць.
Яны ў Гародні, бы ў палоне...
Такі ўжо час... Ідзеш далей...
Турботы — заўтра, а сягоння
Ты — бескланотны салавей.
Жалейку чуеш. Як трысцінка,
Яна згінаецца, пяе.
Гарох купляеш ты на рынку
Пад гукі сумныя яе.
Адпачываеш так, як хочаш...
Гарох падсмажаны грызеш...
Да слова роднага ахвочы,
Купалаў прыгадаеш верш.
«Я зноў заснуўшую... (Чытаеш)
Было жалейку...» (Сапраўды,
Жалейка, як трысцінка тая,
Што каля нёманскай вады.)
Абавязкова зразумеюць
I спеў яе, і хрып грудзей
Гародня, Полацак і Менеск —
Ты ўпэўнены. Ідзеш далей...
Зірнеш на дах, па крыж касцельны,
У Нёмне варухнеш свой цепь
Або заходзіш у цукерню
Па вуліцы Купецкай, 7.
Учора там, зайцоў цукровых
У каве топячы і соў,
Доўнар-Запольскага «Асновы...» [ 2 2 Нарыс прафесара М. В. Доўпар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» быў выдадзепы брашурай па-беларуску, па-руску і па-польску ў Гародні ў 1919 годзе.
]
Гартаў, як Біблію бацькоў.
I разумеў асновы тыя.
Шаптаў: «У свеце пэўнасць ёсць —
Гародні сцепы векавыя
I Беларусі маладосць.
I ёсць каханне ў гэтым свеце,
Яно нікога не міне...
У Беластоцкім жджэ павеце,
Чакае мілая мяне».
I, пэўна ж, ведаць немагчыма,
Хоць сцісні вецер у руцэ,
Што любую тваю дзяўчыну
Кахае польскі афіцэр.
Што і яна выходзіць з хаткі
Да прыдарожпае капы,
З ражкоў яго канфедэраткі
Змятае хустачкаю пыл...
А ты вось тут з ухвалы боскай,
Тут столькі клопатаў-падзей...
Пачатак добры, але войску
Бракуе зброі і людзей.
Ты гаспадар у родным краі
І як свядомы афіцэр
Добраахвотнікаў збіраеш
Пад сцяг дзяржавы БНР.
I заўтра выедзеш да свету —
Не поле сошкаю араць —
Да Беластоцкага павета
Ваякаў новых вербаваць.
Пакуль ніякай небяспекі
Яшчэ не чуеш над сабой,
Каханкі здрадлівыя здзекі
Твой не высмоктваюць спакой.
Манашцы юнай напярэймы
Ты б кінуўся, каб не манах
Яе правёў паўз дом Тальгейма,
Ружанцам закілзаўшы страх.
У вінную зайшоў бы крамку...
Ды што за гвалт, за рух такі?
Галопам ад Старога замка
Імчацца конныя палкі.
Пяхота на вакзал імкнецца...
I зразумеў ты — справы швах!
Гародню пакідаюць немцы...
I вось ён, заміж смеху — страх.
Не папяровы, не кардонны —
Сталёвы страх душу гняце,
Бо неўзабаве легіёны
Сюды Пілсудскі прывядзе.
З арлом — штандар амарантовы!..
Ксяндзы адбухаюць імшу.
Каб той арол аднагаловы
Глядзеў у кожную душу.
Канфедэраткі, эпалеты...
I ў бога польскі дух відзён...
А беларускія газеты
Тут змоўкнуць аж да новых дзён.
Ёсць мова лепшая за мовы,
I, дбаючы пра чысціню,
Доўнар-Запольскага «Асновы...»
Зграбуць, як смецце, да агню.
Змяніці шыльды спатрабуюць.
Цукернік польскую «не вем» —
Яго цукерню разрабуюць
Па вуліцы Купецкай, 7 [ 3 3 Пасля ўчыненага рабунку гаспадар цукерні Е. Ф. Грыцук скардзіўся ў гарадзенскі губернскі цэнтральны камітэ аб'яднаных грамадскіх арганізацый. Камітэт пераслаў ягоную скаргу каменданту гарадзенскай крэпасці генералу Фалевічу. Адказ генерала невядомы.
].
...Пад беларускія штандары
Добраахвотнікаў сабраць
Ты не паспееш, бо жандары
У Беластоку ўжо стаяць.
Цябе — у цэлю!.. Рызыкоўна
Ты будзеш лезці праз драты [ 4 4 Лёс беларускіх афіцэраў, якія не ўцяклі з месцаў часовага ўвязнення, драматычны — у закрытых арыштанцкіх вагонах, амаль без ежы і санітарнага догляду, іх звозілі ў лагер ваеннапалонных у Домбе, непадалёк ад Кракава.
].
Як старац, дабярэшся ў Коўна
I, дзякуй богу, што сюды.
Сюды не дойдуць ягамосці
З Варшавы. Парадокс які —
Ім, ворагам тваім. адпомсцяць
Чырвонай Арміі палкі.
...Спазнаеш ты і страх пагоні,
I голаду мярцвячы страх,
Ды гэта — заўтра, а сягоння
Ты ў родным небе вольны птах.
Германцаў сумнымі вачыма
I са слязою на шчацэ
Праводзіш, а тваю дзяўчыну
Кахае польскі афіцэр.
Читать дальше