Леанід Дранько-Майсюк - Тут

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дранько-Майсюк - Тут» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тут: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тут»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксама эсэ-падарожжы ў Бельгію, Польшчу, Чэхаславакію, Заходні Берлін.

Тут — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тут», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На Татранскай Ломніцы добры настрой пакінуў мяне — тут працавала ланоўка. Нам трэба было падняцца да Skalnate Pleso. Сябры мае кінуліся да пад'ёмніка, але там замест пэўнай чаргі рванымі кругамі пластаваўся безаблічны натоўп. Нават не натоўп — разнамоўны гурт авечак. Кожны з гаралезцаў імкнуўся першым прабіцца да вагончыкаў — утульных рухомых альтанак. Ніхто ні на кога не зважаў. Пад неонавай шыльдай Nástupište аддавалася перавага здаровым рукам і шырокай спіне.

Душа захлыналася ў потнай паводцы сляпых целаў.

Дзве постаці спевака праплылі над неўтаймоўным статкам і далучыліся да Душы. Узніклі тры воблачкі згоды, як напамін пра неабходнасць увагі да асобнага чалавека. Яны сваёй эфірнай прысутнасцю заклікалі да спакою, але целы, на жаль, заўсёды безуважныя да ўсяго, што не мае матэрыяльнай абалонкі.

Я кажу пра мноства цел і пра адну Душу, бо згодзен са сваімі сябрамі: «...Існуе толькі адна душа». Целаў жа існуе безліч. I вечныя нашы трагедыі ў тым, што адной Душы,— самага неабходнага інструмента ў механізме маралі і пачуццёвай гармоніі,— на ўсе целы, а гэта значыць і на ўсіх людзей, не хапае...

Нарэшце, засмоктаныя плынню ўсеагульнай штурханіны, мы атабарыліся ў вагончыку. Нехта з ланоўшчыкаў моўчкі ўладкаваў ля нашых ног два гарачыя тэрмасы — абед для метэаслужбы і для астатніх службаў, якія знаходзіліся недзе ў тумане і холадзе.

Тэрмасы з абедам, таксама моўчкі, у нас забралі на высакагорпай пляцоўцы Lomnickỳ śtit. Адсюль на самую вяршыню вяла іншая ланоўка — ужо не ўтульныя «альтанкі», а звычайныя лавачкі-гушкалкі, прымацаваныя да траперсы ланцугамі. Я ўпэўнены быў, што ланцугі не надта надзейныя, але назад ужо не вернешся. Добра хоць пад лавачкай ёсць прыступкі для ног.

Дажджу тут гукай — не дагукаешся, навокал звыкла белы снег і крыштальны холад. Лавачкі парыпвалі і падымалі нас угару, усё вышэй і вышэй, а насустрач нам вынырвалі з густых воблакаў шчаслівыя гаралезцы — чэхі, славакі, венгры, немцы і нават арабы. Яны рухаліся ўніз паралельна нам, узбуджаныя сцюдзёнай вышынёй і радасцю, што вяртаюцца. Яны сябе паводзілі, як дзеці без бацькоўскага нагляду — бадзёра перагукваліся, гушкаліся на лаўках і ў жмут закручвалі ланцугі. Адзін нават шпурнуў долу парожнюю пляшку, пэўна ж, апрастаную на гары. Па ўсім відаць, што пасудзіна была знарок прыхоплена з сабой для гэтага эфектнага кідка. Пляшка, мякка слізгануўшы па першым камені, без гуку рассыпалася на дробныя шкельцы.

Мяне здзіўлялі жанчыны, якія плылі ў бясконцай паласе скразнога холаду ў купальных касцюмах. Яны не баяліся застудзіцца. Я, вядома, больш клапаціўся пра надзейнасць ланцугоў і троса, што перыядычна патрэскваў над галавой, таму толькі краем свядомасці адзначыў, што і на вышыні 2500 метраў адкрытыя жаночын ногі хвалююць не менш, чым на зямлі.

А вось і вобраз мадонны на канатным пад'ёмніку. Маладая маці, пэўна ж, зусім апантаная альпінізмам, трымае на руках маленькае дзіця. Няўжо яго не было на каго пакінуць? Дзіцятка спакойна пасмоктвае соску — ні страх вышыні, пі пачуццё самазахавання яшчэ не вядомыя яму. Вось яно праплыло ў блакітных паўзунках у кубельцы неразумных матчыных рук. I паплыло далей па-над каменнай пустэчай, па-над рэдкімі лапікамі зямлі, на якіх нічога не расце, апрача рудога чэзлага кустоўя, якое называецца ў Славакіі касадрэвінай.

На гэтым варта спыніцца.

Праз меру захапіўшыся толькі знешнімі назіраннямі, можна без асаблівага сэнсу аглядаць кожную шчыліну і камень Саліскі і, вядома ж, яе пуставаты пік з птушынай хаткай для астраномаў. Ды ва ўсім гэтым столькі ж глухой цікавасці, колькі яе маецца ў любым нашым вясковым клубе.

Таму хутчэй на зямлю — на зямлі засталіся самыя лепшыя вобразы і назіранні. На зямлі засталіся і дзве постаці спевака. Яны чакаюць мяне ўнізе, магчыма, у кавярні, а гэта значыць, што самая істотная частка мяне самога знаходзіцца з імі.

Кавярня — прыстанак душы. Апрача кубка кавы і звычайнага цяпла, яна яшчэ дае цудоўную магчымасць убачыць мноства сваіх двайпікоў. У кавярні ты заўважаеш людзей, падобных на сябе, бачыш свой калектыўны партрэт. Кавярня нібыта раскладае твой характар на безліч граней і перадае кожнаму з наведвальнікаў. Такой магчымасці, дарэчы, пазбаўлены вакзал, бо там увага пераважна скіравана не на людзей, а на гадзіннік і расклад цягнікоў. Стадыён таксама пазбаўлены. Асобнага гледача на стадыёне не існуе, ён патанае ў безаблічным натоўпе, а ягоную ўвагу паглынае відовішча гульні. I гарадская вуліца не стварае калектыўнага партрэта, бо кожны з прахожых заўважае перш за ўсё сябе на вуліцы, а не вуліцу вакол сябе. I толькі кавярня вылучае і зрокава ўзбуйняе канкрэтную асобу — з усіх бакоў добра бачнага Наводвальніка. Яго адлюстроўваюць усе, і ён адлюстроўвае ўсіх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тут»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тут» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леанід Левановіч - Палыновы вецер
Леанід Левановіч
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Над пляцам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Тут»

Обсуждение, отзывы о книге «Тут» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x